Аляксандр Мікалаевіч Кузняцоў (Джасаў)
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелі. Папраўчая калонія №4. Старэйшы аператыўны супрацоўнік.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кузняцоў Аляксандр Мікалаевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій.
Кузняцоў аказваў псіхалагічны ціск на палітзняволеных Кацярыну Бахвалаву, Таццяну Канеўскую, Ганну Вішняк, Мію Міткевіч. Уладкоўваў правакацыі, прыдумляў прычыны для неабгрунтаваных спагнанняў. Аддаваў загады аб збіцці зняволеных.
Паводле інфармацыі ад былой палітзняволенай Наталлі Хершэ, Кузняцоў не дазваляў мець у ПКТ ёмістасць для гігіенічных працэдур.
Па ўказе Кузняцова іншыя асуджаныя псавалі ежу, прызначаную для палітзняволеных, не давалі ім спаць. Палітзняволеных прымушалі да сталай працы і ўборкі тэрыторыі, аблівалі па начах, псавалі іх рэчы, кідалі скарыстаныя сродкі гігіены ім у ложак, падкідвалі іголкі. Таксама Кузняцоў датычны да складання рапартаў аб парушэннях палітзняволеных па надуманых прычынах, ён казаў, што такія людзі - баласт гэтага свету, прымушаў да самагубства.

Спіс рэпрэсаваных
Ірына была затрымана 20 верасня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «хуліганства, учыненае групай асоб».
У траўні 2022 года яе прызналі вінаватай і прыгаварылі да пазбаўлення волі за перформанс на гарадскіх могілках у Віцебску: кампанія маладых людзей устанавіла на магіле партрэт Лукашэнкі і адкрыла шампанскія.
Вызвалена вясной 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Ірыну арыштавалі 23 жніўня 2021 года за тое, што яна пакідала паведамленні ў тэлеграм-канале "Мазыр 97", які быў прызнаны "экстрэмісцкім". А на першым судовым паседжанні абвінавацілі яшчэ ў "арганізацыі масавых беспарадкаў". У Ірыны Гарашынай засталіся дома дзве дачкі — 7 і 15 гадоў.
2 гады пазбаўлення волі.
2,5 гады пазбаўлення волі.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Ганна была затрымана ў кастрычніку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яе асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Ганна была вызвалена ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Затрымана 20 верасня па крымінальнай справе аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (тэлеграм-чата). Пасля ІЧУ была адразу пераведзена ў СІЗА.
| 17.06.2022 | По информации от друзей, суды по апелляции ожидаются не раньше августа. |
| 17.06.2022 | Паводле інфармацыі ад сяброў, суды па апеляцыі чакаюцца не раней за жнівень. |
Юлія была затрымана 20 верасня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «хуліганства, учыненае групай асоб».
У траўні 2022 года яе прызналі вінаватай і прыгаварылі да пазбаўлення волі за перформанс на гарадскіх могілках у Віцебску: кампанія маладых людзей устанавіла на магіле партрэт Лукашэнкі і адкрыла шампанскія.
Вызвалена ў верасні 2024 года ў рамках памілавання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Юлія была затрымана ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У ліпені 2022 года яе прызналі вінаватай па артыкулах «распальванне варожасці», «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
- Выкладчыкі
Эма была затрымана ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У верасні 2022 года Эме змянілі меру стрымання і перавялі з СІЗА пад хатні арышт.
У лістападзе 2022 года яе прызналі вінаватай паводле артыкулаў «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі» і ўзялі пад варту ў зале суда.
Вызвалена ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.
У кастрычніку 2024 года стала вядома, што супраць Эмы завялі новую крымінальную справу па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады». Пра гэта стала вядома са зводкі здарэнняў, апублікаванай у мясцовай раённай газеце.
Паліна была затрымана ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У жніўні 2022 года яе прызналі вінаватай па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Вызвалена ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Ларыса была затрымана ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай з-за каментараў у інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У жніўні 2022 года яе прызналі вінаватай па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
У верасні 2023 года яна была вызвалена, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
Наталля — педыятр, псіхіятр-нарколаг, псіхатэрапеўтка, экзістэнцыйны філосаф і псіхолаг. Яна была затрымана ў верасні 2021 года на працоўным месцы — у Мінскім цэнтры дзіцячай псіхіятрыі і псіхатэрапіі — у рамках крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Вядома, што за некалькі гадзін да затрымання ёй паведамілі аб звальненні.
У верасні 2022 года яе прызналі вінаватай па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
У студзені 2023 года яна была вызвалена, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Алена была затрыманая ў верасні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У жніўні 2022 года яе прызналі вінаватай па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады" і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
У верасні 2023 года яна была вызвалена, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Яна была затрымана ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «здзек з дзяржаўных сімвалаў». У снежні таго ж года яе прызналі вінаватай за сарваны сцяг на адной з вуліц Гомеля і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў чэрвені 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вольга была затрыманая ў верасні 2021 года за размалёўванне больш за 80 цюкоў з сенажом, пасля чаго ў дачыненні да яе распачалі крымінальную справу па артыкуле «злоснае хуліганства». Да суда ёй абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў ІЧУ.
У студзені 2022 года Вольгу абвінавацілі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку, выяўленым у спробе адцягнуць увагу вадзіцеляў і дэзарганізаваць дарожны рух» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў траўні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Алена была затрыманая ў верасні 2021 года за размалёўванне больш за 80 цюкоў з сенажом, пасля чаго ў дачыненні да яе распачалі крымінальную справу па артыкуле «злоснае хуліганства». Да суда ёй абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў ІЧУ.
У студзені 2022 года Алену абвінавацілі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку, выяўленым у спробе адцягнуць увагу вадзіцеляў і дэзарганізаваць дарожны рух» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў траўні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Пасля вызвалення на Алену працягнулі аказваць ціск — у чэрвені 2022 года яе затрымалі супрацоўнікі КДБ. Пасля яна была вымушана пакінуць Беларусь.