Зміцер Рудольфавіч Шынвіз
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі па Магілёўскай вобласці. Папраўчая калонія № 2 г. Бабруйска. Начальнік аператыўна-рэжымнай часці, маёр. Дзмітрый Рудольфавіч Шынвізэ — саўдзельнік рэпрэсій у бабруйскай калоніі, вінаваты ва ўжыванні гвалту і стварэнні жорсткіх умоваў утрымання для палітвязняў: змяшчэнне ў ШІЗА па прыбыцці, адмова ў перадачах, забарона зносін з іншымі зняволенымі. Сустракаў новапрыбылых словамі: «Вы патрапілі ў самую "чырвоную" калонію ў свеце". Вядомы жорсткасцю і жорсткім кантролем рэжыму, асабіста праводзіў праверкі і караў за найменшыя парушэнні, суправаджаючы гэта лаянкай і здзекамі. Палітвязням чытаў прапагандысцкія лекцыі. У 2023 годзе ўвёў новыя абмежаванні на перасылку кніг і медыцынскіх перадач. У пачатку 2024 года звольніўся і з'ехаў у Нямеччыну па праграме рэпатрыяцыі нашчадкаў нямецкіх каланістаў (Spätaussiedler). Па дадзеных BELPOL, жыве пад імем Dimitri Schönwiese у Швэрыне. У калоніі №2 застаюцца не менш за 50 палітвязняў. Нямецкія ўлады апавешчаныя аб яго датычнасці да рэпрэсій.
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі па Магілёўскай вобласці. Папраўчая калонія № 2 г. Бабруйска. Начальнік аператыўна-рэжымнай часці, маёр. Дзмітрый Рудольфавіч Шынвізэ — саўдзельнік рэпрэсій у бабруйскай калоніі, вінаваты ва ўжыванні гвалту і стварэнні жорсткіх умоваў утрымання для палітвязняў: змяшчэнне ў ШІЗА па прыбыцці, адмова ў перадачах, забарона зносін з іншымі зняволенымі. Сустракаў новапрыбылых словамі: «Вы патрапілі ў самую "чырвоную" калонію ў свеце". Вядомы жорсткасцю і жорсткім кантролем рэжыму, асабіста праводзіў праверкі і караў за найменшыя парушэнні, суправаджаючы гэта лаянкай і здзекамі. Палітвязням чытаў прапагандысцкія лекцыі. У 2023 годзе ўвёў новыя абмежаванні на перасылку кніг і медыцынскіх перадач. У пачатку 2024 года звольніўся і з'ехаў у Нямеччыну па праграме рэпатрыяцыі нашчадкаў нямецкіх каланістаў (Spätaussiedler). Па дадзеных BELPOL, жыве пад імем Dimitri Schönwiese у Швэрыне. У калоніі №2 застаюцца не менш за 50 палітвязняў. Нямецкія ўлады апавешчаныя аб яго датычнасці да рэпрэсій.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Блогеры
Блогер Vadimati, жыхар Гродна. Вадзіма затрымалі 16 жніўня. Спачатку яго асудзілі за заклікі на спартовае мерапрыемства, потым - за нецэнзурныя выказванні ў адрас ЖКГ і гарвыканкама. 16 верасня стала вядома, што на Вадзіма Ермашука распачалі дзве крымінальныя справы: за абразу Лукашэнкі і за абразу дзяржаўнага сцяга Беларусі.
28.06.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
3 гады пазбаўлення волі.
Пад вартай з 18 траўня 2021 года. Падчас суда Валеры адзначаў, што выкладзеная ў сацсетку выява з надпісам "шызануты" не варта расцэньваць як абразу Лукашэнкі — са слоў абвінавачанага, там быў абагульнены вобраз.
06.03.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Людзі, якія сядзелі разам з Багданам, расказалі, што Валерый памёр у самым пачатку 2025 года. У былога палітвязня адарваўся тромб.
жыхар Маладзечна, затрыманы 7 верасня 2021 года па крымінальнай справе аб абразе дзяржаўнага сцяга. Уладзіслава абвінавачваюць у тым, што ён разам з Аляксеем Чашуном падпаліў дзяржаўны сцяг, размешчаны ля крамы.
22.06.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год і 5 дзён пазбаўлення волі.
Жыхар Нясвіжа. Яго прызналі вінаватым у тым, што на акцыі пратэсту ў Нясвіжы 11 жніўня 2020 года ўдарыў па спіне міліцыянта, які ажыццяўляў затрыманне пратэстоўцаў. Ёсць двое дзяцей.
Вызвалены 30.05.2022 цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год пазбаўлення волі.
Па версіі следства, 12 кастрычніка 2020 года прыкладна ў 21 гадзіну Зайкоўскі ў стане алкагольнага ап'янення на праспекце Дзяржынскага з іншымі неўстаноўленымі асобамі аказваў супраціўленне работнікам міліцыі, пагражаў ім ужываннем гвалту, кінуў у бок міліцэйскага аўтобуса піўны куфель.
Сваёй віны ў зробленым не прызнаў.
20 кастрычніка 2022 г. у калоніі № 2 пачаўся разгляд справы супраць Аляксандра па ч. 1 арт. 411 КК РБ
У снежні 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў затрыманы чацвёртага жніўня 2021 года ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
Андрэй Пятроўскі скончыў БДУ і Акадэмію кіравання. Мужчына мае каля 20 гадоў педагагічнага стажу, выкладаў гісторыю і грамадазнаўства ў розных школах Смаргоні і раёна. Паводле версіі абвінавачвання, 12 сакавіка, напярэдадні Дня Канстытуцыі, на ўроку Грамадазнаўства настаўнік прадэманстраваў вучням 11 класа відэаролік пад назвай " Канстытуцыя пайшла ў прастытуцыю!"з лагатыпам, які прызнаны судом экстрэмісцкім. Тэма ўрока была"сістэма міжнародных адносін". Па версіі следства, ролік "змяшчае заведама ілжывую інфармацыю, які ганіць прэзідэнта".
31.01.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Жыхар Ліды, быў затрыманы 21 траўня 2021 года за абразу. 28.10.2020 быў асуджаны на 3 сутак за марш. Потым затрыманы па крымінальнай справе.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Затрыманы па арт. 368 КК РБ.
17.12.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1, 5 гады пазбаўлення волі
Юрыя прызналі вінаватым у тым, што 1 сакавіка 2021 года, маючы намер публічна абразіць Лукашэнку, пракаментаваў у сацыяльнай сетцы каментар, які паводле экспертызы прызнаны зневажальным, негатыўна ацэньваючы Лукашэнку: “Паганае стварэнне не можа быць царом, люцыпар у чалавечым абліччы...” .
У канцы студзеня 2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1,5 гады пазбаўлення волі.
Затрыманы па арт. 342 КК РБ. На думку абвінавачання, неаднаразова з 31 жніўня 2020 года па 31 красавіка 2021 года Хацько размяшчаў у чатах "Вадзіцелі 97", "Ваеннае мястэчка Уручча". паведамленні з прапановамі аб блакіроўцы руху транспарту, арганізацыі масавых мерапрыемстваў.
13.03.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Павел быў затрыманы 23 чэрвеня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб удзеле ў масавых беспарадках, узбуджанай па падзеях у Мінску ў жніўні 2020 года.
У кастрычніку таго ж года яго асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі 10-11 жніўня 2020 года, і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў сакавіку 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Пасля вызвалення яго абавязалі рэгулярна адзначацца ў міліцыі, а дома праводзіліся начныя праверкі. Таксама ператрусы праходзілі ў ягоных бацькоў. Праз гэтыя пераследы ў канцы траўня 2025 года Павел пакінуў Беларусь.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Ягор — галоўны рэдактар сайта "Наша Ніва" (nn.by), працуе ў выданні з 2009 года. 8 ліпеня 2021 года яго затрымалі па справе аб "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Пазней яму прад'явілі абвінавачанне па артыкуле аб "нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу" — за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных асоб замест юрыдычных асоб. Следства налічыла ўрон больш за 10 тысяч рублёў.
У сакавіку 2022 года Ягора прыгаварылі да пазбаўлення волі, нягледзячы на тое, што ўрон быў цалкам кампенсаваны.
У жніўні 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Сфера паслуг
Аляксандр быў затрыманы зімой 2021 года і асуджаны па артыкулах аб абразе Лукашэнкі і распальванні варожасці па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці - у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Справа аб абразе Лукашэнкі была ўзбуджаная за каментар у Telegram, пакінуты Аляксандрам 27 верасня 2020 года. Па іншым артыкуле аснову крымінальнай справы склалі паведамленні, размешчаныя ім з ліпеня па кастрычнік 2020 года, якія, на думку следства і суда, утрымлівалі заклікі да агрэсіўных дзеянняў супраць супрацоўнікаў АУС.
Па падліках праваабаронцаў, у траўні 2024 года Аляксандр быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначанае судом пакаранне.
Леанід быў затрыманы ў лютым 2021 года і пазней абвінавачаны ў публічных закліках да гвалту і здзяйснення актаў тэрарызму, якія, па версіі следства, ён размяшчаў у адным з публічных Telegram-чатаў у кастрычніку-лістападзе 2020 года. Сваю віну не прызнаў.
Па падліках праваабаронцаў, у красавіку 2024 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначанае судом пакаранне.
