Мікіта Пятровіч Алёхін
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелі. Папраўчая калонія №4. Раней займаў пасаду начальніка аператыўнай часткі. Са жніўня 2024 года - намеснік начальніка ПК-4.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Алехін Мікіта Пятровіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў.
На пасаду начальніка аператыўнага аддзела ў ПК-4 уступіў з моманту паступлення туды першых палітычных зняволеных. Ініцыятар стварэння для іх цяжкіх умоў адбывання пакарання, практык нацкоўвання іншых асуджаных, прымянення ШІЗА, пераводу Хершэ і Канеўскай на турэмны рэжым. Са жніўня 2024 года стаў намеснікам начальніка калоніі па рэжыме і аператыўнай рабоце і атрымаў званне падпалкоўніка. Актыўна супрацоўнічаў з супрацоўнікамі ГУБАЗіК па прэсінгу ў дачыненні да Марыі Калеснікавай (утрымліваў яе ў ізаляцыі 18 месяцаў). Быў ініцыятарам змяшчэння ў ПКТ праваабаронцы Насты Лойкі. Схіляў палітычных зняволеных да супрацоўніцтва. Займаўся фальсіфікацыяй дакументаў, у тым ліку медыцынскіх, каб пазбавіць магчымасці атрымання медыцынскай дапамогі.
Алёхін ужываў катаванні ў дачыненні да Паліны Сяргееўны Шарэнда-Панасюк, Таццяны Васільеўны Канеўскай, Вікторыі Аляксандраўны Кульшы і іншых жанчын. Ганну Віктараўну Вішняк трымаў у ШІЗА з выбітым акном у снежні без цёплага адзення.

Спіс рэпрэсаваных
Асуджаная за каментары ў тэлеграм-канале БДМ.
У сакавіку 2023 года вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- IT-спецыялісты
Супрацоўніца Epam.
Кацярына вярнулася з Літвы, куды з'ехала ў лютым 2022 года.
Яна была затрымана разам з сястрой Юліяй Глінскай у Мінску, куды Кацярына вярнулася па котку. Затрыманне рабіў ГУБАЗ, дзяўчат захапілі, калі яны ішлі да свайго аўтамабіля. Затым у кватэры зрабілі ператрус.
Вызвалена 02.05.2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Галіну абвінавацілі ў тым, што 18 лютага 2022 года яна прыехала з Менска ў Магілёў, дзе на прыпынках грамадскага транспарту расклеіла тэксты і выявы "з загадзя несапраўднымі сведчаннямі, якія зневажаюць гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы, спалучаныя з абвінавачаннем у асабліва цяжкім злачынстве".
25.05.2024 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
- Аб'яднанні
- Завадчане
Аператар на "БАБРУЙСКТРЫКАТАЖ". Абвінавачваецца ў сабатажы чыгункі каля станцый г. Бабруйска, а таксама ў падпале стралковага ціра в/ч 5527.
Да суда была пад падпіскай аб нявыездзе.
25.10.2022 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў мусіць выйсці на волю ў ліпені 2024 г.
2 гадыпазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Па матэрыялах абвінавачання Ганна на працягу 2021 года ў некалькіх тэлеграм-каналах размяшчала абразлівыя каментары на адрас Лукашэкна А.Г. і іншых прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў. 10 ліпеня 2023 г. Ганну пачнуць судзіць яшчэ раз па артыкуле за "абразу".
У чэрвені 2023 года Кандраценку вярнулі з гомельскай жаночай ВК-4 у Магілёўскую турму, каб над ёй адбыўся суд па другой крымінальнай справе. На гэты раз ёй паставілі ў віну каментар у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» ў дачыненні да Андрэя Баграёнка, інспектара ДАІ Светлагорскага РУУС. Пасада пра яго з'явілася 27 верасня 2021 года, 28 верасня Кандраценка пакінула каментар.
Другі прысуд Ганне - 1 год пазбаўлення волі і 50 базавых велічыняў штрафу.
Шляхам паглынання менш строгага пакарання стражэйшым, у сукупнасці ў Кандраценкі застаўся той жа тэрмін у 3 гады пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. Па абедзвюх крымінальных справах жанчына зараз вінная дзяржаве больш за 5 тысяч беларускіх рублёў.
Жанчына памерла праз паўгода пасля выхаду на волю ад анкалогіі, якая была дыягнаставана ў яе яшчэ ў калоніі ў Гомелі. Перадач і пасылак, па словах экс-палітвязняў , Ганна не атрымлівала. "Маці ж у яе пажылая, на пенсіі, ёй цяжка было, таму мы самі думалі, як ёй дапамагчы можна». Нягледзячы на цяжкую хваробу, Кандраценку не вызвалілі датэрмінова. Больш за тое, з калоніі жанчыну паўторна вывозілі ў СІЗА і ў чарговы раз судзілі па артыкуле 369 КК РБ.
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
Асуджаная за абразу Лукашэнкі.
Таксама суд пастанавіў накіраваць жанчыну на прымусовае лячэнне ад алкагалізму.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Пасля двух адміністрацыйных арыштаў яна не выйшла на волю, а была перазатрымана па крымінальнай справе па артыкуле 342 КК РБ.
У верасні 2023 года вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1, 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту.
26.03.2024 вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2,5 гады пазбаўлення волі.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Была затрымана раніцай, калі збіралася з мужам ехаць на працу. Абвінавачваецца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
У сям'і растуць трое дзяцей.
Кацярыну абвінавачваюць напісанні каментароў, якія абражаюць прадстаўнікоў, ва ўладзе ў тэлеграм-каналах. Была затрымана 23.06.2022 года.
Вядома, што ў жніўні 2022 г. адбылося судовае разбіральніцтва па справе палітвязня.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Журналістка, галоўная рэдактарка ABW.by.
Была затрыманая за ўдзел у акцыях пратэсту.
1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі.
Затрымана разам з мужам за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Вызвалена 1 верасня 2023 года.
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі
- Аб'яднанні
Студэнтка «МДУ Куляшова ў Магілёве».
Паводле версіі абвінавачвання, дзяўчына перапосціла ў чат публікацыю, якая крытыкуе дзеянні Пуціна і Лукашэнкі з заклікамі выходзіць на вуліцу, калі беларускае войска ўступіць у вайну.
Вольга Новікава разам з мужам Віктарам былі прысуджаныя да пазбаўлення волі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе (арт. 342 КК). Паказальна, што яе 35-гадовы муж Віктар Новікаў таксама быў вызвалены па памілаванні, але 3 ліпеня.
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.