Івана асудзілі за рэпосты публікацый аб міліцыянтах у сацсетцы «Аднакласнікі» і прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў ліпені 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Таццяна была затрыманая разам з мужам пасля ператрусу ў іх кватэры супрацоўнікамі КДБ па абвінавачанні ў парушэнні трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку «акт тэрарызму».
Яна была вызвалена 29 ліпеня 2021 года.
- Аб'яднанні
- Навукоўцы
Андрэй, вучоны-гісторык, быў затрыманы разам з жонкай пасля ператрусу ў кватэры супрацоўнікамі КДБ па абвінавачанні ў парушэнні трох крымінальных артыкулаў, уключаючы «акт тэрарызму».
Ён быў вызвалены 29 ліпеня 2021 года.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Аляксандр — журналіст «Радыё Свабода» з 2004 года. Раней працаваў у нямецкай службе дзяржаўнага радыё. Валодае нямецкай мовай, з'яўляецца экспертам па Германіі і яе палітычных сувязях з Беларуссю. У жніўні 2020 года быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС разам з большасцю журналістаў замежных СМІ.
16 ліпеня 2021 года Аляксандра затрымалі ў бацькоўскім доме ў Пастаўскім раёне падчас масавых ператрусаў у незалежных журналістаў у Менску і іншых гарадах. 23 ліпеня таго ж года яго вызвалілі з ІЧУ, пакінуўшы ў статусе падазраванага.
15 снежня 2022 года ў дачыненні да журналіста спынілі крымінальны пераслед і знялі абмежаванне на выезд з Беларусі.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Алег – журналіст “Радыё Свабода”, раней працаваў у газэце “Знамя юности” і быў адным са стваральнікаў агенцтва “РИД”. Летам 2020 года актыўна асвятляў пратэсты ў Беларусі і вёў стрымы, а ў жніўні пазбавіўся акрэдытацыі МЗС разам з іншымі журналістамі замежных СМІ.
16 ліпеня 2021 года яго затрымалі падчас маштабных ператрусаў у незалежных журналістаў, праз дзесяць дзён вызвалілі, пакінуўшы ў статусе падазраванага. 23 снежня таго ж года сілавікі зноў уварваліся ў яго дом і ўзялі пад варту па крымінальнай справе аб "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх".
У сакавіку 2022 года суд прызнаў Алега вінаватым, заявіўшы, што ён удзельнічаў у несанкцыянаваных акцыях, падчас якіх "Мінсктранс" налічыў урон у памеры 56 тысяч рублёў.
У верасні 2022 года журналіст быў вызвалены ў межах памілавання.
Ігар быў асуджаны ў ліпені 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях жніўня 2020 года ў Мінску. Па версіі абвінавачання, ён браў удзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў сталіцы 9–11 жніўня 2020 года. "Мінсктранс" ацаніў урон ад прастою грамадскага транспарту ў гэтыя дні ў 27 958 рублёў 50 капеек. Пасля абвяшчэння прысуду Ігар быў узяты пад варту проста ў зале суда.
У траўні 2025 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Зміцер быў асуджаны за ўдзел у «масавых беспарадках» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, аднак на працэсе 19 ліпеня 2021 года мера стрымання была зменена, і яго ўзялі пад варту.
Вызвалены ў траўні 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Зміцер быў асуджаны за ўдзел у «масавых беспарадках» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, аднак на працэсе 19 ліпеня 2021 года мера стрымання была зменена, і яго ўзялі пад варту.
Па падліках праваабаронцаў ён быў вызвалены ў траўні 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Арцём быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў лістападзе 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Ваенныя
- Дзярж. служачыя
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей, падпалкоўнік запасу, які ўдзельнічаў у відэазвароце афіцэраў запасу да беларускіх вайскоўцаў, быў затрыманы 16 ліпеня 2021 года пасля ператрусу ў ягоным доме.
Згодна з указам Лукашэнкі, ён быў пазбаўлены воінскага звання пасля 28 гадоў бездакорнай службы ва Узброеных Сілах. Сяргей - шматдзетны бацька чацвярых дзяцей, двое з якіх непаўналетнія.
У снежні 2021 года яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх. Сяргея прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і вызвалілі ў зале суда.
Быў асуджаны паўторна ў кастрычніку 2025 года. Апеляцыйны суд адправіў справу на перагляд. У выніку пры паўторным разглядзе справу закрылі ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці і Сяргея адпусцілі з залы суда.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
Юлія, праваабаронца і валанцёрка МЦГІ «Наш Дом», дачка вядомай праваабаронцы Наталлі Гарачкі-Басалыгі, была затрыманая 14 ліпеня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У сакавіку 2022 года суд прызнаў Юлію вінаватай і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Юлія была вызвалена ў зале суда. Час яе знаходжання пад вартай быў залічаны ў тэрмін адбывання пакарання, таму прысуд лічыўся поўнасцю адбытым.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Ніна, дырэктарка аб'яднання інвестараў Angels Band, была затрымана разам з мужам, юрыстам праваабарончага цэнтра "Вясна" Уладзімірам Лабковічам, 14 ліпеня 2021 года пасля ператрусу ў іх кватэры. Пасля ператрусу Ніну павезлі ў ДФР, а пасля на допыт у Следчы камітэт, пасля чаго пакінулі пад арыштам у межах крымінальнай справы.
Вызвалена 23 ліпеня 2021 года.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
Алена, праваабаронца цэнтру “Вясна”, рэдактар серыі кніг “Беларуская турэмная літаратура” і суаўтар кнігі “Ну, вы ж самі ўсё разумееце!”, таксама пісала лісты палітвязням.
Яна была затрымана 14 ліпеня 2021 года падчас масавых затрыманняў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У яе дома адбыўся ператрус, пасля чаго Алену павезлі ў Следчы камітэт і пакінулі пад арыштам на 72 гадзіны.
Вызвалена 17 ліпеня 2021 года.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
- Бацькі непаўнагадовых
Андрэй, праваабаронца цэнтру “Вясна” і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года падчас масавых ператрусаў у прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У яго дома прайшоў ператрус, пасля чаго яго павезлі на пляцоўку "Тэрыторыя правоў", дзе таксама правялі ператрус.
Андрэй быў вызвалены 17 ліпеня 2021 года.
- Аб'яднанні
- Праваабаронцы
Віктар, праваабаронца з арганізацыі "Вясна", быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года пасля ператрусу ў ягоным доме. Падчас вобыску ў яго канфіскавалі камп'ютары і тэлефоны. Акрамя таго, праверка прайшла і ў офісе гродзенскага аддзялення "Вясны".
Вызвалены 16 ліпеня 2021 года.
