Андрэй быў затрыманы вясной 2025 года і пазней асуджаны па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля таго, як беларускія сілавікі атрымалі доступ да перапісак бота маніторынгавага праекта "Гаюн", куды карыстальнікі перадавалі інфармацыю аб перамяшчэннях расійскіх войскаў.
Вырак суда 21.08.2025
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Актывіст, затрыманы ў чэрвені 2025 г. у Пружанах. Затрыманне адбылося паказальна, за ім прыехалі сілавікі на чатырох аўто, па месцы жыхарства быў праведзены ператрус. Павел - былы афіцэр, юрыст.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Алег Супрунюк вядомы жыхарам Брэстчыны як рэпарцёр, які асвятляў сацыяльна і грамадска значныя праблемы рэгіёна. За час у прафесіі працаваў у газеце "Брэсцкі кур'ер", анлайн-выданні "Першы рэгіён", супрацоўнічаў з іншымі незалежнымі выданнямі.
Журналіст знік 22 студзеня, ён перастаў адказваць на званкі і не з'яўляўся ў сацыяльных сетках. Пазней стала зразумела, што ён затрыманы ў межах крымінальнай справы. Амаль пяць месяцаў аб лёсе Алега нічога не было вядома.
Раней журналіста пераследавалі па адміністрацыйным артыкуле. 12 снежня 2024 года сілавікі прыходзілі да Алега Супрунюка з ператрусам. Тады ў яго забралі камп'ютарную тэхніку і тэлефон, а яго самога павезлі на допыт. Пасля допыту быў складзены адміністрацыйны пратакол за нібыта распаўсюджванне "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі" (па ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Журналіста асудзілі на 15 сутак арышту, 27 снежня ён выйшаў на волю.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Дзмітрый- дызайнер, таксама ён меў дачыненне да PR, медыя і сацыяльных праектаў. Ён уваходзіў у склад кампаніі "Fajno", якая ў тым ліку распрацавала дызайн лямпы-птушкі.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Валерый быў затрыманы ў сакавіку 2025 года і пазней асуджаны за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці» і прысуджаны да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда дата невядомая
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мікалая затрымалі ў лютым 2025 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай па артыкуле "распальванне сацыяльнай варожасці", аднак пазней яе перакваліфікавалі на артыкул "заклікі да санкцый". У сярэдзіне таго ж года ён быў прызнаны вінаватым і прыгавораны да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Андрэй быў асуджаны па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда дата невядомая
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У Антона і яго жонкі Сняжаны тры дзіцяці (адзін агульны і два дзіцяці жонкі ад першага шлюбу).
У 2020 годзе 9 жніўня ён быў паранены на мітынгу супраць фальсіфікацыі выбараў у Баранавічах. Яму прастрэлілі галёнку гумовымі кулямі. Пяць разоў яму ўдалося адкінуць светла-шумавыя гранаты, якія ляцяць у людзей, а шостая ўзарвалася ў яго ў руках. Пры выбуху ён быў аглушаны, людзі вынеслі яго на руках і выклікалі хуткую. Пасля аказання першай дапамогі ён вярнуўся на мітынг і праз кароткі час быў затрыманы. Яго, усяго перабінтаванага, збілі дубінкамі ў аўтазаку і пасадзілі на 5 сутак.
Пасля адміністратыўнага арышту Антон 4 гады хаваўся ад сілавікоў, т.я. на яго была заведзеная крымінальная справа. У чэрвені 2024 года на яго адрас даслалі ліст, што крымінальная справа ў дачыненні да мяне закрытая. Аднак у лютым 2025 года яго затрымалі пры здачы іспыту ў ДАІ і пасадзілі ў СІЗА да суда.
Вырак суда 28.05.2025
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Андрэй Арол знаходзіцца ў СІЗА №7 г.Брэста. Прычынай арышту стаў ці то лайк, ці тое каментар у інтэрнэце пасля нападу Расіі на Украіну.
З 18 чэрвеня 2025 года перасталі працаваць магазіны 52-гадовага прадпрымальніка Андрэя Арла, дзе прадаваліся дзіцячыя цацкі, адзенне, веласіпеды і іх рамонт. Прычынай прыпынення працы стаў арышт уладальніка магазінаў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.