Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №1. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
Ціснуў на зняволенага Іллю Бараноўскага, з-за чаго ў яго значна пагоршылася здароўе.
Менавіта пры яго кіраўніцтве, 25 красавіка 2023 года, з калоніі быў шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу Віктар Бабарыка. У дадзенай калоніі сістэматычна жорстка збіваюць асуджаных.
Да пасады начальніка, гэтак жа прымаў непасрэдны ўдзел у збіцці асуджаных, дапамагаючы былому начальніку калоніі.

Сяргей былы прафесійны футбаліст. У 1997-1998 гадах правёў 36 матчаў у Вышэйшай лізе, гуляў за «Маладзечна» і слонімскі «Камунальнік». Пасля заканчэння кар'еры пайшоў у медыябізнес. Працаваў камерцыйным дырэктарам "Альфа-Радыё". Пасля быў дырэктарам рэкламнага агенцтва "Прайм медыя груп", галоўным рэдактарам тэлеканала TV RAY.
Быў затрыманы і асуджаны ў рамках справы аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля падзей 9-13 жніўня 2020 г.
У чэрвені 2023 года суд прыняў рашэнне аб пераводзе Сяргея на турэмны рэжым да канца тэрміну.
1 жніўня 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Яўген, адзін з заснавальнікаў руху "Зубр", быў затрыманы 25 верасня 2020 года і асуджаны за "падрыхтоўку да масавых беспарадкаў". Ён неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям: штрафам, арыштам, збіццям і ціску.
У красавіку 2022 года быў пераведзены на турэмны рэжым тэрмінам на 2 гады. У маі 2024 года Яўген вярнуўся з крытай турмы ў ВК № 1 у дрэнным фізічным стане, але захаваў пазітыўны настрой. Пасля прыбыцця яго змясцілі ў ШІЗА, затым перавялі ў ПКТ.
У ліпені 2024 года суд прыняў рашэнне аб пераводзе Яўгена на турэмны рэжым да канца тэрміну.
11верасня2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы.Сярод іх ёсць і грамадзянееўрапейскіхкраін . Сярод вызваленых ЯўгенАфнагель.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.