Дзмітрый Мікалаевіч Страбкоў
Страбкоў Дзмітрый Мікалаевіч з'яўляецца саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі.
У якасці начальніка папраўчай установы “Турма №8 г. Жодзіна» Страбкоў нясе асабістую адказнасць за жорсткае і бесчалавечнае стаўленне да зняволеных і катаванні, якія да іх прымяняюцца.
Пад кіраўніцтвам Страбкова Турма № 8 (СІЗА) у Жодзіне стала адной з самых жорсткіх у краіне – па рэжыме ўтрымання і ў адносінах да зняволеных. Гэта адзіная папраўчая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь, дзе адначасова сядзяць падследныя і асуджаныя, у тым ліку асоб прыгавораных да пажыццёвага зняволення. Пры гэтым рэжым утрымання для ўсіх аднолькава жорсткі. У прыватнасці зняволеныя падвяргаюцца збіванню, не атрымліваюць перадач, не атрымліваюць лістоў, падвяргаюцца катаванням голадам, адсутнасцю прагулак, утрыманнем у цесных камерах разам з людзьмі без пэўнага месца жыхарства, для дадатковага катавання антысанітарыяй.
За свае злачынствы ўнесены ў санкцыйныя спісы краін ЕС.
Такім чынам дзеянні Страбкова Дзмітрыя Мікалаевіча парушаюць правы грамадзян Рэспублікі Беларусь і нясуць пагрозу іх жыццям. Таксама яны накіраваны на ўмацаванне дзейнага ў краіне рэпрэсіўнага рэжыму.
Страбкоў Дзмітрый Мікалаевіч з'яўляецца саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі.
У якасці начальніка папраўчай установы “Турма №8 г. Жодзіна» Страбкоў нясе асабістую адказнасць за жорсткае і бесчалавечнае стаўленне да зняволеных і катаванні, якія да іх прымяняюцца.
Пад кіраўніцтвам Страбкова Турма № 8 (СІЗА) у Жодзіне стала адной з самых жорсткіх у краіне – па рэжыме ўтрымання і ў адносінах да зняволеных. Гэта адзіная папраўчая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь, дзе адначасова сядзяць падследныя і асуджаныя, у тым ліку асоб прыгавораных да пажыццёвага зняволення. Пры гэтым рэжым утрымання для ўсіх аднолькава жорсткі. У прыватнасці зняволеныя падвяргаюцца збіванню, не атрымліваюць перадач, не атрымліваюць лістоў, падвяргаюцца катаванням голадам, адсутнасцю прагулак, утрыманнем у цесных камерах разам з людзьмі без пэўнага месца жыхарства, для дадатковага катавання антысанітарыяй.
За свае злачынствы ўнесены ў санкцыйныя спісы краін ЕС.
Такім чынам дзеянні Страбкова Дзмітрыя Мікалаевіча парушаюць правы грамадзян Рэспублікі Беларусь і нясуць пагрозу іх жыццям. Таксама яны накіраваны на ўмацаванне дзейнага ў краіне рэпрэсіўнага рэжыму.
Спіс рэпрэсаваных
Асуджаны за ўдзел у пратэстах у Жлобіне 9 жніўня 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў студзені 2024 года.
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Затрыманы за вывешванне БЧБ-сцяга. Пасля іх затрымання канал у мабільным дадатку Zello, праз які яны размаўлялі падчас правядзення акцыі, быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.
19.09.2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
| 21.03.2023 | Начался суд с 20.03.2023, судья Кучук |
- Аб'яднанні
Былая выкладчыца МДЛУ была затрымана ў пачатку кастрычніка 2022 года ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах. Затрымлівалі яе мінімум шэсць сілавікоў.
Да гэтага цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі па палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулах.
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
21 чэрвеня 2025 года Наталля была вызвалена пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезена ў Літву.
- Аб'яднанні
- Юрысты
Журналіст і тэлевядучы, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала ОНТ.
У жніўні 2020 года ў знак пратэсту супраць жорсткіх разгонаў мірных акцый Семчанка звольніўся. Змітра разам з жонкай затрымалі 15 верасня ў Мінску. Юлію пазней адпусцілі, а Змітра пакінулі за кратамі да суда. Праз дзень мужчыну арыштавалі на 15 сутак. Але пасля 15 сутак Зміцер на волю не выйшаў і быў асуджаны яшчэ на 13 сутак арышту па артыкуле 19.11 КаАП за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у ягоных сацыяльных сетках. Калі Зміцер Семчанка 13 кастрычніка 2022 года не выйшаў на волю, стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу .
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў ліпені 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Кацярына была затрымана ў пачатку верасня 2022 года разам з мужам за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга і сцяга Украіны на фасадзе шматпавярховага дома ў Менску па абвінавачванні ў хуліганстве.
Праз два тыдні пасля іх затрымання Міністэрства ўнутраных спраў прызнала экстрэмісцкім фармаваннем канал у дадатку Zello, праз які мінчукі каардынавалі акцыю.
У красавіку 2023 года Кацярыну прызналі вінаватай па артыкулах "стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Затрымана за вывешванне БЧБ-сцяга і сцяг Украіны ў 19-павярховым доме па вуліцы Лесі Украінкі.
Пасля іх затрымання канал у мабільным дадатку Zello, праз які яны размаўлялі падчас правядзення акцыі, быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.
19.09.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
- Аб'яднанні
Наталлю затрымалі восенню 2021 года ў рамках «справы Зельцэра» — за каментары ў сеціве; пасля кваліфікацыю абвінавачання змянілі. У жніўні 2022 года яе прызналі вінаватай у тым, што яна пакінула ў тэлеграм-чатах «Тыповая Беларусь» і «Чай з малінавым варэннем» каментар, які, паводле версіі следства, «зневажаў аўтарытэт, гонар і годнасць асобы» Лукашэнкі.
Вызвалена ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Спартсмены
Быў кіраўніком і галоўным трэнерам філіяла клуба кікбоксінга і тайландскага бокса «Патрыёт» у Барысаве.
Асуджаны на 2 месяцы арышту за размяшчэнне 17 жніўня 2020 года ў сацсетцы Вконтакте карыкатуры на Лукашэнку А.Г., якая нібыта "па сваім сэнсавым змесце адлюстроўвала негатыўную ацэнку асобы" Лукашэнкі А.Г., а таксама "вострую крытыку грамадска-палітычнай сітуацыі, якая склалася ". На думку эксперта, які праводзіў " судовую культуралагічную экспертызу" карыкатура дыскрэдытавала дзяржаўную ўладу ў асобе Лукашэнкі А.Г.
Пасля выхаду на волю Мікалая прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў маі 2023 года за захоўванне на старонцы ў сацсетцы Аднакласнікі публікацыі Белсата. Віну Мікалай не прызнаў. Быў асуджаны на 10 сутак арышту.
2 гады абмежавання волі без накіравання.
Пасля затрымання Іван утрымліваўся 5 сутак на Акрэсціна, пасля чаго быў пераведзены ў турму ў Жодзіна. Перад судом некалькі дзён правёў у СІЗА-1.
2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Фігурантка крымінальнай справы, распачатай пасля забойства супрацоўніка КДБ Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
28.01.2023 вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 31.10.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў незалежным назіральнікам у 2020 годзе. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту і каментары ў сеціве.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 14 траўня 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 году.
У студзені 2023 года стала вядома, што Аляксандра змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) да канца тэрміна. Вызвалены 8 мая 2023 года пасля заканчэння тэрміну.
| 19.12.2022 | У кастрычніку-лістападзе двойчы змяшчаўся ў шыза на 7 сутак і 18 сутак. |
| 19.12.2022 | С ноября 2022 на 5 месяцев помещён в ПКТ, после этого оставшиеся 14 дней до освобождения будет пребывать в ШИЗО (Ик-2). Лишён режимных передач и звонков домой, а также возможности отовариваться в местном магазине на положенные 6 б.в. ( оставили только 2) |
1 год 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
