Яўген Іларыёнавіч Буруноў
Яўген Іларыёнавіч Буруноў датычны да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Буруноў нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі абласнога Віцебскага суда выносіць палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У судовай практыцы Буруноў разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку ягоных рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя беларусы выступоўцы супраць дзейнага ў краіне рэжыму. У прыватнасці Буруноў вынес прыгавор хірургу-трансплантолага Аляксею Аляксейчыку з пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два з паловай гады ва ўмовах агульнага рэжыму за заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) або іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (частка 3 артыкула 3). Аляксей Аляксейчык больш за 20 гадоў прапрацаваў урачом-трансплантолагам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Ён правёў мноства аперацый па перасадцы касцявога мозга і лічыцца адным з найлепшых спецыялістаў цэнтра. Таксама вынес прысуд 53-гадоваму жыхару Докшыцаў, Сяргею Грыбовічу, за намер паехаць ваяваць ва Украіну супраць расейскіх войскаў і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 4-х гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У 2023-м годзе прыгаварыў сям'ю палітвязняў Вячаслава Лазарава і Таццяны Пыцько за супрацоўніцтва з каналам Белсат да пяці з паловай і трох гадоў зняволення адпаведна. Такім чынам, Буруноў Яўген Іларыёнавіч нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закона, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Ягоная праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закона. Дзеянні Бурунова садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных
Аляксандр патрапіў у суд пасля ўдзелу ў чат-рулетцы. Ён з прыяцелем сталі суразмоўцамі правакатара «Гутаркі з Палычам» і падчас гутаркі, будучы нападпітку, выказаліся аб падзеях у «Крокус Сіці Холе», выказалі падтрымку Украіне і дапусцілі зігаванне.
Аляксандра пры затрыманні сілавікі жорстка збівалі. Мужчыну быў асуджаны па адміністрацыйных артыкулах 5 разоў запар і, верагодна, адседзеў мінімум 75 сутак арышту. Пры гэтым некаторыя суткі яму далі проста за наяўнасць украінскага вымпела на стале і выгук "Слава Украіне" падчас трансляцыі ў чат-рулетцы.
Але пасля сутак ён не вызваліўся. На яго пачалі крымінальную справу.
Уладзіміру Сітковічу 57 гадоў. Родам ён з малой вёскі Пушча Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. У 1991 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Доўгі час Уладзімір працаваў і жыў у Віцебску, а апошнія гады кіраваў кацельняй на Віцебскім маслаэкстракцыйным заводзе.
Уладзімір-байкер, удзельнічаў у мясцовых байкерскіх заездах.
У 2016, 2018 і 2019 гадах ён быў назіральнікам на мясцовых і парламенцкіх выбарах. Пра іншую палітычную актыўнасць Уладзіміра невядома, сацсеткі мужчыны таксама нейтральныя.
- Аб'яднанні
Сутнасць абвінавачанняў , вылучаных супраць Яўгена Сцяпанава, якога зараз абвінавачваюць у «стварэнні ці ўдзеле ў дзейнасці экстрэмісцкага фармавання», не вядомая. Паводле непраўдзівых звестак, ён быў затрыманы ў студзені гэтага года за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце" і па ч. 2 арт. 19.11 КаАП прыгавораны да арышту, з-пад якога на волю ўжо не выйшаў.
Яўген Сцяпанаў мае сур'ёзныя праблемы са здароўем: у 2020 годзе ён перанёс інсульт, пасля якога атрымаў цяжкасці з прамовай. З-за гэтага Яўген Сцяпанаў страціў магчымасць працаваць па прафесіі-ён скончыў універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура», праводзіў вяселлі, канцэрты, іншыя ўрачыстыя і забаўляльныя мерапрыемствы.
З сацыяльных сетак Яўген Сцяпанаў знік яшчэ ў канцы 2022 года, але з-за складанасці камунікацыі з ім гэта засталося незаўважаным. Увагу з боку сілавых структур прыцягнулі ягоныя звароты ў дзяржаўныя інстанцыі, напісаныя ў канцы лютага-пачатку сакавіка 2022г. Ён патрабаваў паспрыяць спыненню расійскай ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны - аб'явіць фарміраванне антываеннага руху і падтрымаць любыя формы антываенных пратэстаў; патрабаваць неадкладнага вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі, лічыць ваеннымі злачынцамі ўсіх, хто прымаў рашэнне аб ваенных дзеяннях ва Украіне, і хто санкцыянаваў агрэсіўную прапаганду, якая апраўдвае вайну, у дзяржаўных беларускіх СМІ.
Свае патрабаванні спыніць вайну ва Украіне Яўген Сцяпанаў накіроўваў і мясцовым уладам, і дзяржаўным асобам вышэйшага рангу - міністру абароны Рэспублікі Беларусь, кіраўніку ўзброенымі сіламі краіны, генеральнаму пракурору РБ.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Яго затрымалі ў лютым, калі ён вярнуўся ў Беларусь з працы. Раней Аляксандр працаваў у лакаматыўным дэпо, але пасля 2020 года быў або звольнены, або сам звольніўся - падобна, што звальненне было палітычна матываваным. Пасля гэтага Камляня працаваў дальнабойшчыкам у заходніх краінах. А калі вярнуўся дадому з працы, быў затрыманы. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады.
Суд Верхнядзвінскага раёна прызнаў старонку Аляксандра ў «Аднакласніках» экстрэмісцкай.
- Аб'яднанні
- Актывісты
3 мая 2024 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўнёс у спіс так званых «экстрэмісцкіх фармаванняў» шэраг медыя-рэсурсаў праекта FreeInfoBel, таксама былі пазначаныя канкрэтныя людзі, якія, на іх думку, маюць дачыненне да праекту - Вольгу Пашкевіч і Іосіфа Дулеба. Прычым аб унясенні FreeInfoBel па факце стала вядома толькі праз 5 дзён - 8 траўня.
У дадзены момант невядома, па якой менавіта крымінальнай справе мужчына знаходзіцца пад вартай, але, можна меркаваць, што яна звязана з «экстрэмізмам». Удалося даведацца , што затрыманы Дулеба быў першапачаткова па адміністрацыйнай справе. Аднак, калі прыйшоў час вызвалення з ІЧУ, Дулеба на волю не выйшаў - яго перавялі ў СІЗА.
Мужчына ў мінулым узначальваў Віцебскае падраздзяленне БНФ, але на пачатку 2000-х адышоў ад партыйных справаў.
Асуджаны судом Заводскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса 22 сакавіка 2023 г. справу разгледзела суддзя Хвойніцкая Жанна .
На пачатку траўня 2024 г. стала вядома, што Дзяніс праходзіць па новай справе. ( удзел у экстрэмісцкім фармаванні ) . У Віцебскім абласным судзе Яўген Буруноў разглядаў справу ў закрытым судовым паседжанні з 7 траўня па 5 чэрвеня 2024 года .
- Аб'яднанні
- Спартсмены
Бодзібілдар, краязнаўца. Раней мужчына затрымліваўся за ўдзел у акцыях пратэсту. 16 сакавіка 2023 г. яго арыштавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і асудзілі на 10 сутак. Мужчына не выйшаў і быў пераведзены ў СІЗА. Першапачатковы артыкул абвінавачання быў за абразу Лукашэнкі.
У маі 2024 года пераведзены ў СІЗА па новай крымінальнай справе яго зноў пачалі судзіць 7 мая 2024 г. Акрамя яго па справе праходзілі яшчэ Андрэй Стабулянец і Дзяніс Цыбульскі, якога год таму асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску (ст. 342 КК).
- Аб'яднанні
- Завадчане
Лідэр незалежнага прафсаюзу "Нафтана". Вольга працавала на прадпрыемстве 16 гадоў і з-за сваёй пазіцыі была звольнена. У траўні 2022 года яна выйшла на волю пасля 75 сутак арышту за выказванні супраць вайны. Была затрымана 1 лістапада зноў па адміністрацыйным артыкуле.
Праз два дні суд прызнаў яе вінаватай у распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і прызначыў 15 сутак арышту. 11 лістапада яе зноў асудзілі на 15 сутак за "несанкцыянаваны пікет". Падставай для разбору стаў малюнак з надпісам "Не вайне", які Вольга апублікавала ў сацсетках.
21.11.2022 стала вядома, што Вольгу перавялі ў СІЗА ў Віцебску.
За няпоўны 2022 год Брыцікава правяла за кратамі 105 сутак-з іх вясной 75 сутак запар.
Была паўторна затрымана па арт.361 ч.2 КК РБ у жніўні 2023 года. Аднак увесну 2024 года адбыўся суд над Вольгай па арт.130 КК РБ.
11.06.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
20 жніўня 2024 года над Вольгай адбыўся чарговы закрыты суд. Разглядаць яе справу быў прызначаны Яўген Буруноў у Віцебскім абласным судзе. Палітвязня абвінавачваюць па трох артыкулах. Вядома, што Вользе дадалі яшчэ тры гады калоніі.
20 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Давыдаў. Згодна з рашэннем калегіі, тэрмін другога прысуду Вользе скарацілі на 1 год. Такім чынам, агульны тэрмін палітвязні складае 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Па стане на пачатак студзеня 2025 года Вольга знаходзілася ў СІЗА, але ў канцы месяца пераведзена ў папраўчую калонію №4.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
Хутчэй за ўсё Аляксандр Барысаў гэта пошукавік пошукавага атрада "Разведчыкі воінскай славы" з Наваполацка. У яго цалкам супадае ПІБ з дадзенымі абвінавачанага і яго старонка ў facebook не абнаўляецца са жніўня 2023 года. Пра пошукавую дзейнасць наваполацкага актывіста не раз расказвала як мясцовая прэса, так і рэспубліканская.
Нарадзіўся ў Латвіі.