Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі.
Па ягоным указе ў папраўчай калоніі №4 неабгрунтавана абмяжоўвалі ў правах палітвязняў.
Талстэнкаў аказваў псіхалагічны ціск на жанчын, асуджаных па палітычных прычынах. Абражаў іх, прыніжаў па палавой прыкмеце, жадаў смерці.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі.
Па ягоным указе ў папраўчай калоніі №4 неабгрунтавана абмяжоўвалі ў правах палітвязняў.
Талстэнкаў аказваў псіхалагічны ціск на жанчын, асуджаных па палітычных прычынах. Абражаў іх, прыніжаў па палавой прыкмеце, жадаў смерці.
Студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і ўдзельніца "Задзіночання беларускіх студэнтаў" была затрымана 12 лістапада 2020 года і асуджана за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
30.11.2022 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Рэдактарка папулярных тэлеграм-каналаў, у тым ліку "Мая краіна Беларусь", Ірына была затрымана 18 лістапада 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, перапранутымі ў форму ЖЭС. Яны ўвайшлі ў пад'езд разам з маці Ірыны, адштурхнуўшы яе, і правялі ператрус у кватэры, забраўшы ноўтбук, тэлефон і грошы.
У маі 2021 года яна была асуджана за "падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках". Суд адбываўся ў закрытым рэжыме, бо матэрыялы справы былі засакрэчаныя.
29.06.2024 года вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Былая студэнтка БНТУ Вікторыя была адлічаная падчас восеньскіх акцыяў пратэсту ў Беларусі. Яе затрымалі 12 лістапада 2020 года і асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
30.11.2022 вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Журналістка партала TUT.BY. Была затрымана 19 лістапада 2020 года ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медыцынскай таямніцы збітага да смерці Рамана Бандарэнкі.
Антаніна, давераная асоба Святланы Ціханоўскай, была затрымана 6 верасня 2020 года і асуджана па адміністрацыйнай справе за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Аднак пасля суда яе не адпусцілі, а паўторна затрымалі ў межах крымінальнай справы.
У траўні 2021 года Антаніну асудзілі па артыкуле аб "масавых беспарадках".
Вызвалена ў снежні 2024 года ў рамках памілавання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.