Дзмітрый Мікалаевіч Страбкоў
Страбкоў Дзмітрый Мікалаевіч з'яўляецца саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі.
У якасці начальніка папраўчай установы “Турма №8 г. Жодзіна» Страбкоў нясе асабістую адказнасць за жорсткае і бесчалавечнае стаўленне да зняволеных і катаванні, якія да іх прымяняюцца.
Пад кіраўніцтвам Страбкова Турма № 8 (СІЗА) у Жодзіне стала адной з самых жорсткіх у краіне – па рэжыме ўтрымання і ў адносінах да зняволеных. Гэта адзіная папраўчая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь, дзе адначасова сядзяць падследныя і асуджаныя, у тым ліку асоб прыгавораных да пажыццёвага зняволення. Пры гэтым рэжым утрымання для ўсіх аднолькава жорсткі. У прыватнасці зняволеныя падвяргаюцца збіванню, не атрымліваюць перадач, не атрымліваюць лістоў, падвяргаюцца катаванням голадам, адсутнасцю прагулак, утрыманнем у цесных камерах разам з людзьмі без пэўнага месца жыхарства, для дадатковага катавання антысанітарыяй.
За свае злачынствы ўнесены ў санкцыйныя спісы краін ЕС.
Такім чынам дзеянні Страбкова Дзмітрыя Мікалаевіча парушаюць правы грамадзян Рэспублікі Беларусь і нясуць пагрозу іх жыццям. Таксама яны накіраваны на ўмацаванне дзейнага ў краіне рэпрэсіўнага рэжыму.

Спіс рэпрэсаваных
Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту.
03.10.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 10.09.2022 | 25.08.2022 поставлен на учёт как лицо склонное к экстремизму и иной деструктивной деятельности |
Калі да яго пастукаліся з ператрусам, ён быў дома разам з маці. Калі людзі ў цывільным на яго накінуліся, ён спаў і калі прачнуўся, штурхнуў аднаго з сілавікоў. Пасля гэтага Андрэя жорстка збілі. Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Асуджаная за каментары ў тэлеграм-канале БДМ.
У сакавіку 2023 года вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
Тату-майстар, быў затрыманы ў канцы ліпеня 2022 года ў Менску. Яго некалькі разоў запар асудзілі на адміністрацыйны арышт, а потым затрымалі па крымінальнай справе. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
15 лістапада 2022 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся разгляд справы: вядома, што абвінавачанне па арт. 369 было знята. 16 лістапада 2022 г. Алега прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 339. Мужчыну вызвалілі ў зале суда.
1 год абмежаванні свабоды без накіравання .
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Працаваў праграмістам у EPAM System разам з Андрэем Зельцэрам.
Затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры Андрэя Зельцэра.
Пасля затрымання быў пастаўлены на прафілактычны ўлік.
Вызвалены 16.08.2024, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Затрыманы за абразу Лукашэнкі А.Р.
Вызвалены 23 сакавіка 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення свабоды ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
- Аб'яднанні
- Сфера паслуг
Мэнэджар па продажах.
У чэрвені 2022 г. у Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме суддзя Алена Бачышча асудзіла Яўгена на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Палітвязень утрымліваўся ў Турме №4, затым адбываў пакаранне ў ВК №17. Вядома, што ў лістападзе 2022 на Яўгена распачалі новую крымінальную справу, яго перавялі ў жодзінскую СТ №8.
У маі 2023 г. Яўгена зноў перавялі ў ВК № 17.
Андрэй да затрымання працаваў на МТЗ. Ён быў затрыманы за тое, што пакінуў каментары з нагоды гібелі Андрэй Зэльцэра і супрацоўніка КДБ.
| 13.03.2024 | Комментарий он написал: Толковый чел, всех этих мудаков перебить, которые пристают к людям, толпой герои на одного,красава парень💪 |
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі
Быў асуджаны за каментар пра Лукашэнку А., пасля паўгода ў СІЗА быў змешчаны на прымусовае лячэнне ў РНПЦ псіхічнага здароўя, дзе правёў больш за год.
Андрэй быў затрыманы 18 лютага 2022 года ў межах крымінальнай справы аб абразе прадстаўніка ўлады ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі». Яму было прад'яўлена абвінавачанне ў «абразе прадстаўніка ўлады». Пазней стала вядома, што яму таксама ставяцца ў віну: «абраза Лукашэнкі», «стварэнне экстрэмісцкага фармавання», «распальванне варожасці», «абраза суддзі ці народнага засядацеля». Усе абвінавачанні датычыліся каментароў у розных тэлеграм-каналах.
У снежні 2022 года Андрэя прызналі вінаватым і прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама да выплаты буйнога штрафу і кампенсацыі для 31 «пацярпелага».
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Затрыманы па "справе Зэльцэра". Працаваў на заводзе "Аліварыя", 7 дзяцей у сям'і.
22.12.2022 быў вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год 10 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі.
У снежні 2024 года скончаны тэрмін адбыцця хатняй хіміі.
| 15.03.2025 | Арестован - февраль 2022. Суд - Май 2022. Вышел из СИЗО - май 2022. Приговор - 3 года «химии». Отбывал в минской области. Судимость не погашена. Профилактический учет до 2027 года. |
- Аб'яднанні
музыка з Маладзечна, затрыманы 12 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў доме. Раней Аляксандр гуляў у групе "Канфлікт".
Быў паўторна затрыманы 26.07.2022. Стала вядома , што супраць яго зноў распачалі крымінальную справу па арт. 369 КК, хлопец нібыта абразіў яшчэ нейкага прадстаўніка ўлады ў мінулым годзе.
Хварэе на сіндром Турэта.
1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў выхаваўчую ўстанову адкрытага тыпу
26.09.2022 паўторна асуджаны на 2 гады абмежавання волі без накіравання
Першапачаткова 30-гадоваму мужчыне абвінавачвалася толькі тое, што ён, адзін з першых, 29 верасня 2021 году ў сеці Інстаграм пакінуў каментар пад допісам аб навінах аб загінулым супрацоўніку КДБ: «бандзіту зямля будзе бетонам».
Неўзабаве з'явілася «пакаяльнае» відэа, дзе Рогача прымусілі прызнацца ў злачынстве і паякацца на камеру. Таксама мужчыну прымусілі сказаць, што ён з'яўляецца прыхільнікам ЛГБТ-супольнасці і абяцае выправіцца.
Падчас следства, якое доўжылася 11 месяцаў, следчыя прад'явілі новыя дадатковыя абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены 20.10.2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму