Павел Іванавіч Казакоў
Павел Іванавіч Казакоў
Коль-ць рэпрэсаваных: 372
Дзень народзінаў: 11 чэрвеня 1977
Катэгорыі: Наглядчыкі

Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў турме №1 г. Гродна. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
11 ліпеня 2023 года ў бальніцы горада Гродна памёр палітычны зняволены Алесь Пушкін. Яго даставілі туды з тэрыторыі Турмы №1 у Гродне. У якасці кіраўніка гэтай турмы, ён нясе адказнасць за ўмовы ўтрымання і несвоечасовае аказанне медыцынскай дапамогі зняволеным, што прывяло да трагічнага зыходу.
У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.

Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў турме №1 г. Гродна. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
11 ліпеня 2023 года ў бальніцы горада Гродна памёр палітычны зняволены Алесь Пушкін. Яго даставілі туды з тэрыторыі Турмы №1 у Гродне. У якасці кіраўніка гэтай турмы, ён нясе адказнасць за ўмовы ўтрымання і несвоечасовае аказанне медыцынскай дапамогі зняволеным, што прывяло да трагічнага зыходу.
У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 372
На старонцы: Знойдзена: 372
Сартаванне:
Алеся Анатольеўна Буневіч
  • Аб'яднанні
  • Прадпрымальнікі
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 4
У зняволенні: 760 дзён
folder Катэгорыі спраў: Рэйкавыя партызаны, Вяртанне ў РБ
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 08.09.1989
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 10
Вызвалена
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Прадпрымальнікі
Даслаць інфармацыю

Дырэктар Віленскай друкарні.

Затрымана 4 красавіка 2022 года па справе «рэйкавых партызан», пасля таго як яна прыехала з Літвы ў Беларусь на гадавіну смерці маці.

У прапагандысцкім фільме на «БТ» паказаны кавалак допыту Алесі, дзе яна распавядае як купляла літоўскія сім-карты за некалькі дзён да паездкі ў Беларусь, паказвае, дзе хавала іх на тэрыторыі краіны, пра тое, як усё здымала на відэа, каб пераслаць свайму куратару ў Літве. А таксама, што павінна была «адправіць» маладых людзей, калі яны пад'едуць да мяжы. Канчаткова ёй прад'явілі абвінавачанне па ч. 3 арт. 371 КК-наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, учыненае арганізаванай групай.

03.05.2024 вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

14.05.2022 На 10.05.2022 получила только три письма от сына, хотя друзьями родственниками отправлены десятки писем и открыток.

Вырак суда 18.11.2022:

3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Тэрмін быў скарочаны на год паводле амністыі.

Запытаць лісты Банк лістоў 7
У зняволенні: 1408 дзён
Родны горад: Ліда
Дзень народзінаў: 30.09.1989
Знаходзіўся ў: ПК-1ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Алега затрымалі за падпіску на "дэструктыўныя Telegram-каналы"

У пакаянным відэа ён казаў, што яго затрымалі за падпіску на "дэструктыўныя Telegram-каналы", дзе ён распаўсюджваў экстрэмісцкую інфармацыю, а таксама за спробу "запалохаць паліцыю".

Павінен быў выйсці на волю ў лютым 2026 г.

Вырак суда дата невядомая
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя дата невядомая
невядома.
Андрэй Юр'евіч Сцепаненка
  • Аб'яднанні
  • IT-спецыялісты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 501 дзень
Родны горад: Гродна
Дзень народзінаў: 08.09.1986
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • IT-спецыялісты
Даслаць інфармацыю

Андрэя затрымалі ў лютым і не выпусцілі пасля адміністратыўнага арышту. У красавіку стала вядома, што з СІЗА ён выйшаў пад падпіску аб нявыездзе. Быў узяты пад варту 12 красавіка 2022 года.

23.06.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда:

1,5 гады пазбаўлення волі.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 668 дзён
folder Катэгорыі спраў: Рэгістрацыя ў боце Перамога
Родны горад: Гродна
Дзень народзінаў: 16.05.1994
Знаходзіўся ў: СІЗА-1СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Асуджаны за каментары ў сацсетках.

Стала вядома, што 11.08.2023 года Максіма будуць судзіць паўторна па арт.369 КК РБ

27.10.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.

Па звестках праваабаронцаў быў вызвалены 02.11.2023 года.

Вырак суда 11.08.2023:

2 гады пазбаўлення волі.

Кірыл Сяргеевіч Канюк
  • Аб'яднанні
  • Сфера паслуг
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
Родны горад: Гродна
Дзень народзінаў: 13.01.1993
Знаходзіўся ў: ПК-1ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Сфера паслуг
Даслаць інфармацыю

Раней прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.

29.06.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 21.03.2022:

невядома

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 6
У зняволенні: ~1388 дзён
Родны горад: Старыя Дарогі
Дзень народзінаў: 23.07.1994
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 20
Гвалтоўнае перамяшчэнне
Даслаць інфармацыю

Затрымана за каментар у 2020 годзе ў сац.сетках.

Вырак суда 05.09.2022
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 16.12.2022
невядома.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 692 дня
Родны горад: Гродна
Дзень народзінаў: 23.10.1969
Знаходзіўся ў: ПК-1ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Летам 2023 года быў вызвалены пасля заканчэння тэрміна пакарання.

Вырак суда 31.01.2022:

2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 861 дзень
Родны горад: Іўе
Дзень народзінаў: 03.12.1966
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Вядома, што Уладзіміру інкрымінавалі 8 эпізодаў абраз - у адрас прадстаўнікоў улады мужчына пакінуў зняважлівыя каментары ў «Аднакласніках», а таксама распаўсюдзіў іх персанальныя дадзеныя.

Пра дэталі абвінавачання па іншых артыкулах нічога невядома.

Па падліках праваабаронцаў вызвалены зімой 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 21.02.2022:

2,5 гады пазбаўлення волі.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 2
У зняволенні: ~905 дзён
Родны горад: Навагрудак
Дзень народзінаў: 12.09.1983
Знаходзіўся ў: ПК-8ПК-8, 211388, Віцебская вобл., г. Ворша, вул. Леніна, 195А
Я даслаў!
> 10
Вызвалены
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Быў затрыманы расейскімі памежнікамі, калі спрабаваў выехаць з Беларусі. Яго перадалі беларускім сілавікам, змясцілі ў СІЗА.

У пачатку верасня 2022 годастала вядома , што ў Оршы адбыўся судовы працэс па ўзмацненні рэжыму палітвязня і Зміцера перавялі на турэмны рэжым.

У Зміцера 13 красавіка 2023 г. памерла мама.

Нядаўна стала вядома, што ў Оршы 1 верасня 2023 г. адбыўся суд па ч. 1 арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы). Дзмітрыю дадалі да тэрміну зняволення яшчэ 1 год і 15 дзён . То бок, тэрмін палітвязня павінен быў скончыцца 18 жніўня, і ён ужо павінен быў выйсці на волю, але гэтага не адбылося з-за перазатрымання і суда па новай крымінальнай справе.

Вырак суда 02.03.2022
1 год 6 месяцаў 15 дзён пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 01.09.2023
1 год 15 дзён пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 17.10.2023
невядома.
Ілля Алегавіч Ганчарык
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 4
У зняволенні: ~1441 дзень
Родны горад: Нарач
Дзень народзінаў: 09.01.1992
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Знаходзіўся ў: ПУАТ-24ПУАТ-24, 230025, г.Гродна, вул. Лідская, 29/б
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Ілья быў асуджаны за асабістае паведамленне, накіраванае старшаму ўчастковаму інспектару міліцыі аддзела МУС адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна Уладзіміру Казлоўскаму. Па версіі абвінавачання, у сваім паведамленні ён выказаў пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС «з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці, прымусіць да змены характару гэтай дзейнасці і з помсты за выкананне службовых абавязкаў».

Выйшаў на волю зімой 2026 года, поўнасцю адбыўшы пакаранне.

Вырак суда 07.02.2022
4 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1500 рублёў кампенсацыі.
Руслан Аляксандравіч Садоўнічы
  • Аб'яднанні
  • Людзі з інваліднасцю
  • Выкладчыкі
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~1139 дзён
Родны горад: Кулікі
Дзень народзінаў: 25.10.1987
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
< 10
Памілаваны
  • Аб'яднанні
  • Людзі з інваліднасцю
  • Выкладчыкі
Даслаць інфармацыю

Руслана абвінавачвалі ў тым, што, "адчуваючы нянавісць да дзейнай улады", ён напісаў мноства абразлівых паведамленняў у адрас супрацоўнікаў міліцыі і іх блізкіх.

Вядома, што ён мае 3-ю групу інваліднасці па зроку.

Руслан выйшаў з месцаў пазбаўлення волі раней за тэрмін пасля памілавання.

Вырак суда 21.02.2022
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вырак суда 01.02.2023
6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 18.04.2023
невядома.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~886 дзён
Родны горад: Ліда
Дзень народзінаў: 07.06.2003
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Мікіта быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «здзек з дзяржаўных сімвалаў». Па версіі абвінавачання, дэманструючы абразлівае і грэблівае стаўленне да Дзяржаўнага сцяга Беларусі, ён падняўся на дах будынка і выламаў сцяг са флагштока, пашкодзіўшы дрэўка. Потым разам з Яраславам Гебенем фатаграфаваўся са сцягам і здымаў відэаролік з яго выкарыстаннем. Па сцвярджэнні абвінавачання, пры гэтым палотнішча неаднаразова кідалі на зямлю і ў хмызнякі.

Па падліках праваабаронцаў ён быў вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Вырак суда 29.11.2021
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 3
У зняволенні: 1591 дзень
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Гродна 2020
Родны горад: Гродна
Дзень народзінаў: 02.02.1988
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
< 10
Гвалтоўнае перамяшчэнне
Даслаць інфармацыю

Валянцін быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па трох крымінальных артыкулах.

У студзені 2022 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі за "публікацыі ў сацыяльных сетках, якія змяшчаюць заклікі да вулічных пратэстаў і актыўнага супраціўлення ў выпадку іх падаўлення", а таксама за здымку пратэсту 12 жніўня 2020 года на праспекце Касманаўтаў у Гродне, відэа якога ён размясціў разам са сваімі каментарамі.

13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.

Вырак суда 05.01.2022
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 348 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Гродна 2020
Родны горад: Вялікае Мажэйкава
Дзень народзінаў: 06.12.1987
Знаходзіўся ў: ПУАТ-39ПУАТ-39, г.Крупкі-2, 222002
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Вадзім быў зняты з цягніка Масква—Гродна ў Оршы 19 лістапада 2021 года і затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

У лютым 2022 года яго асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 6 верасня 2020 года ў Гродне каля ўніверсама "Брэст", і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Вызвалены ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Вырак суда 02.02.2022
1 год 4 месяца абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 2
У зняволенні: ~825 дзён
Родны горад: Ліда
Дзень народзінаў: 01.09.1985
Знаходзіўся ў: ПК-17ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Яраслаў быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "здзек над дзяржаўнымі сімваламі". Па версіі абвінавачання, дэманструючы абразлівае і грэблівае стаўленне да Дзяржаўнага сцяга Беларусі, ён падняўся на дах будынка і выламаў сцяг са флагштока, пашкодзіўшы дрэўка. Затым разам з Мікітам Мурыным фатаграфаваўся са сцягам і здымаў відэаролік з яго выкарыстаннем. Па сцвярджэнні абвінавачання, пры гэтым палотнішча неаднаразова кідалі на зямлю і ў хмызнякі.

Вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 29.11.2021
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0