Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кузянёк Дзяніс Аляксандравіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Выносіў абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах.
Разглядаў справу на былога супрацоўніка Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Шклярава, экскурсавода Аляксандра Нікіціна па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. Кузенек прызначыў мужчыну пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі па абвінавачанні ва ўдзеле ў мірных сходах.

Былы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Шклярава, экскурсавод.
Аляксандра называлі "легендай Веткаўскага музея", "любімым экскурсаводам". Ён захапляўся краязнаўствам яшчэ з юнацтва, любіў бываць у экспедыцыях і збіраць старажытныя рэчы. Некаторыя нават выкупляў за ўласныя грошы. У апошні час Аляксандр не працаваў у музеі. Яго забралі ў войска ў канцы 2022 года, а пасля службы ў музей не вяртаўся. Паводле звестак "Флагштока", незадоўга да затрымання Аляксандр паспеў папрацаваць на дзяржаўным тэлебачанні. Да гэтага ён не раз даваў каментары дзяржаўнай прэсе.
3 мая 2024 года Аляксандр прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 2 ст. 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).
Вырак суда 26.09.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 22.11.2024
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.