- Аб'яднанні
Багдан, былы анестэзіёлаг-рэаніматолаг і рамеснік, быў асуджаны за святкаванне Масленіцы на дачным участку сябра, дзе было ўстаноўлена і спалена чучала, якое, на думку абвінавачання, было падобна на Лукашэнку. Суд расцаніў гэта як публічную абразу і прыніжэньне гонару і годнасьці Лукашэнкі.
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Навукоўцы
Аляксандр быў асуджаны за святкаванне Масленіцы на сваім дачным участку, дзе было ўстаноўлена і спалена чучала, якое, на думку абвінавачання, было падобна на Лукашэнку. Суд расцаніў гэта як публічную абразу і прыніжэньне гонару і годнасьці Лукашэнкі.
Вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Па інфармацыі ад родных Аляксандра, праблемы пачаліся пасля таго, як ён пайшоў назіральнікам на выбарчы ўчастак па месцы прапіскі ў вёсцы Фарынава. Ён напісаў скаргу ў пракуратуру аб грубым парушэнні выбарчага кодэкса, указаўшы на не апячатаную скрыню для галасавання. Пасля гэтага, 12 жніўня 2020 года, да Яўгена на працу прыехалі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі яго, але хутка адпусцілі.
Паўторна Яўген быў затрыманы ў студзені 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «распальванне сацыяльнай варожасці», «абраза прадстаўніка ўлады» і «падрыхтоўка і арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Яўген быў асуджаны ў верасні 2021 года і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі «пацярпелым». На абвяшчэнне прысуду бацькі Яўгена прынеслі ў залу раздрукаваныя каляровыя фотаздымкі ягонай трохмесячнай дачкі Міланы, якая нарадзілася, пакуль Яўген знаходзіўся пад вартай.
Вызвалены ў жніўні 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Віктар, арнітолаг і былы кіраўнік «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (2006–2014 гг.), быў затрыманы дома 31 жніўня 2021 года і спачатку асуджаны на 12 сутак адміністрацыйнага арышту за непадпарадкаванне міліцыі. Пасля арышту яму прад'явілі абвінавачанне па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Паводле матэрыялаў справы, ён «блакаваў рух транспарту і выкрыкваў лозунгі, а таксама здзейсніў яшчэ пяць аналагічных эпізодаў».
У траўні 2022 года Віктар быў асуджаны за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года ў Мінску і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Алег быў прызнаны вінаватым у ліпені 2021 года за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Менску.
Вызвалены ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксей быў затрыманы пасля ненаўмыснага наезду на аўтамабіль ДАІ. Гэта адбылося пасля таго, як яго жонка, якая сядзела побач, закрычала — яна ўбачыла, як каля дарогі збіваюць чалавека. Ад нечаканасці вадзіцель аўтамабіля Nissan учыніў наезд на аўтамабіль ДАІ, які стаяў. Пасля затрымання, паводле яго слоў, яго збілі ў Маскоўскім РУУС; з чэрапна-мазгавой траўмай яго даставілі ў ізалятар на Акрэсціна. З канца снежня 2020 года па травень 2021 года Аляксей знаходзіўся пад хатнім арыштам, пасля чаго быў узяты пад варту да суда.
У верасні 2021 года Аляксея прызналі вінаватым па артыкулах «наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам або якое прывяло да шкоды ў буйным памеры» і «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Алег быў затрыманы 31 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ў кастрычніку таго ж года асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якая праходзіла 10 жніўня 2020 года ў Гродне.
Вызвалены ў красавіку 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Змітра асудзілі ў верасні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады», за яго рэакцыю на дзеянні міліцыянтаў, калі яны яго збівалі. Інцыдэнт адбыўся ў лістападзе 2020 года, калі да брата Змітра прыйшлі з ператрусам міліцыянты, і ён прыехаў здымаць тое, што адбывалася, на відэакамеру.
Міліцыянты, якія зьбілі Змітра, адчулі сябе абражанымі, зьвярнуліся ў суд з заявай аб абразе і запатрабавалі кампэнсацыю маральнай шкоды. Суд прыгаварыў яго да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
У сакавіку 2022 года адбылося чарговае судовае паседжанне па тым жа артыкуле, у рамках якога Змітру прысудзілі пазбаўленне волі ў калоніі і буйны штраф у карысць дзяржавы.
У 2023 годзе ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Пасля вызвалення на Змітра працягнулі аказваць ціск: пагражалі ўстановай яшчэ адной крымінальнай справы, а таксама пагражалі яго сям'і
Аляксандр быў асуджаны за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», у адрас супрацоўніка міліцыі з Бабруйска. З самага пачатку судовага паседжання пракурор хадайнічаў аб правядзенні працэсу ў закрытым рэжыме, каб не выдаваць звесткі, якія маглі б нашкодзіць «пацярпеламу» супрацоўніку міліцыі, хаця сам ён у суд так і не з'явіўся. Не з'явіўся таксама і сведка.
Аляксандра прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем, і пасля абвяшчэння прыгавору яго вывелі з залы суда праз запасны выхад, каб ніхто не ведаў абставін справы. Установа, дзе ён адбываў пакаранне, невядома.
Па падліках праваабаронцаў, Аляксандр быў вызвалены ў 2023 годзе, цалкам адбыўшы тэрмін, прызначаны судом.
У студзені 2024 года ў дачыненні да Аляксандра адбылося судовае паседжанне па адміністрацыйным артыкуле за «распаўсюджанне экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Арцём быў затрыманы 22 чэрвеня 2021 года, калі прыйшоў у РУУС у якасці сведкі па іншай, «непалітычнай» крымінальнай справе. Затрыманне адбылося ў рамках расследавання па абвінавачваннях ва «ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» і «падрыхтоўцы да незаконнага вырабу і нашэння прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў». Пры гэтым раней ён знаходзіўся ў вышуку, хаця не хаваўся: жыў дома і хадзіў на працу.
У верасні 2021 года Арцёма асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў жніўні 2020 года ў Менску.
Вызвалены ў пачатку траўня 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Паводле абвінавачання, 20 жніўня 2020 года Арцём з мабільнага тэлефона размясціў у тэлеграм-чаце «Ляхавічы 90%» публікацыю ў выглядзе арыентоўкі на злачынцу, які шукаецца, з фатаграфіяй Лукашэнкі, якая змяшчае звесткі этнічнага характару. У той жа дзень у гэтым жа чаце ён апублікаваў яшчэ адну «арыентоўку» з выказваннямі на адрас Лукашэнкі.
9 верасня 2021 года Арцёма ўзялі пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду.
Па падліках праваабаронцаў, у сакавіку 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксей быў затрыманы 27 ліпеня 2021 года ў рамках крымінальнай справы па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Раней, у дзень выбараў 9 жніўня 2020 года, яго затрымалі на выбарчым участку і збілі на Акрэсціна. 16 жніўня ён выйшаў на марш і паказаў гематомы ад збіцця — пратэстоўцы напісалі ў яго на спіне "Усіх не заб'еш", і гэты момант быў зняты каля КДБ. Таксама ён удзельнічаў у Маршы 25 кастрычніка 2020 года, дзе з БЧБ-сцягам залез на дах сваёй машыны і крычаў "Жыве Беларусь".
У верасні 2021 года Аляксей быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў траўні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Уладзімір быў асуджаны ў 2021 годзе за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» — «…трэба гнаць гэтую брыдоту…» — у адрас інспектара ДАІ, маёра міліцыі Андрэя Багранка, які прымаў актыўны ўдзел у збіванні мірных пратэстоўцаў у Светлагорску 9–10 жніўня 2020 года.
Вызвалены летам 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
Глеб — дырэктар студыі вэб-дызайну "Іквадрат" у Гродне. 10 жніўня 2020 года ён быў жорстка збіты сілавікамі і з траўмамі дастаўлены ў траўмапункт. У жніўні 2021 года пасля ператрусу дома і ў офісе Глеба затрымалі, а 8 верасня стала вядома, што яму было прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
У снежні таго ж года Глеба асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў жніўні 2020 года ў Гродне, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Падчас знаходжання ў ПУАТ Глеба таксама судзілі па адміністрацыйным артыкуле за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў".
У траўні 2023 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вызвалены ў чэрвені 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Кірылу прызналі вінаватым у тым, што 13 верасня 2020 года ў Мінску з 13:59 да 19:20 ён удзельнічаў у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак: выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні, рухаўся ў счэпцы і парушаў спакой грамадзян. Па версіі абвінавачання, ён дзейнічаў з карыслівых памкненняў і ў змове з групай асоб. Таксама яго прызналі вінаватым у парушэнні правілаў адбывання папярэдняга пакарання — двух гадоў «хатняй хіміі», падчас якой ён здзейсніў шматлікія парушэнні.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
