Уладзімір быў затрыманы ў ліпені 2023 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК і ўзяты пад варту ў ІЧУ па сфабрыкаванай адміністрацыйнай справе.
У жніўні таго ж года яму было прад'яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах "абраза прадстаўніка ўлады", "абраза Лукашэнкі" і "незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных", пасля чаго Уладзімір быў пераведзены ў СІЗА да суда.
У студзені 2024 года Уладзіміра прызналі вінаватым, прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі і выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены ў красавіку 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 16.01.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 9000 рублёў кампенсацыі.
Першы эпізод адбыўся яшчэ ў студзені 2022 года. Тады Бараноўскі са свайго разліковага рахунку ў банку зрабіў перавод неназванай структуры, прызнанай экстрэмісцкім фармаваннем. Дакладная сума пераводу невядомая. У красавіку 2022 года Бараноўскі зрабіў данат ужо на рахунак Палка Каліноўскага. Вядома, што мужчыну вясной 2023 года затрымалі супрацоўнікі Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Магілёўскай вобласці.
Вырак суда 22.11.2023
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Канстанціна затрымалі ў кастрычніку 2023 года па вяртанні з Польшчы, дзе ён жыў апошнім часам, у Беларусь. Яго абвінавацілі ў публікацыі «шматлікіх абразлівых каментароў», а пазней асудзілі за некалькі інтэрнэт-выказванняў, у якіх, паводле версіі абвінавачання, утрымлівалася негатыўная ацэнка ў адрас Лукашэнкі. Канстанціну таксама было прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле аб абразе прадстаўнікоў улады, аднак яно было знята ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці.
У верасні 2024 года ён быў вызвалены ў межах памілавання.
Вядома, што Алега затрымалі па адміністрацыйнай справе 21 сакавіка 2023 г. і абвінавацілі ў вырабе, распаўсюджванні або захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў па арт. 19.11 КаАП.
Раней Алег займаўся грамадскай і культурнай дзейнасцю, адзін час кіраваў Гомельскай "талакой", як літаратар шмат друкаваўся ў часопісах і газетах.
Судовы працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.
05.03.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю вясной 2025 года.
Вырак суда 10.01.2024
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
З прычыны закрытасці судовага працэсу сутнасць справы пакуль невядомая. Вядома толькі, што Уладзіміра Раманоўскага затрымлівалі ў Бабруйску падчас акцыі "кармлення галубоў" 9 мая 2020 года. Тады амапаўцы затрымалі ў горадзе каля 15 чалавек.
Паводле прысуду , зараз Раманоўскі прызнаны вінаватым у публічнай абразе Лукашэнкі ў сацыяльных сетках і яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.
06.02.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі суда, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках павінен быў выйсці на волю 6 лістапада 2025 г.
Вырак суда 21.11.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
26.01.2024адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 26.01.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Уладзімір цікавіцца гарадской забудовай і архітэктурай каля 20 год. Ён стварыў унікальную базу з тысячамі фатаграфій розных будынкаў у Беларусі і за яе межамі - photobuildings.com.
У відэа, якое паказалі на АНТ, Уладзімір распавядае , што нібыта зарэгістраваўся ў чаце плана "Перамога", а ў лістападзе 2022 года з ім нібыта звязаўся Аляксандр Азараў.
27.02.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў снежні 2025 года.
Вырак суда 05.01.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 27.02.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.