Незаконнае затрыманне грамадзян і ўзбуджэнне крымінальных спраў на ілжывых падставах у дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, актывістаў і блогераў (напрыклад, актывіста Дзмітрыя Паліенкі).
Незаконнае затрыманне грамадзян і ўзбуджэнне крымінальных спраў на ілжывых падставах у дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, актывістаў і блогераў (напрыклад, актывіста Дзмітрыя Паліенкі).
Павел быў затрыманы ў верасні 2020 года пасля публікацыі новага відэароліка. Ён планаваў балатавацца ў прэзідэнты, але ЦВК адмовіла яму ў рэгістрацыі. Павел стаў даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. Яго абвінавацілі ў "распальванні сацыяльнай варожасці" з-за відэа, у якім крытыкаваліся прадстаўнікі ўладаў, уключаючы пракурораў, суддзяў і міліцыю.
У лістападзе 2024 года над палітвязнем адбыўся чарговы суд. Па падліках праваабаронцаў, Павел павінен быў выйсці на волю ў снежні пасля завяршэння тэрміну, але з ініцыятывы адміністрацыі бабруйскай калоніі №2 супраць яго завялі крымінальную справу за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы".
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.