Аляксандра абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і што ён меў дачыненне да сэрвісу "Ліст.бел", праз які людзі маглі даслаць лісты палітвязням. Разам з ім быў затрыманы ягоны брат, мастак Уладзімір Лыкшын.
18 сакавіка 2024 г. у судзе Савецкага раёна Мінска адбыўся суд над братамі, а таксама жонкай Аляксандра - Лізаветай . Суддзя Аляксандр Якунчыхін прысудзіў усім па 2,5 гады "хатняй хіміі".
Быў зноў затрыманыу канцы2024г.пач.1 арт.361. Да суда ўтрымліваўся ў СТ-8, затым у СІЗА № 1, апеляцыю чакаў у СТ-4.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 15.03.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Вырак суда дата невядомая
3 гады 7 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 100 базавых велічынь штрафу.
Тамары па арт.342 ч.1 было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год, да гэтага пакарання судом была часткова далучана неадбытая частка пакарання, назначанага па прыгавору суда Ленінскага раёна г.Мінска ад 30.06.2022 па ч. 2 арт. 206 КК РБ , і канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 16.02.2024:
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Ларыса, рэпетытарка англійскай мовы, была затрымана ў канцы жніўня 2023 года. Спачатку яе асудзілі па адміністрацыйнай справе за «распаўсюджванне, выраб і захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў», але пазней распачалі крымінальную справу, у межах якой яна была асуджаная за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Па падліках павінна была выйсці на волю ў красавіку 2026 года.
Шматдзетны бацька, як мяркуецца, затрыманы за адміністраванне чата "Салідарнасць Івацэвічы" ў 2020 годзе.
Працаваў кіроўцам таксі.
Акрамя пазбаўлення свабоды Віталю прысудзілі штраф у памеры 40 000 рублёў.
03.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Мужчыну абвінавачваюць у вярбоўцы, навучанні, ці іншай падрыхтоўцы для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні, або ва ўзброеных канфліктах, або ў фінансаванні такой дзейнасці.
Паводле версіі абвінавачання , якую апублікавала прэс-служба Генеральнай пракуратуры, Чэслаў Канановіч нібыта здзейсніў "на карысць экстрэмісцкага фарміравання ( Полк Каліноўскага) 10 банкаўскіх пераводаў на агульную суму звыш 1200 рублёў".
19.03.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 18.12.2023
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Паводле матэрыялаў абвінавачання , у снежні 2020 года, Красько "апублікаваў у адкрытым доступе ў сетцы Інтэрнэт каментары, накіраваныя на падтрыманне экстрэмісцкай дзейнасці, прапаганду і агітацыю сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў дзяржаўных праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікоў судовай улады, вайскоўцам, якія праходзяць службам доступе ў сетцы Інтэрнэт каментары, накіраваныя на падтрыманне экстрэмісцкай дзейнасці, прапаганду і агітацыю сацыяльнай варожасці і варожасці ў адносінах да названай катэгорыі асоб" .
Фігурант крымінальнай справы , якую КДБ узбудзіў па факце "спробы ўчынення акта тэрарызму" ў Мачулішчах. Вядома, што ён брат Андрэя Сцяпуркі, праз якога нібыта знайшлі кватэру для меркаванага выканаўцы дыверсіі Мікалая Швеца. Яго абвінавацілі па арт. 289 (акт тэрарызму) Крымінальнага кодэкса.
У снежні 2023 г. яго вызвалілі , знаходзіцца пад падпіскай у статусе сведкі.
Сутнасць справы і прысуд пракаментаваў дзяржаўнаму тэлебачанню памочнік пракурора г.Брэста. З роліка і каментара пракурора вынікае, што Санкоўскай паставілі наступнае: у 2020 і 2021 годзе яна ў адным тэлеграм-чаце апублікавала выяву дзяржфлага Беларусі, а на фоне была нацысцкая свастыка (у гэтым складалася «здзек над дзяржсімваламі»), а таксама зноў жа ў мэсэнджэры Telegram апублікавала «абразлівае» паведамленне пра Юрыя Караева (нагадаем, што з чэрвеня 2019 па канец кастрычніка 2020 г. Караеў з'яўляўся кіраўніком МУС, пасля заняў пасаду памочніка Прэзідэнта па Гродзенскай вобласці), а таксама ў мэсэнджэры Telegram апублікавала некалькі паведамленняў пра А.Лукашэнку таксама палічылі "абразлівымі".
Вырак суда 14.12.2023:
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Аляксандр быў асуджаны ў снежні 2023 года па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і быў прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 13.12.2023
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Згодна з праўладным СМІ, 32-гадовы Раман Дудкін, нібыта "размясціў мноства каментароў, якія змяшчаюць абразы Лукашэнкі і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі".
Сцвярджаецца , што ў дачыненні да яго ўзбуджаны шэраг крымінальных спраў.
Вырак суда 08.12.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 100 базавых велічынь штрафу.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён напісаў некалькі інтэрнэт-каментараў пра А.Лукашэнку, якія палічылі "публічнай абразай". Паседжанне праходзіла ў Баранавіцкім дзяржаўным каледжы лёгкай прамысловасці. У выніку Тацыну прысудзілі 1 год калоніі і на вачах навучэнцаў каледжа надзелі кайданкі, вынікае з рэпартажу дзяржаўнага тэлебачання.
30.01.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 28.11.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.