Алена Дзмітрыеўна Пырх
Пырх Алена Дзмітрыеўна ўдзельнічала ў пераследзе палітычных зняволеных. Усе правакацыі з боку адміністрацыі папраўчай установы праходзілі пад яе кантролем. Яна прысутнічала пры ўсіх ператрусах у камерах палітвязняў, пры гэтым выяўляла агрэсію, пагражала і абражала зняволеных жанчын. У камеры да жанчын, якім, на думку адміністрацыі, трэба прымяніць спагнанне, падкідвалі забароненыя прадметы, звычайна таблеткі ці іголкі, якія Пырх затым "знаходзіла". Пасля гэтага яна адводзіла зняволеную ў рэжымны аддзел, складала рапарт. Яшчэ адна форма псіхалагічнага ціску - "вучэнні па пажарнай бяспецы", калі ў атрад раптам прыходзіла Пырх і патрабавала, каб усе зняволеныя "арганізавана вынеслі" свае рэчы на працягу 10 хвілін. Калі зняволеныя не паспявалі выканаць гэтую задачу ў названыя тэрміны, усё пачыналася нанова. Пырх крычала, абражала і зневажала зняволеных. Калі нешта ёй не падабалася, яна магла выставіць увесь атрад стаяць на сонцы, пад дождж ці ў холад на некалькі гадзін, падчас чаго людзі павінны чытаць правілы ўнутранага распарадку. Часта складала рапарты на палітычных зняволеных, на камісіях патрабавала ўзмацнення рэжыму для іх, у тым ліку на камісіях па спагнаннях настойвала на змяшчэнні ў ШІЗА замест вымовы, пазбаўлення спаткання, бандэролі і гэтак далей. Гэтыя дзеянні наўпрост указваюць на садзейнічанне рэпрэсіўнай палітыцы рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да тых, хто не падтрымлівае ўладу і парушаюць правы зняволеных на гуманны зварот.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Журналісты
Журналістка партала TUT.BY. Была затрымана 19 лістапада 2020 года ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медыцынскай таямніцы збітага да смерці Рамана Бандарэнкі.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Людзі з інваліднасцю
- Бацькі непаўнагадовых
Антаніна, давераная асоба Святланы Ціханоўскай, была затрымана 6 верасня 2020 года і асуджана па адміністрацыйнай справе за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Аднак пасля суда яе не адпусцілі, а паўторна затрымалі ў межах крымінальнай справы.
У траўні 2021 года Антаніну асудзілі па артыкуле аб "масавых беспарадках".
Вызвалена ў снежні 2024 года ў рамках памілавання.