Дзяніс Аляксандравіч Кавалёў
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Папраўчая калонія №15 горада Магілёва. Намеснік начальніка рэжымнага аддзела.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кавалёў Дзяніс Аляксандравіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў.
Кавалёў вінаваты ў прымяненні гвалту і стварэнні неналежных умоў утрымання ў дачыненні да палітвязняў на тэрыторыі ПК №15 горада Магілёва.
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Папраўчая калонія №15 горада Магілёва. Намеснік начальніка рэжымнага аддзела.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кавалёў Дзяніс Аляксандравіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў.
Кавалёў вінаваты ў прымяненні гвалту і стварэнні неналежных умоў утрымання ў дачыненні да палітвязняў на тэрыторыі ПК №15 горада Магілёва.
Спіс рэпрэсаваных
Па матэрыялах абвінавачання , Аляксандр 20.11.2020 года, затым 19.12. 2021 года, а таксама з лютага па май 2022 года са свайго мабільнага тэлефона «Xiaomi Redmi 7A» размясціў у мэсэнджэры Telegram некалькі паведамленняў, у якіх «змяшчалася відавочна негатыўная ацэнка супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў, а таксама групы асоб, аб'яднаных па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці. ". Таксама ён размясціў у сетцы Інтэрнэт каментары з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі, у якіх даваў "яўна негатыўную ацэнку асобы кіраўніка дзяржавы, прыніжаў яго гонар і годнасць".
04.04.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- IT-спецыялісты
Праўладныя каналы выклалі «пакаяныя відэа», дзе Павал кажа , што працаваў у Дэпартаменце аховы да 2018 года, затрыманы за перадачу асабістых дадзеных супрацоўнікаў Дэпартамента ў «Чорную кнігу Беларусі». Звесткі ўзяў з кнігі тэлефоннага даведніка тэлефонаў.
Дома ў яго засталіся жонка і маленькія дзеці (1год і 3 гады).
16 верасня 2026 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ў Літву.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Сфера паслуг
Працаваў мэнэджэрам па міжнародных перавозках мінскай кампаніі «Трансглабал».
Сяргей вельмі актыўна каментаваў розныя паведамленні ў больш як 30 групах. Тэлеграм-акаўнт быў больш-менш прыстойна абаронены, але ён не мяняў яго з 2018 года.
Сілавікі абвінавачваюць яго ў «пагрозах дзяржслужачым у інтэрнэце» (пакінуў 43 тысячы каментароў). А таксама ў перадачы нейкіх звестак аб сваім былым аднакласніку-сілавіку ў "Чорную кнігу Беларусі". На яго завялі 58 крымінальных справаў.
29 верасня 2023 г. накіраваны ў следчую турму № 4 (Магілёў). 27 кастрычніка разгледзелі апеляцыйную скаргу Сяргея ў Менскім гарадскім судзе. У канцы восені 2023 г. стала вядома, што Сяргея перавялі ў СІЗА-1 у межах новай крымінальнай справы. Суд па арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) прызначаны на 7 снежня 2023 года, у мінскім судзе Маскоўскага раёна, суддзя Таццяна Пірожнікава.
- Аб'яднанні
- Завадчане
Супрацоўнік "Брэстгазаапарат". Быў затрыманы проста на заводзе, адкуль быў выведзены ў кайданках. Як мяркуецца, за каментары ў сацсетках.
Апеляцыйны суд прайшоў 3 сакавіка 2023 года.
Вызвалены восенню 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
- Сфера паслуг
Кіраваў турыстычным агенцтвам «Студыё Трэвел», па адукацыі юрыст. У Антона ёсць дачка, якая нарадзілася пасля таго, як ён быў затрыманы.
Антона асудзілі за фота з пратэстаў, якія ў яго былі на мабільным, але на якіх яго самога не было. А таксама за эпізод з бойкай з сілавіком у метро, дзе пасажыры перашкодзілі затрыманню і збіццю чалавека пасля акцыі пратэсту. Антон патрапіў на відэа выпадкова і праз 2 гады быў затрыманы і асуджаны.
21.03.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
| 23.01.2023 | Ёсць нованароджаная дачка. 0,5 гады. |
| 23.01.2023 | Стаіць на прафілактычным уліку як схільны да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю. Чырвоная карта. |
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі.
Працуе майстрам на элеватары на ААТ "Лідахлебапрадукт". У дзень затрымання Ігара выклікалі на прахадную, спачатку два "супрацоўнікі", потым падляцеў бус, з якога выскачыў АМАП у экіпіроўцы. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
22 снежня 2022 года адбыўся апеляцыйны суд.
- Аб'яднанні
Загадчык аддзялення Берасцейскага абласнога наркалагічнага дыспансера. Па інфармацыі сілавікоў, мужчына пакінуў каментары пра Лукашэнку і старшыню Берасцейскага гарвыканкама Аляксандра Рагачука.
Яго абвінавацілі ў тым, што ён зрабіў данаты суб'екту, прызнанаму "экстрэмісцкім фармаваннем".
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту і каментарыі ў сацсетках.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў сакавіку 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Спачатку Аляксея затрымалі на 10 сутак, пасля чаго перавялі ў СІЗА-1.
| 11.08.2024 | На пасху ослеп на один глаз и практически ничего им не видит. Освобождён от работы на производстве, но инвалидность ему не оформляют. |
У канцы кастрычніка 2022 года ў Мінску затрымалі шэсць мужчын за тое, што яны 7 кастрычніка нібыта вывесілі пашыты бел-чырвона-белы сцяг разам са сцягам Украіны на апоры ЛЭП у Менску. Гэта Ігар Цяпцееў, Юрый Несцярэнка, Віктар Грынько, Валерый Балабешка, Уладзімір Савельеў, Ігар Цікач. У тэлеграм-канале Антона Матолькі на наступны дзень з'явіўся пост з фатаграфіяй сцяга і подпісам: "Мінчане віншуюць украінскі народ з цудоўнымі навінамі з крымскага моста. Крым — це Україна! Жыве Беларусь! Слава Украіне!".
Паведамляецца, што менавіта Юры зрабіў фота, якое потым зьявілася ў тг-канале Антона Матолькі. Але сам Юры сказаў, што даслаў здымак толькі ў сяброўскі чат.
14.09.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
- Аб'яднанні
Мастак, былы кіраўнік творчай супольнасці "Пагоня". Быў затрыманы ў жніўні 2022 года і асуджаны на 15 сутак арышту. Пазней стала вядома, што супраць Генадзя ўзбуджана крымінальная справа за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю 26 лютага 2025 г.
Паводле матэрыялаў абвінавачання Алег Крычкоўскі, знаходзячыся па месцы жыхарства, увечары 31 снежня 2020 года пад выявай Аляксандра Лукашэнкі ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" падчас уручэння яму вышэйшага знака адрознення АМАП МУС — чорнага берэта — пакінуў абразлівы каментар, які, на думку экспертызы, з'яўляецца ненарматыўнай формай маўленчага выказвання і нясе негатыўную ацэнку Лукашэнкі.
Крычкоўскі ад паслуг адваката адмовіўся, а суду патлумачыў, што ў пераднавагоднюю ноч выпіў келіх і пад уздзеяннем эмоцый пакінуў абразлівы каментар, пра які пасля і зусім забыўся. Таму быў здзіўлены, калі ў маі 2022 года яго выклікалі ў РАУС, дзе і азнаёмілі са зместам паведамлення. Тады ж яго і затрымалі.
Улетку 2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 27.11.2023 | Освобожден по сроку |
1.5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Затрыманы за 2 каментары ў сацсетках "Аднакласнікі" і на тэлеграм-канале "Баста" ў дачыненні да прэзідэнта. На судзе віну прызнаў.
Увесну 2024 вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін, пакарання, прызначаны судом.
31 кастрычніка 2024 года Аляксандра будуць зноў судзіць - у судзе Віцебскага раёна. Цяпер мужчыну абвінавачваюць у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў " ( ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Справу разглядае Міхаіл Зубеня .
Прозвішча Аляксандра зноў з'явілася ў раскладзе суда Віцебскага раёна - 12 снежня яго справу за "распаўсюджванне экстрэмізму" будзе разглядаць Таццяна Лабацкая.
У пачатку верасня тэлеграм-канал валанцёрскай ініцыятывы "Спісы затрыманых" апублікаваў інфармацыю аб затрыманні цэлай сям'і: Яна, Анастасіі і Алеся Папковічаў.
У кватэру Яна ўварваўся спецназ. Падчас затрымання сілавікі стрэлам з аўтамата паранілі сабаку, які пачаў на іх брахаць.
Месяц Ян знаходзіўся ў СІЗА КДБ, дзе яго катавалі, і ён ня мог хадзіць. У сюжэтах на БТ Яна паказалі як найміта, які збіраўся ехаць ва Украіну. Вядома, што на судзе Ян сваю віну не прызнаў. Адзін са сведкаў на судзе заявіў, што "на яго аказвалі ціск, і ён падпісваў усё, што скажуць". У якасці доказаў віны Яна следства агучвала ягоныя прыватныя перапіскі з жонкай, а таксама з сябрамі, якія, па версіі следства, служаць ва Украіне ў палку Каліноўскага.
Ян працаваў інкасатарам у "Белгазпрамбанку".
У сакавіку 2024 года і ў красавіку 2025 года Яну двойчы асудзілі па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі" і ў суме дадалі яшчэ 1 год пазбаўлення волі да ўжо існуючага прысуду.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
