Эдгар Вячаслававіч Марцірасян
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш за 11 рашэнняў аб прысуджэнні як мінімум 30 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі. У 2009 годзе ён аштрафаваў актывістаў за Бел-чырвона-белыя сцягі. Прыгаварыў Аляксандра Сакалоўскага, былога супрацоўніка Міністэрства замежных спраў, да 10 гадоў пазбаўлення волі, за здраду дзяржаве. Судовае паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме. На пасадзе суддзі Вярхоўнага суда, у асноўным займаецца разглядам скарг на пастановы гарадскіх і абласных судоў, прысуды пераважна пакідае без змен. Вярхоўны Суд выступаў адным з распрацоўшчыкаў змяненняў у распрацоўцы новых праектаў КаАП і ПВКаАП.

Спіс рэпрэсаваных
11 красавіка 2024 года справу ў закрытым рэжыме разгледзеў суддзя Салаўскі Сяргей. Вераніку асудзілі да пазбаўлення волі.
15.08.2024 вызвалена , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
- IT-спецыялісты
Беларускі IT-мэнэджар і палітычная актывістка, жонка і лідэр штаба Валерыя Цапкала на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020 года, прадстаўнік аб'яднанага штаба Святланы Ціханоўскай падчас выбараў.
Дата пачатку спецыяльнай вытворчасці - 15.03.2024.
Наталля была затрыманая па вяртанні ў Беларусь і асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «заклікі да санкцый». Яе Telegram-акаўнт быў прывязаны да асабістага беларускага нумара, таму яе маглі знайсці па каментарах.
У снежні 2024 года яна была вызвалена ў межах памілавання.
Мужчына працаваў урачом хуткай дапамогі ў Баранавічах, да суда змешчаны пад варту. Спачатку яго вінавацілі ў "рэабілітацыі нацызму" з-за рэпоста, дзе парамі параўноўваліся ўлёткі часоў нацысцкай Нямеччыны і ўлёткі з сучаснай Расіі. Але пасярод суда абвінавачанне перакваліфікавалі на "распальванне варожасці" да расейцаў і рускіх.
22.09.2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках павінен быў выйсці на волю 11 ліпеня 2025 г.
У канцы кастрычніка 2022 года ў Мінску затрымалі шэсць мужчын за тое, што яны 7 кастрычніка нібыта вывесілі пашыты бел-чырвона-белы сцяг разам са сцягам Украіны на апоры ЛЭП у Менску. Гэта Ігар Цяпцееў, Юрый Несцярэнка, Віктар Грынько, Валерый Балабешка, Уладзімір Савельеў, Ігар Цікач. У тэлеграм-канале Антона Матолькі на наступны дзень з'явіўся пост з фатаграфіяй сцяга і подпісам: "Мінчане віншуюць украінскі народ з цудоўнымі навінамі з крымскага моста. Крым — це Україна! Жыве Беларусь! Слава Украіне!".
Цяпцееў распавёў у праўладным фільме, што знаёмы з астатнімі фігурантамі справы з дзяцінства. Па словах Ігара, ён не думаў, што за вывешванне сцягоў будзе крымінальная адказнасць. Сцяг зрабілі яшчэ ў сакавіку, доўгі час Ігар захоўваў яго дома, а потым перадаў Юрыю.
Па словах прапагандысткі Гладкай, жонка Ігара была вымушаная пакінуць Беларусь з-за пераследу за падзеі 2020-га года. Цяпер яна ў Польшчы, а мужчына з маленькімі дзецьмі - у Беларусі.
14.09.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Ігар Цяпцееў.
Палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён 18 сакавіка 2022 года ў Івацэвіцкім раёне зняў на тэлефон перамяшчэнне беларускай вайсковай тэхнікі і даслаў відэа ў адзін з тэлеграм-гуртоў, прызнаных "экстрэмісцкімі" матэрыяламі. Андрэй поўнасцю прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.
Мабільны тэлефон мужчыны канфіскавалі як "сродак учынення злачынства" .
03.11.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
У пачатку кастрычніка 2022 г. у Маскоўскім раёне сталіцы на апоры лініі электраперадач невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны. У тэлеграм-канале Антона Матолькі на наступны дзень з'явіўся пост з фатаграфіяй сцяга і подпісам: "Мінчане віншуюць украінскі народ з цудоўнымі навінамі з крымскага моста. Крым — це Україна! Жыве Беларусь! Слава Украіне!". Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі затрымалі шасцярых мінчан ва ўзросце ад 34 да 36 гадоў, якія нібыта гэта зрабілі. У тым ліку і Ігара.
Як піша прапагандыстка Гладкая, з верасня 2020-га года Ігар Цікач пакінуў больш за тры тысячы паведамленняў у адным з экстрэмісцкіх дваровых чатаў.
Гладкая таксама адзначае, што Савельеў і Цікач нібыта хацелі атрымаць візы, абнавілі пашпарты, а Ігар ужо чакаў званок ад польскага консульства. У Ігара на волі засталіся двое непаўналетніх дзяцей і жонка, якая мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
14.09.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў снежні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У канцы кастрычніка 2022 года ў Мінску затрымалі шэсць мужчын за тое, што яны 7 кастрычніка нібыта вывесілі пашыты бел-чырвона-белы сцяг разам са сцягам Украіны на апоры ЛЭП у Менску. Гэта Ігар Цяпцееў, Юрый Несцярэнка, Віктар Грынько, Валерый Балабешка, Уладзімір Савельеў, Ігар Цікач. У тэлеграм-канале Антона Матолькі на наступны дзень з'явіўся пост з фатаграфіяй сцяга і подпісам: "Мінчане віншуюць украінскі народ з цудоўнымі навінамі з крымскага моста. Крым — це Україна! Жыве Беларусь! Слава Украіне!".
Паведамляецца, што менавіта Юры зрабіў фота, якое потым зьявілася ў тг-канале Антона Матолькі. Але сам Юры сказаў, што даслаў здымак толькі ў сяброўскі чат.
14.09.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
У пачатку кастрычніка 2022 г. у Маскоўскім раёне сталіцы на апоры лініі электраперадач невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі затрымалі шасцярых мінчан ва ўзросце ад 34 да 36 гадоў, якія нібыта гэта зрабілі. У тым ліку і Віктара . У тэлеграм-канале Антона Матолькі на наступны дзень з'явіўся пост з фатаграфіяй сцяга і подпісам: "Мінчане віншуюць украінскі народ з цудоўнымі навінамі з крымскага моста. Крым — це Україна! Жыве Беларусь! Слава Украіне!".
Былы супрацоўнік БелЗЭБ банка.
14.09.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
У снежні 2024 года выйшаў па памілаванні.
Як стала вядома з судовай пастановы, Наста пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну пераехала з Беларусі ў Польшчу. Знаходзячыся ў суседняй краіне, яна паспрабавала зрабіць ахвяраваньне са свайго беларускага банкаўскага рахунку праз інтэрнэт-банкінг палку імя Каліноўскага памерам 16,71 даляраў ЗША, аднак транзакцыя не прайшла.
Пазней палітвязня вырашыла вярнуцца ў Беларусь, дзе была затрыманая. Варта адзначыць, што на момант пералічэння сродкаў Настассяй полк імя Каліноўскага не быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем".
Эдгара затрымалі па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў сацсетцы "УКантакце" пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Эдгар Шырко ў мінулым працаваў бібліятэкарам, журналістам у выданні Intex-Press, выкладаў гісторыю і грамадазнаўства ў школе.
13.01.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў ферале 2024 года, цалкам адбыўшы пакаранне, прызначанае судом.
- Аб'яднанні
Былая выкладчыца МДЛУ была затрымана ў пачатку кастрычніка 2022 года ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах. Затрымлівалі яе мінімум шэсць сілавікоў.
Да гэтага цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі па палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулах.
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
21 чэрвеня 2025 года Наталля была вызвалена пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезена ў Літву.
Па падліках праваабаронцаў быў вызвалены летам 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Суд быў закрыты, асуджаны за каментары ў сацсетках.
Пракурорам пададзеная апелляционная скарга на замену з хіміі хатняй на хімія з кірункам. Па рашэнні Вярхоўнага суда 25.11 прысуд быў зменены на абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ.