Павел Іванавіч Казакоў
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў турме №1 г. Гродна. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
11 ліпеня 2023 года ў бальніцы горада Гродна памёр палітычны зняволены Алесь Пушкін. Яго даставілі туды з тэрыторыі Турмы №1 у Гродне. У якасці кіраўніка гэтай турмы, ён нясе адказнасць за ўмовы ўтрымання і несвоечасовае аказанне медыцынскай дапамогі зняволеным, што прывяло да трагічнага зыходу.
У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў турме №1 г. Гродна. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
11 ліпеня 2023 года ў бальніцы горада Гродна памёр палітычны зняволены Алесь Пушкін. Яго даставілі туды з тэрыторыі Турмы №1 у Гродне. У якасці кіраўніка гэтай турмы, ён нясе адказнасць за ўмовы ўтрымання і несвоечасовае аказанне медыцынскай дапамогі зняволеным, што прывяло да трагічнага зыходу.
У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Завадчане
- Пенсіянеры
Андрэй, інжынер тэхнічнага нагляду з Ваўкавыска, быў затрыманы вясной 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя масавых беспарадкаў», і ў верасні таго ж года асуджаны за «заклік да ўдзелу ў масавых беспарадках» шляхам размяшчэння паведамлення 15 лістапада 2020 года ў тэлеграм-чаце «Банда Лукі». На судзе Андрэй сваю віну не прызнаў.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму былі прымусова перамешчаныя на тэрыторыю Літвы, сярод іх — грамадзяне еўрапейскіх краін. У ліку вызваленых аказаўся і Андрэй.
Андрэй быў асуджаны па адміністратыўным артыкуле ў кастрычніку 2020 года за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту. У траўні 2021 года яго затрымалі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па чатырох артыкулах, уключаючы абразу прадстаўніка ўлады і Лукашэнкі. У верасні таго ж года Андрэя прыгаварылі да пазбаўлення волі і выплаты буйной кампенсацыі.
Ён быў вызвалены ў верасні 2024 года ў межах памілавання.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
- Бацькі непаўнагадовых
Раней Таццяна працавала ў Лідскім райвыканкаме на пасадзе старшага інспектара аддзела дакументацыйнага забеспячэння. У жніўні 2021 года яе асудзілі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі», і прыгаварылі да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі. Яе ўзялі пад варту ў зале суда. На момант затрымання Таццяна знаходзілася ў дэкрэтным водпуску па доглядзе за дзіцем.
У студзені 2023 года яна была вызвалена, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Блогеры
- Двойчы палітзняволенныя
- Бацькі непаўнагадовых
Павел раней ужо падвяргаўся палітычнаму пераследу. У 2008 годзе ён праходзіў па так званай "справе чатырнаццаці", узбуджанай за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў, і быў прысуджаны да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. З 2010 года Павел з'яўляўся актывістам кампаніі "Гавары праўду".
Пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў ён быў затрыманы 5 студзеня 2011 года. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, а таксама ў здзеках з дзяржаўных сімвалаў. У траўні 2011 года суд прыгаварыў яго да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Увосень таго ж года Павел быў вызвалены ў межах памілавання.
У чарговы раз Павал быў затрыманы 22 снежня 2021 года ў сябе дома, у прыватным доме ў Беразіно, у межах крымінальнай справы, распачатай па артыкулах "распальванне сацыяльнай варожасці", "паклёп на адрас Лукашэнкі", а таксама "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". У сакавіку 2022 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі.
У снежні 2023 года рэжым утрымання Паўла стаў больш жорсткім, і яго перавялі на турэмны рэжым.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму былі прымусова перамешчаныя на тэрыторыю Літвы, сярод іх — грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых аказаўся і Павел.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Юлія ўпершыню была асуджана разам з мужам за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, аднак супраць іх ужылі вадамёт. Суд прызначыў Юліі абмежаванне волі ў выглядзе "хатняй хіміі".
Праз некалькі месяцаў, 13 кастрычніка 2021 года, у яе доме адбыўся ператрус, пасля якога яе затрымалі ў рамках новай крымінальнай справы і ўзялі пад варту ў СІЗА. У другі раз яе асудзілі ў ліпені 2022 года па шасці крымінальных артыкулах, абвінаваціўшы ў прадастаўленні інфармацыі аб службовых асобах, якія маюць дачыненне да крымінальнага пераследу яе сям'і. Суд прыгаварыў Юлію да пазбаўлення волі і штрафу. Па выніках апеляцыі суд скараціў тэрмін зняволення ўсяго на тры месяцы і зменшыў суму штрафу. У выніку канчатковы тэрмін склаў 4 гады і 9 месяцаў.
У студзені 2025 года стала вядома, што над Юліяй прайшоў трэці суд па артыкуле аб "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
Восенню 2025 года выйшла на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Леанід быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях жніўня 2020 года. Яго асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 9 жніўня 2020 года ў Гродне пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Леаніда прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову, ён быў вызвалены з-пад варты ў зале суда да ўступлення прыгавору ў сілу.
Вызвалены восенню 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксей быў асуджаны ў ліпені 2021 года за "абразлівы" каментар у сацсетцы ў адрас начальніка аддзела РУУС Ленінскага раёна г. Магілёва Цімура Пахоменка, пакінуты ім яшчэ зімой 2020 года. Суд прыгаварыў яго да абмежавання волі з накіраваннем.
У верасні 2022 года пакаранне было больш жорсткім, і абмежаванне волі замянілі на калонію.
У сакавіку 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Сфера паслуг
Аляксандр быў затрыманы зімой 2021 года і асуджаны па артыкулах аб абразе Лукашэнкі і распальванні варожасці па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці - у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Справа аб абразе Лукашэнкі была ўзбуджаная за каментар у Telegram, пакінуты Аляксандрам 27 верасня 2020 года. Па іншым артыкуле аснову крымінальнай справы склалі паведамленні, размешчаныя ім з ліпеня па кастрычнік 2020 года, якія, на думку следства і суда, утрымлівалі заклікі да агрэсіўных дзеянняў супраць супрацоўнікаў АУС.
Па падліках праваабаронцаў, у траўні 2024 года Аляксандр быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначанае судом пакаранне.
Леанід быў затрыманы ў лютым 2021 года і пазней абвінавачаны ў публічных закліках да гвалту і здзяйснення актаў тэрарызму, якія, па версіі следства, ён размяшчаў у адным з публічных Telegram-чатаў у кастрычніку-лістападзе 2020 года. Сваю віну не прызнаў.
Па падліках праваабаронцаў, у красавіку 2024 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначанае судом пакаранне.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Зміцер, студэнт Лідскага ліцэя меліярацыйнага будаўніцтва, быў асуджаны за тое, што, паводле абвінавачання, дзейнічаючы ў групе з іншымі асобамі, кідаў часткі тратуарнай пліткі і іншыя прадметы ў міліцэйскія машыны. Зміцер часткова прызнаў сваю віну і быў узяты пад варту ў зале суда.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў чэрвені 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксандра асудзілі ў чэрвені 2021 года за абразу Лукашэнкі. Па версіі абвінавачання, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ён патэлефанаваў па нумары 102 і выказаўся ў яго адрас у непаважлівай форме.
Вызвалены летам 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Уладзімір, шматдзетны бацька, быў асуджаны ў чэрвені 2021 года і прыгавораны да пазбаўлення волі. Паводле абвінавачання, у жніўні 2020 года ён размясціў у адным з Telegram-чатаў абразлівыя паведамленні ў адрас супрацоўніка АУС з пагрозамі прымянення гвалту.
Вызвалены ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Андрэй, студэнт, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года падчас навучальных заняткаў і змешчаны ў СІЗА. На наступны дзень сілавікі прыйшлі ў інтэрнат, дзе ён пражываў, дапыталі ягоных суседзяў і канфіскавалі тэхніку.
Андрэю прад'явілі абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Па версіі следства, у жніўні 2020 года ён разам з іншымі ўдзельнікамі акцый пратэсту кідаў у бок міліцэйскіх машын часткі тратуарнай пліткі і іншыя прадметы.
Ён быў вызвалены ў лістападзе 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Дзярж. служачыя
- Бацькі непаўнагадовых
- Сілавікі
- Юрысты
Ігар — юрыст з Ліды. У 2020 годзе ён быў назіральнікам на выбарах, а пасля - дапамагаў пацярпелым і звольненым па палітычных прычынах. Яго затрымалі ў студзені 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі». Нагодай для завядзення справы стаў інцыдэнт, які адбыўся падчас самога затрымання Ігара.
У СІЗА ён трымаў галадоўку цягам 32 дзён. У чэрвені 2021 года Ігара асудзілі і прыгаварылі да пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
Па наяўных звестках, у папраўчай калоніі №1 на Ігара аказваўся моцны ціск, прымяняліся катаванні.
У жніўні 2022 года суд узмацніў жорсткасць пакарання, пасля чаго Ігара перавялі на турэмны рэжым.
Ён быў вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Барыс быў затрыманы ў чэрвені 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях жніўня 2020 года. Яго асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 9 жніўня 2020 года ў Гродне пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Барыса прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову, ён быў вызвалены з-пад варты ў зале суда да ўступлення прыгавору ў сілу.
Барыс характарызуецца як вельмі добры і спагадлівы чалавек, які заўжды дапамагае іншым і не можа нікому адмовіць.
Пакінуў Беларусь.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці ў дачыненні да Барыса адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
