Вольга Уладзіміраўна Бабук датычная да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Бабук нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Пухавіцкага раёна выносіць палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У судовай практыцы Бабук Вольга Уладзіміраўна разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку яе рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя беларусы выступоўцы супраць дзейнага ў краіне рэжыму.
У прыватнасці, 2 лістапада 2022 года Бабук прысудзіла палітвязню лекара-неўролага Аляксандра Целага да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму за каментары ў сетцы інтэрнэт.
11 красавіка 2022 года суддзя прыгаварыла кансультанта-рэабілітолага Руслана Лазавікава да паўтара года абмежавання волі за «Публічную абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Такім чынам, дзеянні Вольгі Бабук садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна-матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Аляксандр, урач-неўролаг, працаваў у расійскім Нарыльску. Быў затрыманы ў траўні 2021 года пасля вяртання ў Беларусь — у межах крымінальнай справы, узбуджанай за абразу прадстаўнікоў праваахоўных органаў.
У студзені 2022 года яго асудзілі па трох крымінальных артыкулах за каментары на адрас 32 чыноўнікаў. Як растлумачыў сам Аляксандр, ён пакідаў іх на эмоцыях, бо падчас жнівеньскіх пратэстаў 2020 года валанцёрыў каля ізалятара на Акрэсціна. Апроч пазбаўлення волі, суд пастанавіў спагнаць з яго маральную кампенсацыю на карысць 20 супрацоўнікаў. На паседжанні таксама стала вядома, што адзін з пацярпелых па справе збіваў Аляксандра пры затрыманні.
У лістападзе 2022 года яго паўторна асудзілі па артыкулах «абраза прадстаўніка ўлады» і «пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы».
3 красавіка 2024 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі на турэмны рэжым.
Вызвалены ў лістападзе 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.