Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 7 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 15 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 1134 рублёў штрафаў, не менш як 6 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення або абмежавання волі. Па сцвярджэннях некаторых сведкаў ёсць факты падробкі доказаў і змены на сваё меркаванне пратакола правядзення судовага пасяджэння. Вынес прысуд 40-гадоваму Івану Раманоўскаму. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 КК РБ за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў і асудзілі да паўтара года абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу. Прысудзіў палітычнага зняволенага аўтара ютуб-канала «Слуцк для жыцця» Уладзіміра Неронскага да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. грамадскі парадак у Слуцку, Мазыры, Брэсце, Бабруйску, Магілёве. Суд прызнаў, што рабіў ён гэта ў змове з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і палітыкам Мікалаем Статкевічам.

Акіхіра, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў жніўні 2020 года ў Менску. Яму было прад'яўлена абвінавачанне ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" і іншых "злачынствах".
У 2022 годзе ён быў прыгавораны да 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. У лютым 2023 года Вярхоўны суд скараціў тэрмін на тры месяцы.
У ліпені 2024 года стала вядома, што яму ўзмацнілі жорсткасць умовы пакарання, перавядучы на турэмны рэжым.
21 чэрвеня 2025 года Акіхіра быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.
Андрэй, актывіст анархісцкага руху і валанцёр праваабарончага цэнтру "Вясна", быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года ў Мінску. Яму прад'явілі абвінавачанні ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" і іншых "злачынствах".
У 2022 годзе яго прыгаварылі да 6 гадоў калоніі, а ў лютым 2023 года Вярхоўны суд скараціў тэрмін на 3 месяцы.
18.04.2025 выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Марфа, каардынатарка валанцёрскай службы "Вясна", была затрымана 17 верасня 2020 года па абвінавачанні ў фінансаванні масавых беспарадкаў - 293 ч.3. У лютым 2021 года ёй прад'явілі дадатковыя абвінавачанні, у тым ліку «распальванне сацыяльнай варожасці» і «ўдзел у злачыннай арганізацыі».
У верасні 2022 года Марфу асудзілі па некалькіх крымінальных артыкулах, прыгаварыўшы да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі, а таксама да выплаты буйнога штрафу.
У лютым 2023 года пры разглядзе апеляцыйнай скаргі тэрмін быў скарочаны на тры месяцы. У зняволенні ў Марфы пагоршылася здароўе, у тым ліку з-за перанесенага COVID-19.
19 сакавіка 2026 года яна была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла і вывезена ў Літву.
Вырак суда 06.09.2022
15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 700 базавых велічынь штрафу, прыблізна 6460 рублёў кампенсацыі.
Апеляцыя 28.02.2023
14 гадоў 9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 700 базавых велічынь штрафу, прыблізна 6460 рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.