Грамадзянін Расіі, жыхар Чабаксар. Затрыманы 1 кастрычніка 2021 года. Абвінавачваўся ў тэрарызме (арт. 289 КК РБ), потым артыкул змянілі. Знаходзіцца пад вартай. Сваякоў у Беларусі няма. Абвінавачваецца ў падпале аўтамабіля кіраўніка камітэта судэкспертыз Аляксея Волкава.
Восенню 2023 года быў экстрадаваны ў Расію з прычыны згоды на ўдзел ваяваць на баку Расіі.
Вырак суда 02.11.2022
10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Быў узяты пад варту ў сувязі з абвінавачаннем па ч.3 арт.371 КК за арганізацыю незаконнага перасячэння мяжы грамадзянамі, якія ратуюцца ад адвольнага палітычна матываванага пераследу ўладамі Беларусі, якое магло пацягнуць цяжкія наступствы для іх - катаванні, жорсткае, бесчалавечнае, зневажальнае абыходжанне і незаконнае пазбаўленне волі. Нягледзячы на тое, што яго судзілі за здзяйсненне дзеяння групай асоб, на лаве падсудных быў толькі Яўген. Паводле абвінавачання, ён падвозіў людзей у прымежную зону Літвы.
Вызвалены летам 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Зміцер быў затрыманы ў чэрвені 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і «абраза прадстаўніка ўлады».
У кастрычніку 2021 года яго асудзілі за тое, што, паводле абвінавачання, ён абразіў і выказаў пагрозы на адрас чатырох чалавек у каментарах у адным з тэлеграм-каналаў у 2020–2021 гадах. Пацярпелымі былі А. Перахвацька з Івацэвіцкага РАУС, начальнік Нясвіжскага РАУС А. Грынкевіч, старшы лейтэнант Нясвіжскага РАУС Р. Праневіч і супрацоўнік ГУБАЗіК А. Алекса.
У апошнім слове Зміцер толькі павіншаваў сястру і маці, якія знаходзіліся ў зале суда, з надыходзячым Днём маці. Увесь час ён знаходзіўся за кратамі ў кайданках.
У лістападзе 2021 года ў зняволенні ў Зміцера адбыўся інфаркт, а затым інсульт.
Вызвалены ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Андрэй быў прызнаны вінаватым у верасні 2021 года па артыкуле "здзек з дзяржаўных сімвалаў" за тое, што падсадзіў чалавека, які дацягнуўся да чырвона-зялёнага сцяга, каб сарваць яго з Урэцкага дома культуры і творчасці.
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 06.09.2021
1 год абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Алег быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года за каментары, пакінутыя ў тэлеграм-каналах на адрас Лукашэнкі, якія, паводле версіі абвінавачання, утрымлівалі негатыўныя адзнакі. Ён быў прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі і ўзяты пад варту ў зале суда.
У снежні 2022 года Алега зноў асудзілі па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", таксама прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі і выплаты кампенсацыі "пацярпеламу" міліцыянеру.
Вызвалены ў чэрвені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Сяргей быў прызнаны вінаватым па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад фатаграфіяй інспектара ДПС Ганцавіцкага РАУС, старшага лейтэнанта Ігара Вольніча. Паводле абвінавачання, такім чынам ён публічна абразіў прадстаўніка ўлады, які знаходзіцца пад асаблівай абаронай дзяржавы, у сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены зімой 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 21.10.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1500 рублёў кампенсацыі.
Андрэй быў прызнаны вінаватым па некалькіх крымінальных артыкулах, уключаючы «абразу прадстаўніка ўлады», за тое, што адзначыў пазнакай «клас» некалькі публікацый з «абразлівымі» выказваннямі ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».
Вызвалены зімой 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 18.10.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1000 рублёў кампенсацыі.
Віталь быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года ў абразе службовай асобы і пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС. Нагодай стаў каментар, пакінуты ў тэлеграм-канале "Моцныя навіны" у канцы жніўня 2020 года, адрасаваны падпалкоўніку, ваеннаму камісару Крываносаву.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены зімой 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 18.10.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Сяргей быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін", і ў кастрычніку таго ж года асуджаны за ўстаноўку на чыгуначных шляхах металічных нітак, дроту і іншых аналагічных прадметаў.
У ходзе суда ён прызнаў віну толькі па адным эпізодзе, учыненым пад уплывам асабістых абставін — страты дзіцяці: ён выехаў у лес і з дапамогай дроту закараціў рэйкавы ланцуг. Па астатніх эпізодах віну не прызнаў, заявіўшы, што абгаварыў сябе на следстве.
Вызвалены ў кастрычніку 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Мікалай быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў адрас кіроўцы АМАП УУС Брэсцкага аблвыканкама, старшага сяржанта Шукайла, у сацыяльнай сетцы «УКантакце» пад публікацыяй у групе «Nexta».
Вызвалены ў ліпені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 12.10.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1087 рублёў кампенсацыі.
Андрэй, намеснік дырэктара па вытворчасці, быў затрыманы ў траўні 2021 года па абвінавачанні ва ўдзеле ў паслявыбарнай акцыі пратэсту, якая прайшла 1 лістапада 2020 года ў Мінску.
У кастрычніку 2021 года яго асудзілі як удзельніка арганізацыі пратэстных акцый за тое, што ён адправіў у тэлеграм-каналы "Nexta" і "Nexta Live" відэа перамяшчэння спецтэхнікі сілавікоў па праспекце Незалежнасці, а таксама паведамленне з указаннем яе назвы. Акрамя таго, ён быў прызнаны вінаватым па артыкуле "незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў без мэты збыту", бо падчас ператрусу ў яго выявілі каля двух грамаў марыхуаны, якія ён добраахвотна выдаў супрацоўнікам сілавых органаў.
Вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Ганна была затрымана ў кастрычніку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яе асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Ганна была вызвалена ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.