Ігар Віктаравіч Чорны
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелі. Папраўчая калонія №4. Дзяжурны памочнік начальніка калоніі. (Раней быў намеснікам начальніка аператыўнай часткі).
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Чорны Ігар Віктаравіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій.
Асабіста ўдзельнічаў у здзеках над Маёравай, Гнаўк, Міткевіч, Бахвалавай і іншымі палітвязнямі жаночай калоніі ПК №4.
Аказваў маральны ціск на зняволеных, казаў, што іх родныя памерлі, хаця гэта не адпавядала рэчаіснасці, пры гэтым пазбаўляў магчымасці атрымання лістоў. Не перадаваў пасылкі, складаў рапарты аб парушэннях па надуманых прычынах. Абражаў жанчын, а адной з іх сказаў, што спісаць чалавека прасцей за форменную сукенку, калі тая адмовілася падпісваць дакументы, дзе было напісана, што нібыта ў Жодзіне яе ніхто не збіваў.
Зневажальна адгукаўся і смяяўся над тымі, хто спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Журналісты
Журналістка партала TUT.BY. Была затрымана 19 лістапада 2020 года ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медыцынскай таямніцы збітага да смерці Рамана Бандарэнкі.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Пенсіянеры
Вядомая актывістка і давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Таццяна на працягу некалькіх гадоў змагалася за змены ў антынаркатычным заканадаўстве ў рамках ініцыятывы "Рух маці 328". 6 жніўня 2020 года яе затрымалі ў яе ўласным доме, абвінаваціўшы ў "масавых беспарадках" і планах па "захопе будынкаў".
У студзені 2022 года стала вядома, што Таццяну перавялі на турэмны рэжым.
Па звестках праваабаронцаў, яна пазбаўленая права на спатканні, і ёй дазволена атрымаць толькі адну маленькую бандэроль у год. Лісты ад Таццяны прыходзяць вельмі рэдка. Да таго ж, у яе ўзніклі праблемы з пазваночнікам.
У лютым 2025 года выйшла на волю.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Людзі з інваліднасцю
- Бацькі непаўнагадовых
Антаніна, давераная асоба Святланы Ціханоўскай, была затрымана 6 верасня 2020 года і асуджана па адміністрацыйнай справе за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Аднак пасля суда яе не адпусцілі, а паўторна затрымалі ў межах крымінальнай справы.
У траўні 2021 года Антаніну асудзілі па артыкуле аб "масавых беспарадках".
Вызвалена ў снежні 2024 года ў рамках памілавання.
- Аб'яднанні
- Палітыкі
Марыя — член прэзідыума Каардынацыйнай рады і кіраўнік штаба Віктара Бабарыка — была выкрадзена 7 верасня 2020 года і вывезена да беларуска-ўкраінскай мяжы для выправаджэння. Яна парвала пашпарт і адмовілася пакідаць краіну. 9 верасня яе затрымалі і змясцілі пад варту.
У верасні 2021 года яе асудзілі па артыкулах: «змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам», «заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання».
У лістападзе 2022 года Марыя перанесла аперацыю з-за прабадной язвы і перытанітам. З сакавіка 2023 года знаходзілася ў ПКТ. З-за праблем са здароўем не працавала, яе суправаджалі нават на пастраенні.
Марыя доўгі час утрымлівалася ў рэжыме інкамунікада. Улетку 2024 года стала вядома, што адміністрацыя ізалявала яе ад іншых зняволеных, з ёй увесь час знаходзіліся ахоўніцы. 12 лістапада 2024 года яна ўпершыню за 18 месяцаў сустрэлася з бацькам.
Сустрэча прайшла ў турэмным шпіталі, і дакладна невядома, ці знаходзілася яна на лячэнні ці яе прывялі туды з ПКТ. Да гэтага ад Марыі не было ніякай сувязі, а пра яе стан рабілася вядома толькі са слоў іншых зняволеных.
Пасля гэтай сустрэчы яна зноў была пазбаўлена сувязі з навакольным светам і працягвае ўтрымлівацца ў рэжыме інкамунікада.
У лютым 2025 года яе сястра паведаміла, што Марыю вярнулі ў атрад і выказала спадзяванне на аднаўленне сувязі.
13.12.2025 года была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезена ва Украіну.