Руслан Хікметовіч Машадзіеў
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №1. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
Ціснуў на зняволенага Іллю Бараноўскага, з-за чаго ў яго значна пагоршылася здароўе.
Менавіта пры яго кіраўніцтве, 25 красавіка 2023 года, з калоніі быў шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу Віктар Бабарыка. У дадзенай калоніі сістэматычна жорстка збіваюць асуджаных.
Да пасады начальніка, гэтак жа прымаў непасрэдны ўдзел у збіцці асуджаных, дапамагаючы былому начальніку калоніі.
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №1. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
Ціснуў на зняволенага Іллю Бараноўскага, з-за чаго ў яго значна пагоршылася здароўе.
Менавіта пры яго кіраўніцтве, 25 красавіка 2023 года, з калоніі быў шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу Віктар Бабарыка. У дадзенай калоніі сістэматычна жорстка збіваюць асуджаных.
Да пасады начальніка, гэтак жа прымаў непасрэдны ўдзел у збіцці асуджаных, дапамагаючы былому начальніку калоніі.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Сілавікі
Намеснік камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі, падпалкоўнік. Яго абвінавачваюць у "здрады дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца" і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці".
Абставіны справы невядомыя.
5 і 17 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Зміцер, дырэктар кампаніі «Europcar», партнёра «Uber» у Менску, упершыню быў затрыманы ў лістападзе 2020 года па адміністрацыйным артыкуле за ўдзел у пратэстных акцыях, якія праходзілі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. У другі раз ён быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «акт тэрарызму».
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 года па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група, мэтай якой было здзяйсненне экстрэмісцкіх злачынстваў. У групу ўваходзілі радыкальна настроеныя асобы, у тым ліку былыя і дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі сілавых структур, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам».
Гэтая справа звязана з абвінавачваннямі ў спробе падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і «арганізацыі масавых беспарадкаў».
Змітра асудзілі па некалькіх крымінальных артыкулах, яму быў прызначаны вялікі тэрмін пазбаўлення волі і штраф, а таксама ён быў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі і адміністрацыйна-гаспадарчымі абавязкамі, на пяць гадоў.
Былы ўкраінец. Беларускае грамадзянства атрымаў у 2010 годзе, часта бывае ў памежжы.
У сюжэце на праўладным канале сцвярджаецца, што ён перадаваў Купрыенку (абвінавачваецца ў шпіянажы), напрыклад, дадзеныя аб размяшчэнні ваеннай тэхнікі, руху калон.
10 год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Дальнабойшчык. У відэа на праўладным канале сцвярджаецца, што ён з Польшчы "перавозіў бланкі бюлетэняў для галасавання з ужо прастаўленым выбарам на карысць адной альтэрнатыўнай кандыдаткі".
Пасля п 2-3 месяцаў пасля этапу ў ВК быў адпраўлены ў ШІЗА, з якога ўжо не вярнуўся. Пераведзены на турэмны рэжым на тры гады.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
Былы ўчастковы, лейтэнант. Звольніўся, бо не мог глядзець на ўсё, што адбывалася, пасля ўладкаваўся ахоўнікам. Быў моцна збіты пры затрыманні. Былыя калегі прыйшлі на суд як пацярпелыя і казалі добра пра Алега, але тым не менш спагналі маральную кампенсацыю. Дома Алега засталася чакаць адна маці.
- Аб'яднанні
Музыка гурта TOR BAND, затрыманы разам з Яўгенам Бурло, таксама былі затрыманыя іх жонкі. Жонцы Галавача прысудзілі штраф, жонцы Бурлі – адміністрацыйны арышт.
У канцы лістапада 2022 года Зміцер і Яўген былі асуджаныя трэці раз на 15 сутак. TOR BAND стаў папулярным у Беларусі гуртом на хвалі пратэстаў 2020 года. Многія песні сталі хітамі на розных платформах. Інфармацыйную прадукцыю, сацыяльныя сеткі і лагатып гурта TOR BAND прызналі «экстрэмісцкімі», а таксама іх вышэйпералічаныя песні.
9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Акрамя пазбаўлення волі Міхаілу прысудзілі выплаціць кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым і ўрон, "нанесены прыпынкам грамадскага транспарту" ў памеры 49 тысяч рублёў, што складае амаль 20 тысяч долараў.
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза працаўнікоў ААТ "Гродна Азот".
Прычынай узбуджэння крымінальнай справы супраць прафсаюзнага лідэра, па версіі дзяржаўнага абвінаваўцы — стала яго гутарка з журналістам тэлеканала «Белсат», падчас якой ён ёй «перадаў нейкія звесткі».
Тэлефон Андрэя праслухоўвалі, а размовы запісвалі супрацоўнікі спецслужбаў. Пасля яго звальнення з завода, на яго была ўзбуджаная крымінальная справа.
Яго абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Раней экстрэмісцкай прызналі першасную арганізацыю Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ "Гродна Азот". Гродзенскі абласны суд прыняў рашэнне аб забароне дзейнасці арганізацыі і яе ліквідацыі.
Быў узяты пад варту ў зале суда, да гэтага знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Па інфармацыі некаторых СМІ, у ноч з 10 на 11 жніўня на аэрадроме ў Зябраўцы здарыўся інцыдэнт, пра які шмат пісалі СМІ, то пачаліся праверкі мясцовых.
У Яўгена ў тэлефоне знайшлі стары здымак аэрадрому, які ён рабіў з дрону. І яшчэ знайшлі кантакты розных украінцаў. Гэтага было дастаткова, каб яго затрымаць. Хлопец перад затрыманнем працаваў ветэрынарам у адной з клінік Гомеля, мае выключна станоўчыя характарыстыкі ад працадаўцаў. Да пачатку расейскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны Яўген жыў доўгі час за мяжой. У апошнія гады-у Кітаі, дзе займаўся музыкай і планаваў застацца жыць. Але з-за эпідэміі каранавіруса застаўся без крыніц даходаў і быў вымушаны вярнуцца на радзіму.
9 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Артур родам з Пінска. Вучыўся ў Слонімскім медыцынскім каледжы, скончыў з чырвоным дыпломам і па заканчэнні быў размеркаваны ў Гродне. Паступіў у ГрДМУ, апроч гэтага працаваў фельчарам выязной брыгады ў хуткай дапамозе.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў , быў затрыманы за рэгістрацыю ў плане "Перамога", а таксама ўдзельнічаў у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах".
17.08.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
- Аб'яднанні
Лекар 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі спецыяліста УГД Смаргонскай ЦРБ.
Затрыманы за абразу Лукашэнкі.
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Раней прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.
Паводле даных следства, Васіль з верасня 2021 года па студзень 2022 года размяшчаў у дэструктыўных Telegram-каналах паведамленні з абразамі прадстаўнікоў улады, у тым ліку вышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь.
Таксама ён выказваў пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўнай і судовай сістэм, пры гэтым публічна прыніжаючы іх гонар і годнасць. Акрамя таго, мужчына заклікаў грамадзян да дзеянняў, накіраваных на арганізацыю масавых беспарадкаў. У экстрэмісцкіх Telegram-каналах ён шукаў людзей, гатовых здзяйсняць "злачынствы", аднак не давёў свой намер да канца, паколькі быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
З абвінавачанага на карысць пацярпелых таксама спагнана грашовая кампенсацыя маральнай шкоды на агульную суму 32 000 беларускіх рублёў.
31 студзеня 2023 г. у Дзяржынску пачаўся чарговы суд над пенсіянерам. На гэты раз яго абвінавацілі па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
13.02.2023 быў агучаны другі прысуд.
У судзе Драгічынскага раёна 23 сакавіка 2023 г. пачалі разглядаць справу палітвязня па арт. 369 КК РБ Васіля Дземідовіча змясцілі ў драгічынскі ІЧУ.
У красавіку палітвязня перавялі ў гомельскі СІЗА-3 . У судзе Савецкага раёна Гомеля 20 красавіка 2023 года пачалі разглядаць чарговую справу пенсіянера. Яму інкрымінуецца арт. 369 КК РБ і арт. 391 КК РБ. 2 траўня быў вынесены чарговы прысуд.
5 мая 2023 г. над Дземідовічам пачнецца ўжо пяты суд - мужчыну абвінавачваюць зноў па арт. 369 КК . Працэс адбудзецца ў Пухавічах, суддзя - Вольга Бабук .
Чарговае паседжанне прызначанае на 24 траўня 2023 г. у Пухавічах.
5 ліпеня 2023 г. у Гомельскім абласным судзе разглядала апеляцыйная скарга палітвязня суддзёй Русланам Царуком.
У судзе Нясвіжскага раёна 23 жніўня 2023 г. разглядалася шостая крымінальная справа супраць палітвязня.
У Старых Дарогах 19 кастрычніка 2023 года пачнецца ўжо сёмы суд над Васілём . Усяго Васіляасудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх двух судоў пакуль невядомы.
У сувязі з тым, што палітвязня ўнеслі ў "спіс тэрарыстаў", яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Акрамя таго, у Васіля няма сваякоў, якія маглі б яго падтрымаць. За апошні год ён перажыў дзясяткі этапаў. Этапуюць палітвязняў у цяжкіх умовах, гэта пакідае вельмі дрэнны адбітак на здароўе Васіля.
15 снежня 2023 г. у Старых Дарогах аднавіўся суд над Васілём, які пачаўся ў кастрычніку.
У канцы чэрвеня 2025 года на таргах на пляцоўцы "БелЮрЗабеспячэнне" быў прададзены жылы дом Васіля.
1) 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
2) 1 год зняволення са штрафам у памеры 30 базавых велічыняў.
Шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова яго прыгаварылі да 6,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
3) 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі.
Шляхам частковага складання канчаткова пенсіянеру прызначылі 7 год пазбаўлення волі.
11 сакавіка 2022 года Яўгена затрымалі за каментары ў "Карніках".
Пры ператрусе ў яго знайшлі гашыш. Яўген распавёў, што купіў яго для сябе і свайго знаёмага-калегі Юрыя, з якім раней неаднаразова ўжываў яго.
Мужчыну затрымалі і змясцілі пад варту, паставіўшы яму артыкулы за абразу чатырох міліцыянтаў, суддзі і незаконны абарот наркотыкаў.
27.09.2022 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда.
