Аляшкевіч Зміцер Уладзіміравіч Датычны Да Палітычна Матываваных Рэпрэсій У Рэспубліцы Беларусь У Якасці Начальніка Па Рэжыме І Ахове Папраўчай Установы “Турма №8 Г Жодзіна» Аляшкевіч Нясе Асабістую Адказнасць За Жорсткае І Бесчалавечнае Стаўленне Да Зняволеных І Катаванні, Якія Да Іх Прымяняюцца Дзеянні Змітра Аляшкевіча Парушаюць Правы Грамадзян Рэспублікі Беларусь І Нясуць Пагрозу Іх Жыццям Таксама Яны Накіраваны На Ўмацаванне Дзейнага Ў Краіне Рэпрэсіўнага Рэжыму
Аляшкевіч Зміцер Уладзіміравіч Датычны Да Палітычна Матываваных Рэпрэсій У Рэспубліцы Беларусь У Якасці Начальніка Па Рэжыме І Ахове Папраўчай Установы “Турма №8 Г Жодзіна» Аляшкевіч Нясе Асабістую Адказнасць За Жорсткае І Бесчалавечнае Стаўленне Да Зняволеных І Катаванні, Якія Да Іх Прымяняюцца Дзеянні Змітра Аляшкевіча Парушаюць Правы Грамадзян Рэспублікі Беларусь І Нясуць Пагрозу Іх Жыццям Таксама Яны Накіраваны На Ўмацаванне Дзейнага Ў Краіне Рэпрэсіўнага Рэжыму
Затрымана ў выніку масавага рэйду сілавых структур 23-24 студзеня 2024 года на сваякоў палітвязняў і людзей, якія выказвалі салідарнасць з палітвязнем.
Вырак суда 07.10.2024
4 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 500 базавых велічынь штрафу.
Мінчука Кірылу Іванова асудзілі за каментар аб супрацоўніку памежнай службы на два гады "хатняй хіміі". Крымінальную справу на яго завялі за восеньскі каментар 2021 года ў тэлеграм-канале "Вусы Лукашэнкі" пад відэаролікам аб начальніку аддзела сувязі Дзяржпагранкамітэта. У час адбывання пакарання ў мужчыны ў тэлефоне знайшлі перапіску, у якой мінчанін выказваў падтрымку Украіне. На Кірылу пачалі моцна ціснуць і пагражалі адправіць у калонію. Праз пагрозу небяспекі мужчына з'ехаў з Беларусі.
Гамяльчанка Алена Тоцкая хадзіла на многія судовыя паседжанні над апанентамі ўлады РБ. Раней яна працавала на дзяржаўнай службе, аднак у 2020 годзе стала актывісткай і валанцёркай.
Затрымана ў выніку масавага рэйду сілавых структур 23-24 студзеня 2024 года на сваякоў палітвязняў і людзей, якія дасылалі пасылкі і лісты палітвязням.
Вырак суда 13.09.2024
4 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Каталіцкая верніца. Былы журналіст catholic.by. Аксана Ючковіч паходзіць з парафіі ў Параф'янава. Верніца асабліва вядомая сярод католікаў Мінска, дзе яна арганізоўвала шматлікія падзеі і мерапрыемствы.
Працавала Аксана і ў каталіцкай журналістыцы - спачатку ў выдавецтве «Pro Christo», потым на афіцыйным агульнанацыянальным каталіцкім партале catholic.by. Яна шмат пісала аб людзях і іх цікавых лёсах. Падчас візіту Дзяржсакратара Апостальскай Сталіцы кардынала П'етра Параліна ў Беларусь у 2015 годзе, ад імя партала Аксана брала ў яго інтэрв'ю.
Шмат сваіх сіл і энергіі верніца аддавала дапамогі іншым людзям, тым, хто меў патрэбу ў дапамозе. Працавала ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна ў Мінску.
Мастачка. Ганну затрымалі ўвечары 29 лістапада 2023 года ў кавярні "Маркс" у Менску. Праз два дні над мастачкай адбыўся суд па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Згодна з пратаколам, Ганна "дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам, што стала даступна неабмежаванаму колу асоб".
Сваю віну Крук не прызнала і патлумачыла суду, што сапраўды размясціла ў кавярні сваю карціну, але на ёй няма выявы бел-чырвона-белага сцяга. У выніку суд пастанавіў арыштаваць дзяўчыну на 13 сутак.
Цяпер Ганна ўтрымліваецца пад вартай у рамках крымінальнай справы.
Тамары па арт.342 ч.1 было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год, да гэтага пакарання судом была часткова далучана неадбытая частка пакарання, назначанага па прыгавору суда Ленінскага раёна г.Мінска ад 30.06.2022 па ч. 2 арт. 206 КК РБ , і канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 16.02.2024:
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.