Лявон, валанцёр штаба Віктара Бабарыка, быў затрыманы 11 жніўня 2020 года каля свайго дома па абвінавачанні ва ўдзеле ў акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года ў Мінску. Пазней ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Вызвалены ў траўні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 19.02.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Дар'я, журналістка тэлеканала "Белсат", вяла прамы рэпартаж з двара "Плошчы перамен", дзе сабраліся мірныя пратэстоўцы на акцыю пратэсту, якая прайшла ў Мінску 15 лістапада 2020 года пад лозунгам "Я выходжу". Гэта былі апошнія словы забітага сілавікамі Рамана Бандарэнкі, і прысутныя прыйшлі ўшанаваць яго памяць. Дар'я была затрыманая разам са сваёй калегай Кацярынай Бахвалавай падчас жорсткага разгону акцыі і пазней асуджаная за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Вызвалена ў верасні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Ігар быў затрыманы 4 кастрычніка 2020 года на акцыі пратэсту "Марш вызвалення палітвязняў" і арыштаваны на 13 сутак, але пасля гэтага так і не выйшаў. Пазней ён быў асуджаны ў межах крымінальнай справы за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Вызвалены ў студзені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Зміцер быў асуджаны за абразу начальніка ДАІ ў адным з сюжэтаў на YouTube-канале.
У лістападзе 2022 года па ініцыятыве адміністрацыі ВУАТ № 9 суд пастанавіў перавесці Дзмітрыя з папраўчай установы адкрытага тыпу ў папраўчую калонію за «парушэнне парадку».
Вызвалены ў сакавіку 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
18.06.2021
С 17 июня 2021г. отбывает наказание Исправительное учреждение открытого типа № 9 г. Витебск.
Вырак суда 17.02.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1000 рублёў кампенсацыі.
Аляксандр быў асуджаны за супраціўленне супрацоўнікам міліцыі, якія прымянілі сілу пры спробе яго затрымання 9 жніўня 2020 года ў Салігорску. Паводле абвінавачання, у той дзень каля крамы «Цэнтральны» супрацоўнікі РАУС спрабавалі яго затрымаць, але ён, не жадаючы быць затрыманым, катэгарычна адмовіўся ісці з міліцыянтамі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў жніўні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сяргей, крэатыўны дырэктар рэкламнага агенцтва Salmon Graphics, быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у "Маршы адзінства" - шэсці супраць прызнання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якое адбылося 6 верасня 2020 года ў Мінску.
Вызвалены ў лютым 2024 года,поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 17.02.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Максім быў асуджаны за зняцце чырвона-зялёнага сцяга на вакзале і нанясенне ўдару ў рамках самаабароны чалавеку, які спрабаваў выклікаць міліцыю і забраць ягоныя асабістыя рэчы.
У снежні 2023 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання, перавёўшы на турэмны рэжым.
Вызвалены ў жніўні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Раман быў затрыманы і асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля жнівеньскіх пратэстаў 2020 года ў Мінску. Яго абвінавацілі ва ўзвядзенні барыкад на станцыі метро "Пушкінская", дзе загінуў пратэстуючы Аляксандр Тарайкоўскі. Адзіным доказам віны стаў фотаздымак з яго тэлефона. Раман сваю віну не прызнаў.
Вызвалены летам 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сяргей быў затрыманы 30 жніўня 2020 года ў Менску падчас нядзельнай акцыі пратэсту. Ягоны арышт адбыўся пасля сутыкнення паміж міліцыяй і пратэстоўцамі, якія спрабавалі прадухіліць затрыманне аднаго з удзельнікаў акцыі. Пазней ён быў асуджаны за "гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
У студзені 2024 года пераведзены ў іншую калонію, хутчэй за ўсё ў ВК-2.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю летам 2025 года.
Вырак суда 27.11.2020
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вадзім быў затрыманы, моцна збіты і пазней асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася 9 жніўня 2020 года ў Менску супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
На працягу ўсяго тэрміну зняволення да Вадзіма сістэматычна ўжывалі псіхалагічны і фізічны гвалт: яго збівалі, змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ, пазбаўлялі перадач і спатканняў.
Вызвалены ў красавіку 20204 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Віталь быў асуджаны па крымінальнай справе, узбуджанай за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі з 9 па 11 жніўня 2020 года ў Жлобіне супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. На момант абвяшчэння прысуду яму было 17 гадоў.
Вызвалены ў снежні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Зміцер быў асуджаны па крымінальнай справе, узбуджанай за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі з 9 па 11 жніўня 2020 года ў Жлобіне супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Вызвалены ў снежні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.