Пачынаючы з 2017 года датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш за 25 рашэнняў аб прысуджэнні як мінімум 111 сутак адміністрацыйнага арышту і штрафаў на як мінімум 8857 рублёў штрафаў і не менш за 2 гады абмежавання або пазбаўлення волі.
20 снежня 2022 года асудзіў Аляксея Азарку па арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Прызначыў Аляксею два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), але пасля Віцебскі абласны суд змяніў прысуд, прызначыўшы пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.
Прыгаварыў глыбоцкага журналіста Дзмітрыя Лупача да 10 сутак арышту і 45 базавых велічын штрафу. Яго судзілі па двух артыкулах КаАП - ч. 2 арт. 22.9 ("Незаконная вытворчасць і распаўсюджванне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі") і ч. 1 арт. 23.34 ("Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў").

Аляксандр быў затрыманы ў верасні 2024 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». У сакавіку 2025 г. ён быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе.
Вырак суда 11.03.2025
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Ігар - адміністратар папулярнага пабліка "Падслухана Глыбокае" з аўдыторыяй больш за 26 000 чалавек. У жніўні 2024 года яго асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а праз месяц Віцебскі ГУБАЗіК затрымаў яго і запісаў «пакаяльнае відэа».
У лютым 2025 года Ігара прызналі вінаватым па артыкуле "актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.
Вырак суда 07.02.2025
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Пенсіянерка з Глыбокага. У яе двое дзяцей: сын, які заканчвае школу, і дарослая дачка з уласнай сям'ёй.
31 сакавіка 2020 года ў Глыбокае прыязджаў блогер Сяргей Ціханоўскі, аўтар YouTube-канала "Краіна для жыцця", і вёў стрым з галоўнай плошчы для сваіх падпісчыкаў. На сустрэчу прыйшла і Людміла. Яна расказала пра жыццё людзей у сваім родным горадзе, выказала сваё меркаванне аб палітыцы Аляксандра Лукашэнкі і эпідэміі каранавіруса.
9 кастрычніка прэзідыум Віцебскага абласнога суда "вызваліў" Людмілу і зняў судзімасць.
Вырак суда 08.05.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Аляксея асудзілі за абразлівыя інтэрнэт-каментары ў тэлеграм-канале ў бок двух прадстаўнікоў улады. Як вынікае з тэкста пастановы, адна з лексемаў у каментарах Аляксея была: «рожа». Мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся. Аднак пасля абвяшчэння прысуду пракурор Глыбоцкага раёна В. падаў апеляцыйны пратэст.
Віцебскі абласны суд адмяніў рашэнне суда Глыбоцкага раёну і змяніў Аляксею два гады «хатняй хіміі» на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў).
Вырак суда 20.12.2022
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 60 базавых велічынь штрафу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.