Аляксандр Сяргеевіч Мішураў
Аляксандр Сяргеевіч Мішураў датычны да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Мішураў нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Лідскага раёна выносіць палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У судовай практыцы Аляксандр Мішураў разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку ягоных рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя беларусы выступоўцы супраць дзейнага ў краіне рэжыму. У прыватнасці, 20 снежня 2022 года Мішураў прыгаварыў да пазбаўлення волі на тры гады і шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму 55-гадовага тэрапеўта прыёмнага спакою Лідскай гарадской бальніцы за каментарыі і лайкі, якія той пакідаў у сацыяльных сетках у 202 Таксама 27 верасня 2022 года суддзя прыгаварыў палітвязня Валерыя Тумілевіча да пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за паведамленні ў адным з Telegram-чатаў. У чэрвені 2023-га года Аляксандр Мішураў прыгаварыў да трох гадоў абмежавання волі былога супрацоўніка міліцыі за паведамленні ў сацыяльнай сетцы. Такім чынам, Мішураў Аляксандр Сяргеевіч нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закону, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Ягоная праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закона. Дзеянні Мішурава садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Завадчане
Арцём працаваў оптыкам на Лідскім заводзе "Оптык". Ён атрымаў адукацыю ў фізіка-матэматычным ліцэі Гродна і Лідскім політэхнічным каледжы. Яго затрымалі 27 верасня 2020 года па справе аб масавых беспарадках і абвінавацілі ва ўдзеле ў тэлеграм-каналах "радыкальнага кірунку", а таксама ў намеры пашкодзіць або знішчыць тры кіёскі "Табакерка".
У траўні 2022 года Арцёма паўторна асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Лідзе.
- Аб'яднанні
- Ваенныя
Гэта 38-гадовы лётчык, які па стане на 2020 год служыў у 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе ў Баранавічах. Алдасеў скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Беларусі. Ці застаўся Алдасеў у войску пасля 2020 года, невядома.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
- Бацькі непаўнагадовых
- Сілавікі
- Спартсмены
Юры служыў міліцыянерам у Лідскім аддзеле аховы, пасля выхаду на пенсію працаваў ахоўнікам. Калі стала вядома аб распачатым следстве, ён быў вымушаны звольніцца. Арыштавалі Юрыя проста на працоўным месцы ў краме "Еўраопт".
Па версіі абвінавачання, на старонцы ў "Аднакласніках" ён размясціў рэпост з крытыкай перадвыбарчай кампаніі і вынікаў выбараў, які палічылі паклёпам на Лукашэнку і прыпісваннем цяжкіх злачынстваў. Той самы матэрыял ён апублікаваў у Telegram-каналах “Крыніца-Chat” і “Іхтыяндры Гродна”. Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем. Да прысуду Юры знаходзіўся пад вартай.
Зімой 2023 года Іллю прызналі вінаватым па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Па версіі абвінавачання, ён са свайго мабільнага тэлефона пакідаў у тэлеграм-чаце "Ліда 97%" каментары і выкладваў відэа "з мэтай узрушанасці ў неабмежаванага круга карыстальнікаў пачуцця неабходнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах".
Працуе майстрам на элеватары на ААТ "Лідахлебапрадукт". У дзень затрымання Ігара выклікалі на прахадную, спачатку два "супрацоўнікі", потым падляцеў бус, з якога выскачыў АМАП у экіпіроўцы. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
22 снежня 2022 года адбыўся апеляцыйны суд.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Быў асуджаны за адміністраванне тэлеграм-канала "Дошка ганьбы Ліда, Дзятлава, Шчучын, Воранава, Іўе, Бярозаўка, Навагрудак".
Суд над ім адбыўся ў Лідзе 20 студзеня, па артыкуле 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Пацярпелым праходзіў кіраўнік прэс-службы Гарадзенскай міліцыі Яўген Дудко , які запатрабаваў 3 тысячы рублёў маральнай кампенсацыі за размешчаную аб ім інфармацыю на канале. Таксама Івану далі два гады "хатняй" хіміі.
Іван Каспяровіч падаў апеляцыю на прысуд. Таксама апеляцыю падаў і Яўген Дудко разам з пракурорам - маўляў, калі актывіст застанецца дома, то зноў будзе адміністраваць тэлеграм-каналы. У выніку 25 сакавіка адбыўся новы суд, на якім два гады “хатняй” хіміі замянілі на два гады рэальнай, з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Кампенсацыю маральнай шкоды знізілі да 1,5 тысяч рублёў.
| 05.03.2022 | Ограничение свободы с направлением |