Алена Дзмітрыеўна Пырх
Алена Дзмітрыеўна Пырх
Коль-ць рэпрэсаваных: 424
Дзень народзінаў: 4 студзеня 1978
Катэгорыі: Наглядчыкі

Папраўчая калонія №4 УДВП МУС па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелі. Супрацоўніца рэжымнага аддзела. Памочніца дзяжурнага памочніка начальніка калоніі (ДПНК).
Пырх Алена Дзмітрыеўна ўдзельнічала ў пераследзе палітычных зняволеных. Усе правакацыі з боку адміністрацыі папраўчай установы праходзілі пад яе кантролем. Яна прысутнічала пры ўсіх ператрусах у камерах палітвязняў, пры гэтым выяўляла агрэсію, пагражала і абражала зняволеных жанчын.
У камеры да жанчын, якім, на думку адміністрацыі, трэба прымяніць спагнанне, падкідвалі забароненыя прадметы, звычайна таблеткі ці іголкі, якія Пырх затым "знаходзіла". Пасля гэтага яна адводзіла зняволеную ў рэжымны аддзел, складала рапарт.
Яшчэ адна форма псіхалагічнага ціску - "вучэнні па пажарнай бяспецы", калі ў атрад раптам прыходзіла Пырх і патрабавала, каб усе зняволеныя "арганізавана вынеслі" свае рэчы на працягу 10 хвілін. Калі зняволеныя не паспявалі выканаць гэтую задачу ў названыя тэрміны, усё пачыналася нанова.
Пырх крычала, абражала і зневажала зняволеных. Калі нешта ёй не падабалася, яна магла выставіць увесь атрад стаяць на сонцы, пад дождж ці ў холад на некалькі гадзін, падчас чаго людзі павінны чытаць правілы ўнутранага распарадку.
Часта складала рапарты на палітычных зняволеных, на камісіях патрабавала ўзмацнення рэжыму для іх, у тым ліку на камісіях па спагнаннях настойвала на змяшчэнні ў ШІЗА замест вымовы, пазбаўлення спаткання, бандэролі і гэтак далей.
Гэтыя дзеянні наўпрост указваюць на садзейнічанне рэпрэсіўнай палітыцы рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да тых, хто не падтрымлівае ўладу і парушаюць правы зняволеных на гуманны зварот.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 424
На старонцы: Знойдзена: 424
Сартаванне:
Таццяна Фёдараўна Стасева
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • Пенсіянеры
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 4
У зняволенні: 434 дня
folder Катэгорыі спраў: Справа «Гаюна»
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 06.10.1966
Адрас для лістоў: Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
  • Аб'яднанні
  • Пенсіянеры
Даслаць інфармацыю

Таццяна скончыла Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер БДУІР ), у яе ёсць дарослыя дачка і сын. Любіць бавіць час на лецішчы , займацца агародам і хадзіць у лес , падарожнічае па Беларусі.

Тацяну судзілі ў Менскім гарадзкім судзе паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі) і ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Па гэтых артыкулах ёй маглі прысудзіць толькі калонію. У пачатку траўня прысуд уступіў у сілу.

Вырак суда дата невядомая
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя дата невядомая
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 4
У зняволенні: 627 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Баранавічы 2020
Родны горад: Баранавічы
Дзень народзінаў: 05.06.1995
Адрас для лістоў: Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Даслаць інфармацыю

Праўладныя СМІ ў снежні 2024 года выклалі аўдыё з Вольгай, якую абвінавачваюць ва ўдзеле ў чаце "Белыя крылы Баранавічаў". Калі КДБ аб'явіў чат «Белыя крылы Баранавічы» — зусім маленькі і даўно неактыўны раённы чат — экстрэмісцкім фармаваннем, сярод ліку ўдзельнікаў была названая Вольга. Выйшлі на Вольгу праз неабаронены акаўнт. Ён быў прывязаны да ўласнага нумара дзяўчыны. Верагодней за ўсё Вольгу да суда ўтрымлівалі ў СІЗА.

Вольга іграе на барабанах і ў студэнцтве была ўдарніцай у аматарскіх музычных гуртах. Разам з мужам яны любяць падарожнічаць.

Вырак суда дата невядомая
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вольга Алегаўна Аляшкевіч
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 4
У зняволенні: 648 дзён
folder Катэгорыі спраў: Справа дваровых чатаў
Родны горад: Навагрудак
Дзень народзінаў: 25.05.1984
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Адрас для лістоў: Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Вырак суда 21.10.2025
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 800 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя дата невядомая
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Ганна Генадзеўна Шпак
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • Выкладчыкі
  • Спартсмены
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 6
У зняволенні: ~520 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 14.02.1997
Адрас для лістоў: Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
  • Аб'яднанні
  • Выкладчыкі
  • Спартсмены
Даслаць інфармацыю

Ганна скончыла факультэт масавых відаў спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры ў 2019 годзе. Працавала трэнерам-выкладчыкам у школе алімпійскага рэзерву «Буравеснік» у Мінску.

У 2014 годзе Ганна ўдзельнічала ва II летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях, дзе скокнула на 3.80 і заняла 4-е месца ў агульным заліку. За гэта дзяўчына атрымала імянную стыпендыю ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Верагодна, яе затрымалі па «справе Гаюна». У “спісе экстрэмістаў”, які вядзе МУС, яе статус пазначаны як “адбывае пакаранне”. Гэта значыць, што чалавеку прызначылі ці хімію з кірункам, ці калонію.

Вырак суда дата невядомая
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя дата невядомая
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 5
У зняволенні: ~681 дзень
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 05.12.1972
Адрас для лістоў: Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Даслаць інфармацыю

Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя дата невядомая
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 6
У зняволенні: 479 дзён
folder Катэгорыі спраў: Справа «Гаюна»
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 20.11.1989
Адрас для лістоў: Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Даслаць інфармацыю

Вырак суда дата невядомая
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Аксана Міхайлаўна Шаляпіна
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 10
У зняволенні: 400 дзён
folder Катэгорыі спраў: Салідарнасць
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 24.10.1977
Адрас для лістоў: Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
  • Аб'яднанні
Даслаць інфармацыю

Скончыла архітэктурны факультэт. Мастак. Кірунак - экспрэсіянізм. Тэхніка - пастозная жывапіс. Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Амерыкі, Германіі, Казахстана, Расіі, Грузіі, Беларусі, Люксембурга, Фінляндыі, Італіі, а таксама ў галерэі Larus (USA). Тры персанальныя выставы. Член Саюза мастакоў "Майстар-Міратворац".

Меркавана затрымана за дапамогу палітвязням.

Вырак суда 28.11.2025
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вольга Генадзеўна Капуза (Лойка)
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 2
У зняволенні: 925 дзён
Родны горад: Драгічын
Дзень народзінаў: 30.09.1989
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Адрас для лістоў: Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

36-гадовыя Зміцер і Вольга Капузы былі затрыманыя 16 студзеня 2024 года. Муж з жонкай родам з Драгічынскага раёна, жылі каля беларуска-ўкраінскай мяжы. Пасля затрымання на дзяржтэлебачанні выйшаў прапагандысцкі відэаролік "Зачыстка. Барацьба з дыверсантамі і агентамі спецслужбаў Украіны ў Беларусі", у якім іх абвінавачвалі ў кантрабандзе з Украіны. Тады агулам затрымалі групу з 12 чалавек. Па версіі прапагандыстаў, пара нібыта працавала на спецслужбы Украіны. Сцвярджалася, што жыхары Драгічынскага раёна дапамагалі Службе бяспекі Украіны - забіралі выбухоўку і рабілі тайнікі на тэрыторыі Беларусі.

Вырак суда дата невядомая
21 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 24.03.2026
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 3
У зняволенні: ~435 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 18.10.2002
Адрас для лістоў: Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Даслаць інфармацыю

Маргарыта, старэйшая дачка Ціны Палынскай, разам з мамай была затрымана ў канцы траўня 2-25 гады. Абедзьве знаходзяцца пад вартай па крымінальнай справе.

Падрабязнасці абвінавачання афіцыйна не раскрываюцца. Па ўскосных прыкметах ёсць меркаванне , што справа можа быць звязана з рашэннем КДБ прызнаць «Беларускую аналітычную майстэрню» прафесара Андрэя Вардамацкага экстрэмісцкім фармаваннем. Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялагічныя апытанні сярод беларускіх грамадзян. На дадзены момант няма ніякіх пацверджанняў, што Ціна ці яе дачка сапраўды ўдзельнічалі ў даследаваннях БАМ. Але нават калі б такі ўдзел меў месца, ён не парушаў бы закон: на момант магчымага кантакту з майстэрняй яна яшчэ не была прызнана экстрэмісцкім фармаваннем.

Вырак суда дата невядомая
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя дата невядомая
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Ціна Захараўна Палынская
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • Журналісты
  • Бацькі непаўнагадовых
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 7
У зняволенні: ~435 дзён
Родны горад: Полацк
Дзень народзінаў: 24.06.1973
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Адрас для лістоў: Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
  • Аб'яднанні
  • Журналісты
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Журналістка, каталіцкая верніца з Полацка.Ціна даўно не займалася журналістыкай, выхоўвала 2-х дачок, працавала ў архівах, у тым ліку расійскіх, выконваючы прыватныя замовы па стварэнні біяграфічных нарысаў, сямейных кніг, гісторый аб удзельніках Другой сусветнай вайны.

Раней, у 2022 годзе, журналістку судзілі па адміністрацыйным артыкуле і падвяргалі буйному штрафу за жоўтую і блакітную стужкі на сумцы, а Следчы камітэт праводзіў разбор адносна яе пасады ў Facebook і ладзіў ператрус у доме журналісткі.

З канца траўня 2025 года перастала выходзіць на сувязь. Ціна і яе старэйшая дачка Маргарыта, 22 гады, знаходзяцца пад вартай па крымінальнай справе. У Ціны таксама ёсць малодшая непаўналетняя дачка - ёй 14 гадоў.

Падрабязнасці абвінавачання афіцыйна не раскрываюцца. Па ўскосных прыкметах ёсць меркаванне , што справа можа быць звязана з рашэннем КДБ прызнаць «Беларускую аналітычную майстэрню» прафесара Андрэя Вардамацкага экстрэмісцкім фармаваннем. Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялагічныя апытанні сярод беларускіх грамадзян. На дадзены момант няма ніякіх пацверджанняў, што Ціна ці яе дачка сапраўды ўдзельнічалі ў даследаваннях БАМ. Але нават калі б такі ўдзел меў месца, ён не парушаў бы закон: на момант магчымага кантакту з майстэрняй яна яшчэ не была прызнана экстрэмісцкім фармаваннем.

13 кастрычніка 2025 года стала вядома, што памёр муж Ціны - пісьменнік Алесь Палынскі .

Вырак суда дата невядомая
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя дата невядомая
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 4
У зняволенні: ~692 дня
folder Катэгорыі спраў: Салідарнасць
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 03.01.1998
Адрас для лістоў: Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Даслаць інфармацыю

Вырак суда 12.06.2025
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 11.09.2025
прысуд пакінуты без змены.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 5
У зняволенні: 783 дня
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 24.08.1994
Адрас для лістоў: Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Даслаць інфармацыю

Калі ў чэрвені 2024 года КДБ Беларусі аб'явіў праект Media IQ экстрэмісцкім фарміраваннем, то называў Піткевіч сярод яго ўдзельнікаў. Прыкладна ў той жа час акаўнты Паліны апошні раз былі анлайн.

Паліна Піткевіч нарадзілася ў 1994 годзе. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (2016). Яна захаплялася тэатрам і нейкі час іграла як актрыса ў Лабараторыі сацыяльнага тэатра ў Мінску. Як журналістка пісала на культурныя тэмы. Таксама Паліна вядома сваёй любоўю да жывёл - на яе старонках у сацсетках можна знайсці мноства аб'яў аб дапамозе бяздомным хвастатым. Па словах знаёмых, у Паліны ля самай хаты жыў не адзін выратаваны кот.

Вырак суда 07.03.2025
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя дата невядомая
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Паліна Сяргееўна Зыль
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Блогеры
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 8
У зняволенні: ~534 дня
Родны горад: Ельск
Дзень народзінаў: 10.03.1993
Адрас для лістоў: СІЗА-3, Гомель, вул. Кніжная 1А, 246003
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Блогеры
Даслаць інфармацыю

Мазырская актывістка і блогерка Паліну Зыль. Як стала вядома «Нашай Ніве», дзяўчыне прад'явілі абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і датычнасці да «экстрэмісцкага фармавання». Разам з ёй быў арыштаваны яе хлопец Максім Шуканаў. Інфармацыі аб яго вызваленні не было, хутчэй за ўсё, ён таксама ў СІЗА.

Пасля арышту Зыль сілавікі атрымалі дост п да бота, куды дасылалі звесткі інфарматары маніторынгавага OSINT-праекта «Беларускі Гаюн». Фатальная тэхнічная памылка была ў тым, што спасылка з правамі на ўваход у бот Гаюна, якую ёй калісьці – відаць, яшчэ ў 2022 годзе – даслалі, была бестэрміновая. Ці наўрад пра гэта ведала Зыль, ці наўрад пра гэта памятаў Матолька, але тым не менш па ёй і ў 2025 году можна было зайсці ў бот і атрымаць доступ да ўсёй інфармацыі. Так у выніку і здарылася. Калі ў лютым 2025 года сілавікі затрымалі Паліну і атрымалі доступ да яе мабільнага тэлефона, то змаглі далучыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іх ID і імёны карыстальнікаў.

Паліне 31 год. Яна родам з Ельска, вучылася ў Мазыры. У 2020-м дзяўчына падтрымала пратэсты, нават патрапіла на суткі. Потым Паліна адышла ў цень, але заставалася ў краіне. І Зыль, і Шуканаў патрапілі ў вышук, але не хацелі з'яжджаць з Беларусі.

Вырак суда дата невядомая
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя дата невядомая
невядома.
Вырак суда дата невядомая
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 4
У зняволенні: 636 дзён
folder Катэгорыі спраў: Справа дваровых чатаў
Родны горад: Смаргонь
Дзень народзінаў: 29.09.1978
Адрас для лістоў: Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Даслаць інфармацыю

Вырак суда 14.10.2025
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 800 базавых велічынь штрафу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Аліна Віктараўна Шаўцова
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • Студэнты
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 4
У зняволенні: ~681 дзень
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 27.02.2004
Адрас для лістоў: Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
  • Аб'яднанні
  • Студэнты
Даслаць інфармацыю

Студэнтка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Затрымана ў верасні 2024 года. Спачатку была асуджаная два разы на суткі па адміністрацыйным артыкуле, пасля чаго завялі крымінальную справу. Па сцвярджэнні знаёмых, крымінальная справа палітычна матываваная.

Аліну Шаўцову ўнеслі ў спіс удзельнікаў "экстрэмісцкага фарміравання" "Школа лідэрства для жанчын" у канцы верасня 2024 года. Гэта адукацыйны праект для беларускіх студэнтак, які дапамагае ім развіць лідарскія якасці.

Вырак суда 19.06.2025
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0