Выступае дзяржаўным абвінаваўцам у палітычна матываваных справах. Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе бубнача Аляксея Санчука, якога абвінавацілі па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса - Удзел у масавых беспарадках і артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса - Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх. Аляксей часам граў на маршах. Пры затрыманні яго моцна збілі. Серакоў запытаў для яго 6 гадоў пазбаўлення волі. Аляксею далі ў выглядзе пакарання 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе Вячаслава Касінерава, які абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства. Мужчына накінуў вяровачную пятлю на скульптуру на вобраз царскага жандара, устаноўленую перад будынкам Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі з мэтай выказаць пратэст супраць самавольства паліцэйскіх улад. Серакоў запытаў для яго 2 гады пазбаўлення волі. Вячаслаў атрымаў у выглядзе пакарання штраф. У 2021 годзе запытаў 2 гады былому міліцыянеру, які звольніўся ў жніўні па маральных прынцыпах. У красавіку 2021 года прад'явіў абвінавачанні дзяўчыне за абразу Лідзіі Ярмошынай.

Аляксея затрымалі 4 лістапада 2020 года ў Менску разам з бубначамі. Пры затрыманні яго збілі, а потым прыгаварылі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў "масавых беспарадках" і ўдзеле ў пратэстных акцыях. Таксама быў канфіскаваны ягоны аўтамабіль.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Кірылу прызналі вінаватым у тым, што 13 верасня 2020 года ў Мінску з 13:59 да 19:20 ён удзельнічаў у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак: выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні, рухаўся ў счэпцы і парушаў спакой грамадзян. Па версіі абвінавачання, ён дзейнічаў з карыслівых памкненняў і ў змове з групай асоб. Таксама яго прызналі вінаватым у парушэнні правілаў адбывання папярэдняга пакарання — двух гадоў «хатняй хіміі», падчас якой ён здзейсніў шматлікія парушэнні.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Максім, былы супрацоўнік АМАПа, звольніўся са службы ў 2012 годзе (рашэнне аб сыходзе прыняў яшчэ ў 2010-м пасля выбараў). Пазней ён з'ехаў жыць у Польшчу, аднак быў вымушаны вярнуцца ў Беларусь і 17 жніўня 2021 года быў затрыманы ў сябе дома ў аграгарадку Хацежына. Пасля затрымання супрацоўнікі ГУБАЗіК запісалі з ім «пакаянае» відэа, у якім ён казаў пра свой удзел у падзеях 9–11 жніўня 2020 года. Пры гэтым праўладныя тэлеграм-каналы прадставілі яго як былога сілавіка, які звольніўся ў знак пратэсту ў 2020 годзе, што не адпавядала рэчаіснасці.
У лістападзе 2021 года Максім быў прызнаны вінаватым па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
У верасні 2024 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Вынік паседжання, як і факт прысутнасці на ім Максіма, невядомы.
Руслан - беларускі блогер, які з 2020 года ствараў відэа на грамадскія і палітычныя тэмы. Да лютага 2021 года ягоны канал налічваў больш за 90 тысяч падпісчыкаў. 20 лютага 2021 года яго затрымалі і пазней асудзілі за "абразу прадстаўніка ўлады".
Стала вядома , што Руслана не вызвалілі з калоніі па заканчэнні тэрміну зняволення, а перавялі ў СІЗА ў Калядзічах. Прычыны новага абвінавачання пакуль невядомыя.
Выйшаў на волю ў чэрвені 2025 г., цалкам адбыўшы тэрмін.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.