Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш за 226 рашэнняў аб прысуджэнні як мінімум 2071 сутак адміністрацыйнага арышту і штрафаў на як мінімум 117637 рублёў штрафаў і не менш за 2 гады абмежавання або пазбаўлення волі.
Уваходзіць у рэкамендаваны спіс асоб для ўвядзення індывідуальных санкцый з боку ЕС.
Асудзіў на 2 гады і 6 месяцаў калоніі Наталлю Хершэ, грамадзянку Швейцарыі, за падраную балаклаву і нанясенне цялесных пашкоджанняў супрацоўніку МУС.
Асудзіў на 25 сутак журналіста Тараса Тарналіцкага. Масава судзіў мірных грамадзян за ўдзел у акцыях салідарнасці ў жніўні і ліпені. Таксама судзіў грамадзян, затрыманых у чарзе ў краму Symbal.by.
У 2019 годзе судзіў Паўла Севярынца за акцыю супраць інтэграцыі Судзіў Сяргея Чалава за «Чарнобыльскі шлях». Масава судзіў мірных грамадзян за ўдзел у акцыях салідарнасці.
Прысудзіў 3 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы закрытага тыпу Вользе Гарбуновай і столькі ж для Ірыны Радзьковай.

Ларыса, рэпетытарка англійскай мовы, была затрымана ў канцы жніўня 2023 года. Спачатку яе асудзілі па адміністрацыйнай справе за «распаўсюджванне, выраб і захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў», але пазней распачалі крымінальную справу, у межах якой яна была асуджаная за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Былая прафесійная баскетбалістка. Яна была чэмпіёнкай Беларусі ў 2002 годзе, а таксама дзесяць разоў выйгравала сярэбраныя і бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі.
Пасля заканчэння кар'еры ў 2007 годзе Лапухіна стала выкладаць у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. Таксама яна займаецца трэнерскай дзейнасцю.
Эліну будуць судзіць за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
26.04.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
16.08.2024 адбудзецца суд "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу." Аляксандру могуць замяніць пакаранне на абмежаванні волі з накіраваннем або на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 06.02.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Мікалай быў затрыманы ў лістападзе 2023 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля пратэстнай акцыі, якая прайшла ў Мінску 28 жніўня 2020 года супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту ў краіне. Ён быў асуджаны за ўдзел у акцыі па артыкуле "аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх".
У жніўні 2024 года адбылося завочнае судовае пасяджэнне ў рамках спецвытворчасці ў дачыненні да Мікалая "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Уладзіслава абвінавацілі ў тым, што ён неаднаразова публічна абражаў прадстаўнікоў улады і раскрываў іх асабістыя дадзеныя ў тэлеграм-каналах і чатах "Карнікі Беларусі", "Чат-Партызан" і "мая краіна Беларусь". На судзе ён віну не прызнаў, заявіўшы, што не памятае змешчаных каментароў і дадзеных з-за псіхічнага захворвання — змешанага засмучэнні асобы, пасля чаго адмовіўся даваць тлумачэнні. Яго маці пацвердзіла наяўнасць дыягназу, аднак эксперты паведамілі, што захворванне не ўплывае на памяць і здольнасць усведамляць свае дзеянні.
Вырак суда 02.11.2023
4 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 100 базавых велічынь штрафу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.