Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Па матэрыялах абвінавачання Максім Анкуда з выкарыстаннем сацыяльных сетак і мабільнага тэлефона публічна абразіў некалькі дзяржаўных чыноўнікаў: прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, генеральнага пракурора, старшыню ЦВК, намесніка міністра ўнутраных спраў і іншых службовых асоб у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў.
Вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом ў маі 2023 года
Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту. Вучыць англійскую, працаваў да затрымання тэсціроўшчыкам, упарта да гэтага ішоў (да гэтага быў кладаўшчыком) — прапрацаваў 3 месяцы на новым месцы і затрымалі.
Згодна з матэрыяламі абвінавачання , Юры Усніч прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Мінску.
Любіць дзяцей. Аптыміст, стойка пераносіць складанасці.
Па падліках праваабаронцаўвызваленывясной2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 12.04.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі свабоднага саюза металістаў завода "МАЗ".
Ён узяты пад варту за абвінавачанні ў падрыхтоўцы ўдзельнікаў масавых беспарадкаў і заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый). Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
Была затрымана 19 студзеня 2022 года на працоўным месцы па крымінальным артыкуле. Год таму Людміла была сведкам па іншай крымінальнай справе, у межах якой у яе праводзіў дома ператрус ГУБАЗіК.
Дома ў Людмілы засталося малое дзіця.
Вырак суда 31.05.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Аляксандр быў затрыманы 16 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а ў сакавіку 2022 года асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Мінску.
Вырак суда 28.03.2022
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Былы работнік Генеральнай пракуратуры. Яго судзілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369), абразу прэзідэнта (арт. 368), абразу суддзі (арт. 391).
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў 2023 годзе цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 28.12.2021:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту. Вядома, што сілавікі вылічылі Аляксея па фота - затрымалі чалавека, у якога захоўваліся фатаздымкі з мітынгу 2020 года. Па гэтаму фатаздымку былі ідэнтыфікаваны 23 чалавекі.
У пачатку сакавіка 2022 году суддзя Маскоўскага раёну Сяргей Кацар прызнаў Аляксея вінаватым. Мужчына быў вызвалены ў залі суда да накіравання ва ПУАТ, але амаль адразу пакінуў Беларусь.
Вырак суда:
3 гады абмежавання волі з накіраваннем у выхаваўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.