Дзмітрый Мікалаевіч Страбкоў
Страбкоў Дзмітрый Мікалаевіч з'яўляецца саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. У якасці начальніка папраўчай установы “Турма №8 г. Жодзіна» Страбкоў нясе асабістую адказнасць за жорсткае і бесчалавечнае стаўленне да зняволеных і катаванні, якія да іх прымяняюцца. Пад кіраўніцтвам Страбкова Турма № 8 (СІЗА) у Жодзіне стала адной з самых жорсткіх у краіне – па рэжыме ўтрымання і ў адносінах да зняволеных. Гэта адзіная папраўчая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь, дзе адначасова сядзяць падследныя і асуджаныя, у тым ліку асоб прыгавораных да пажыццёвага зняволення. Пры гэтым рэжым утрымання для ўсіх аднолькава жорсткі. У прыватнасці зняволеныя падвяргаюцца збіванню, не атрымліваюць перадач, не атрымліваюць лістоў, падвяргаюцца катаванням голадам, адсутнасцю прагулак, утрыманнем у цесных камерах разам з людзьмі без пэўнага месца жыхарства, для дадатковага катавання антысанітарыяй. За свае злачынствы ўнесены ў санкцыйныя спісы краін ЕС. Такім чынам дзеянні Страбкова Дзмітрыя Мікалаевіча парушаюць правы грамадзян Рэспублікі Беларусь і нясуць пагрозу іх жыццям. Таксама яны накіраваны на ўмацаванне дзейнага ў краіне рэпрэсіўнага рэжыму.
Страбкоў Дзмітрый Мікалаевіч з'яўляецца саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. У якасці начальніка папраўчай установы “Турма №8 г. Жодзіна» Страбкоў нясе асабістую адказнасць за жорсткае і бесчалавечнае стаўленне да зняволеных і катаванні, якія да іх прымяняюцца. Пад кіраўніцтвам Страбкова Турма № 8 (СІЗА) у Жодзіне стала адной з самых жорсткіх у краіне – па рэжыме ўтрымання і ў адносінах да зняволеных. Гэта адзіная папраўчая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь, дзе адначасова сядзяць падследныя і асуджаныя, у тым ліку асоб прыгавораных да пажыццёвага зняволення. Пры гэтым рэжым утрымання для ўсіх аднолькава жорсткі. У прыватнасці зняволеныя падвяргаюцца збіванню, не атрымліваюць перадач, не атрымліваюць лістоў, падвяргаюцца катаванням голадам, адсутнасцю прагулак, утрыманнем у цесных камерах разам з людзьмі без пэўнага месца жыхарства, для дадатковага катавання антысанітарыяй. За свае злачынствы ўнесены ў санкцыйныя спісы краін ЕС. Такім чынам дзеянні Страбкова Дзмітрыя Мікалаевіча парушаюць правы грамадзян Рэспублікі Беларусь і нясуць пагрозу іх жыццям. Таксама яны накіраваны на ўмацаванне дзейнага ў краіне рэпрэсіўнага рэжыму.
Спіс рэпрэсаваных
Затрыманы за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга і сцяга Украіны на фасадзе шматпавярховага дома ў Менску.
Пасля іх затрымання канал у мабільным дадатку Zello, праз які яны размаўлялі падчас правядзення акцыі, быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем.
| 21.03.2023 | Начался суд с 20.03.2023, судья Кучук |
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Затрыманая разам з мужам за вывешванне БЧБ-сцяга і сцяг Украіны ў 19-павярховым доме па вуліцы Лесі Украінкі.
Пасля іх затрымання канал у мабільным дадатку Zello, праз які яны размаўлялі падчас правядзення акцыі, быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем.
19.09.2023 адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда. Прысуд уступіў у сілу.
| 21.03.2023 | Начался суд с 20.03.2023, судья Кучук |
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Затрыманы за вывешванне БЧБ-сцяга і сцяг Украіны ў 19-павярховым доме па вуліцы Лесі Украінкі.
Пасля іх затрымання канал у мабільным дадатку Zello, праз які яны размаўлялі падчас правядзення акцыі, быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем.
| 19.09.2023 | Сегодня 19 сентября прошёл суд в закрытом режиме, в Верховном суде, приговор без изменения |
| 20.03.2023 | Судья Кучук |
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Раней прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.
Паводле даных следства, Васіль з верасня 2021 года па студзень 2022 года размяшчаў у дэструктыўных Telegram-каналах паведамленні з абразамі прадстаўнікоў улады, у тым ліку вышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь.
Таксама ён выказваў пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўнай і судовай сістэм, пры гэтым публічна прыніжаючы іх гонар і годнасць. Акрамя таго, мужчына заклікаў грамадзян да дзеянняў, накіраваных на арганізацыю масавых беспарадкаў. У экстрэмісцкіх Telegram-каналах ён шукаў людзей, гатовых здзяйсняць "злачынствы", аднак не давёў свой намер да канца, паколькі быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
З абвінавачанага на карысць пацярпелых таксама спагнана грашовая кампенсацыя маральнай шкоды на агульную суму 32 000 беларускіх рублёў.
31 студзеня 2023 г. у Дзяржынску пачаўся чарговы суд над пенсіянерам. На гэты раз яго абвінавацілі па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
13.02.2023 быў агучаны другі прысуд.
У судзе Драгічынскага раёна 23 сакавіка 2023 г. пачалі разглядаць справу палітвязня па арт. 369 КК РБ Васіля Дземідовіча змясцілі ў драгічынскі ІЧУ.
У красавіку палітвязня перавялі ў гомельскі СІЗА-3 . У судзе Савецкага раёна Гомеля 20 красавіка 2023 года пачалі разглядаць чарговую справу пенсіянера. Яму інкрымінуецца арт. 369 КК РБ і арт. 391 КК РБ. 2 траўня быў вынесены чарговы прысуд.
5 мая 2023 г. над Дземідовічам пачнецца ўжо пяты суд - мужчыну абвінавачваюць зноў па арт. 369 КК . Працэс адбудзецца ў Пухавічах, суддзя - Вольга Бабук .
Чарговае паседжанне прызначанае на 24 траўня 2023 г. у Пухавічах.
5 ліпеня 2023 г. у Гомельскім абласным судзе разглядала апеляцыйная скарга палітвязня суддзёй Русланам Царуком.
У судзе Нясвіжскага раёна 23 жніўня 2023 г. разглядалася шостая крымінальная справа супраць палітвязня.
У Старых Дарогах 19 кастрычніка 2023 года пачнецца ўжо сёмы суд над Васілём . Усяго Васіляасудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх двух судоў пакуль невядомы.
У сувязі з тым, што палітвязня ўнеслі ў "спіс тэрарыстаў", яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Акрамя таго, у Васіля няма сваякоў, якія маглі б яго падтрымаць. За апошні год ён перажыў дзясяткі этапаў. Этапуюць палітвязняў у цяжкіх умовах, гэта пакідае вельмі дрэнны адбітак на здароўе Васіля.
15 снежня 2023 г. у Старых Дарогах аднавіўся суд над Васілём, які пачаўся ў кастрычніку.
У канцы чэрвеня 2025 года на таргах на пляцоўцы "БелЮрЗабеспячэнне" быў прададзены жылы дом Васіля.
1) 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
2) 1 год зняволення са штрафам у памеры 30 базавых велічыняў.
Шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова яго прыгаварылі да 6,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
3) 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі.
Шляхам частковага складання канчаткова пенсіянеру прызначылі 7 год пазбаўлення волі.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Журналіст, яго затрымалі 26 траўня 2022 года пасля ператрусу.
На дадзены момант журналісту прад'явілі абвінавачанні, але дакладны крымінальны артыкул, інкрымінаваны Любянчуку, невядомы (адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні).
У пачатку лістапада 2023 г. стала вядома , што ў Алеся за кратамі пачаліся праблемы з хрыбетнікам (яшчэ год таму). "Яму цяжка займацца нават спортам, чым там усе ратуюцца. Гэта яго заўважна засмучае" , — паведаміла крыніца "Радыё Свабода". Працаваў Алесь на ачыстцы правадоў ад ізаляцыі.
Выйшаў на волю ў пачатку студзеня 2025 г.
Затрыманы за абразу прадстаўніка ўлады ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі".
Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме. Акрамя пазбаўлення волі Андрэю прысудзілі 12800 штрафаў і судовых іскаў на суму 43500 руб. Па ягонай справе праходзіў 31 «пацярпелы».
Вядома, што вясной 2024 г. Андрэя перавялі з ВК №17 у СІЗА №3. Магчыма, гэта можа быць звязана з новай крымінальнай справай.
Па стане на 20 траўня 2024 года Андрэя вярнулі ў ВК №17.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у Барысаве.
60-гадовы Ігар Леднік, не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту, паведамляе тэлеграм-канал «БСДП». Ігар Леднік ужо двойчы прыгаворваўся да адміністрацыйнага арышту. Ён інвалід другой групы, мае праблемы з сэрцам.
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
Вядома, што з'яўляўся супрацоўнікам КДБ. Але ў 2011 годзе звольніўся.
Паводле матэрыялаў следства, 34-гадовы жыхар Барысава здзейсніў падпалы двух парталаў сістэмы збору платы за праезд па дарогах «БелТол» у Барысаўскім раёне.
16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.
- Аб'яднанні
- Спартсмены
Уладзімір, выпускнік Бабруйскага вучылішча алімпійскага рэзерву і БДАТУ, займаўся барацьбой і працаваў трэнерам у фітнес-цэнтры "Ева".
Яго затрымалі 30 сакавіка 2022 года па абвінавачанні ў дыверсіі на чыгунцы. Нягледзячы на тое, што ён не аказаў супраціўлення, спецназ ужыў сілу і зброю. Пазней яго асудзілі па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.
У верасні 2024 года Уладзіміра перавялі на строгі турэмны рэжым.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Быў затрыманы разам з жонкай за «падпал бярвення для парушэння чыгуначнага руху».
Жонка была вызвалена з ІЧУ, мужчына застаўся пад вартай.
На апублікаваным праўладным канале Сяргей быў моцна збіты.
11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Паводле матэрыялаў справы Гаўрылаў у студзені 2021 года набыў і даў двум знаёмым - Таццяне і Алегу Бірулям - аэразольныя балоны з фарбай. Пасля чаго апошнія са студзеня па люты 2021 года наносілі на розныя аб'екты інфраструктуры Салігорска надпісы і малюнкі, "ажыццяўляючы іх псаванне". Яны ж нанеслі на сцяну аднаго з дамоў надпіс у дачыненні да Лукашэнкі, «у якім абвінавацілі яго ў асабліва цяжкім злачынстве, гэта значыць здзейснілі паклёп».
Потым абвінавачаныя са жніўня па снежань 2021 года распаўсюджвалі на тэрыторыі Салігорска ўлёткі і іншую друкаваную прадукцыю . Змест гэтых улётак нібыта быў накіраваны на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці.
У канцы зімы 2024 года стала вядома, што на Алега і яго жонку завялі новую крымінальную справу.
- Аб'яднанні
- Спартсмены
Фітнес-трэнер з Салігорска.
Згодна з матэрыяламі справы Гаўрылаў у студзені 2021 года набыў і падаў двум знаёмым — Таццяне і Алегу Бірулям — аэразольныя балоны з фарбай. Пасля чаго апошнія са студзеня па люты 2021 года наносілі на розныя аб'екты інфраструктуры Салігорска надпісы і малюнкі, «ажыццяўляючы іх псуту».
У жніўні 2021 года Гаўрылаў шляхам дамоўленасцей, у тым ліку за матэрыяльную ўзнагароду, уцягнуў іншага знаёмага — Сяргея Пасюка — у занятак «экстрэмісцкай дзейнасцю».
Потым абвінавачаныя са жніўня па снежань 2021 года распаўсюджвалі на тэрыторыі Салігорска ўлёткі і іншую друкаваную прадукцыю. Экспертыза зместу «Сумленнай газеты», з асобнікамі якой быў затрыманы трэнер, сведчыла аб тым, што Гаўрылаў нібыта датычны да распальвання расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці, учыненага групай асоб.
10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Вілейскі актывіст. З 9 жніўня 2021 года яго ўтрымлівалі на "сутках" у ізалятарах Смалявіч і Вілейкі. 20.10.2021 стала вядома , што ён змешчаны ў ІЧУ на Акрэсціна і супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
18.07.2023 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
15 лютага 2024 г. актывіст перастаў выходзіць на сувязь. Пазней стала вядома , што Кудзік знаходзіцца ў мясцовым ІЧУ, дзе адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Але на волю па сканчэнні тэрміна ён не выйшаў - яго затрымалі ў рамках крымінальнай справы.
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
- Аб'яднанні
Анархіст. Затрыманы 29 ліпеня 2021 года. У ягонай кватэры прайшоў ператрус, пры затрыманні ён быў збіты. Патрабуючы доступу да тэлефона і кампутара, хлопцу нацягвалі на галаву пакет. Падчас пераводу ў СІЗА ў Яўгена Рубашкі забралі ўсе кнігі і паставілі на прафілактычны ўлік як схільнага да экстрэмізму, што азначае ўнясенне адзнакі ў асабістую справу, асаблівае стаўленне і дадатковую працу з псіхолагам.
У лютым 2023 г. Яўгена Рубашку перавялі на месяц у памяшканне камернага тыпу ў ВК № 2. Да гэтага яго тройчы адпраўлялі ў ШІЗА на 10, 7 і 7 сутак за надуманыя парушэнні правілаў унутранага распарадку. Пасля ўтрымання ў ПКТ Яўгена зноў змяшчалі ў ШІЗА на 17 сутак.
У Бабруйску 19 красавіка 2023 г. суд перавёў палітвязня на турэмны рэжым .
У пачатку траўня 2023 г. стала вядома, што Яўгена перавялі ў жодзінскую турму № 8.
| 16.08.2021 | Вегетарианец |
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
- Праваабаронцы
Алесь – старшыня і заснавальнік Праваабарончага цэнтру “Вясна”, былы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. Лаўрэат прэміі Свабоды імя Андрэя Сахарава і іншых міжнародных праваабарончых узнагарод. Ён пяць разоў вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру і ў 2022 годзе стаў яе лаўрэатам.
Раней Алесь ужо падвяргаўся крымінальнаму пераследу. 4 жніўня 2011 года ён быў арыштаваны пасля таго, як Літва і Польшча перадалі ўладам Беларусі дадзеныя аб ягоных банкаўскіх рахунках. Яму было прад'яўлена абвінавачанне ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры. 24 лістапада 2011 года суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Алесь сваёй віны не прызнаў, сцвярджаючы, што сродкі выкарыстоўваліся выключна для праваабарончай дзейнасці. Краіны ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным зняволеным, а прысуд — палітычна матываваным. Вызвалены летам 2014 года па амністыі.
14 ліпеня 2021 года Алесь быў зноў затрыманы пасля ператрусу ў кватэры і офісе ў рамках справы па артыкуле "нявыплата падаткаў". У верасні 2022 года гэтая справа была спыненая, аднак яму прад'явілі новыя абвінавачанні — у "кантрабандзе" і "фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі. У судзе сваёй віны не прызнаў.
У пачатку лістапада 2023 года Алеся змясцілі ў ПКТ па надуманых прычынах. У красавіку–траўні 2024 года яго вярнулі ў атрад, аднак да яго працягваюць праяўляць павышаную ўвагу. Ён працуе на дрэваапрацоўцы, атрымлівае спагнанні, пазбаўлены перадач, відэазванкоў і карэспандэнцыі. Вядома, што ў выніку мінулай адсідкі ў Бабруйскай калоніі ў яго ўзніклі праблемы са здароўем, якія захоўваюцца.
