Лідзія Фёдараўна Целіца датычная да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Цяліца нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Цэнтральнага раёна горада Мінска выносіць шматлікія палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да апанентаў дзейнага ў краіне рэжыму. У судовай практыцы Лідзія Цяліца разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку яе рашэнняў ужо былі выдадзены штрафы сумарна не менш як на 16945 рублёў і адміністрацыйныя арышты сумарна не менш як на 855 сутак, а таксама на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь.
У прыватнасці, у сакавіку 2023 года Цяліца прыгаварыла да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму палітвязня Алега Швайко.
У 2021 годзе прыгаварыла 25-гадовую дзяўчыну да двух гадоў абмежавання волі за каментар у тэлеграм, у якім тая негатыўна адклікалася аб Лідзіі Ярмошынай.
У верасні 2020 года асудзіла на 15 сутак 59-гадовую пенсіянерку за ўдзел у акцыях пратэсту.
За свае злачынствы ўнесена ў санкцыйныя спісы краін ЕС.
Такім чынам, Цяліца Лідзія Фёдараўна нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закону, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Яе праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Цяліцы садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна-матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

19.03.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі суда. Прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 16.01.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 19.03.2024
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Згодна з праўладнымі тэлеграмамі-канал быў затрыманы разам з маці за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. 28.02.2024 быў асуджаны па адміністрацыйным артыкуле ( арт. 19.1 КаАП РБ – Дробнае хуліганства), пасля суда пра Аляксандра нічога невядома.
Згодна з раскладам судоў, справааб заменеабмежаванняволіна пазбаўленневоліў калоніі разглядалася13 лістапада 2024 г. у судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска.
Вырак суда 03.10.2022
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Настаўнік гісторыі. Ён быў затрыманы другога лістапада 2021 года пасля вяртання з заробкаў у Польшчы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання ў Мінску. Ён з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы за арганізацыю або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Артур мае вельмі дрэнны зрок.
04.03.2022 вызвалілі ў зале суда.
Вырак суда 02.03.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У перыяд з ліпеня 2020 па лістапад 2020 года, у тэлеграм чатах "Мікалай Маслоўскі", "Армія з народам», «Рэальная Беларусь", "Хабараўск. За Фургала" і ў іншых, пакідаў паведамленні заахвочвальнага характару, такія як: "Перакрывайце вуліцы ..", "Блакуем дарогі з дапамогай аўтамабіляў і сваіх тэл...", "Сёння ўвечар павінны атрымаць па-поўнай", пісаў аб забастоўках працоўных.
2 лютага 2024 года Вадзіма павінны будуць судзіць па арт.411 ч. 1 - Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.
У канцыстудзеня2025 года выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксандр быў затрыманы за адпраўленае SMS камандзіру аддзялення ЦІП на Акрэсціна Яўгену Урублеўскаму і асуджаны па артыкуле "Пагроза прымянення насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
Вызвалены ў кастрычніку 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
23.08.2021
Состоит на учёте как экстремист.
Вырак суда 22.01.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1000 рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.