Ірына Вячаславаўна Яскевіч
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Яскевіч Ірына Вячаславаўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 1320 рублёў.
Прызнала вінаватым Зміцера Шавякова па артыкуле 23.4 КаАП і прызначыла яму ў выглядзе пакарання штраф у памеры 20 базавых велічынь за нібыта несанкцыянаваны доступ да інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарнай сістэме.
Прызнала вінаватым Міхаіла Лінтоўскага па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса і прызначыла яму ў выглядзе пакарання адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Мужчына размясціў відэаролік у сацыяльнай сетцы, у якім абразіў Лукашэнку.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Актывісты
Сяргей быў затрыманы ў жніўні 2021 года за тое, што разгарнуў у грамадскім месцы таблічку з надпісам "Узурпатар", і ўзяты пад варту да суда.
У лістападзе 2021 года яго прызналі вінаватым у паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Увесну 2023 года адбылося судовае паседжанне па пытанні ўзмацнення жорсткасці прызначанага яму пакарання.
Вызвалены ў пачатку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У красавіку 2024 года стала вядома, што Сяргея ізноў судзілі. Паводле абвінавачання, 7 красавіка 2024 года ён стаяў з плакатам каля ўваходу ў будынак Міёрскай раённай адміністрацыі. Што менавіта было напісана на плакаце, невядома. На судовым паседжанні 10 красавіка Сяргей пацвердзіў, што сапраўды стаяў з плакатам. У выніку яго прыгаварылі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
- Выкладчыкі
Эма была затрымана ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У верасні 2022 года Эме змянілі меру стрымання і перавялі з СІЗА пад хатні арышт.
У лістападзе 2022 года яе прызналі вінаватай паводле артыкулаў «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі» і ўзялі пад варту ў зале суда.
Вызвалена ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.
У кастрычніку 2024 года стала вядома, што супраць Эмы завялі новую крымінальную справу па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады». Пра гэта стала вядома са зводкі здарэнняў, апублікаванай у мясцовай раённай газеце.
Міхаіл, вартаўнік-жывёлагадоўца з Міёрскага раёна, быў асуджаны ў жніўні 2021 года па артыкуле аб абразе Лукашэнкі за відэаролік, размешчаны ім у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». Па версіі абвінавачання, у відэа ён выкарыстаў у дачыненні да Лукашэнкі слова з негатыўнай ацэнкай і ненарматыўнай формай маўленчага выказвання, якое наносіць шкоду гонару і годнасці, накіраванае на падрыў аўтарытэту і фарміраванне негатыўнага вобраза.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.