Па версіі абвінавачання , са студзеня па снежань 2021 года ў розных Telegram-каналах Павел Варапай размясціў каментары з абразамі ў адрас старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіі Ярмошынай, старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлія Качан. Андрэя Шведа, намесніка міністра ўнутраных спраў Дзмітрыя Карзюка, прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай, начальніка Віцебскай мытні Паўла Лабачова, а таксама пракурорскага работніка, суддзі аднаго са сталічных раёнаў і іншых прадстаўнікоў улады.
Па падліках выйшаў на волю вясной 2025 года.
Вырак суда 30.08.2022
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Цімафей пакінуў абразлівы каментар у сацыяльных сетках адносна гібелі ў верасні 2021 года ў выніку перастрэлкі it-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ.
У пачатку сакавіка 2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
04.09.2022
При закрытии основного дела (130 и 369 статьи) ему также вменили статью 293 часть 1 за комментарий
быў затрыманы ў канцы верасня 2020 года ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля забойства ў мінскай кватэры it-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.
Апеляцыйны суд скараціў тэрмін Вадзіму на тры месяцы.
Былы студэнт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, затрымалі ў канцы траўня 2022 года.
Паводле матэрыялаў абвінавачання , увечары 9 жніўня 2020 года Ганічаў удзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Жлобіне. Прыкладна ў 21.40 у складзе натоўпу выйшаў на праезную частку, людзі шчыльна запоўнілі тэрыторыю паміж будынкамі. Прыкладна а палове на другую ночы пратэстоўцы перашкаджалі руху транспарту, пляскалі ў далоні, гучна крычалі, свісталі, выкрыквалі лозунгі, дэманстратыўна адмаўляліся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады.
Гэтыя дзеянні прывялі да парушэння нармальнай працы транспарта, у тым ліку і грамадскага. Акрамя таго, на некалькі гадзін быў вымушаны закрыцца кругласутачная крама.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 25.08.2022:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 32-гадовы мужчына нібыта абразіў у каментарах Лукашэнку (каментар складаецца толькі з аднаго слова «трэпла», напісаны пад навіной з цытатай Лукашэнкі пра тое, што «супраць нас сёння працуюць спецслужбы з велізарным досведам») .
Другі пункт абвінавачвання таксама тычыцца інтэрнэт-актыўнасці Сяргея. Паводле абвінавачання, не пазней 14:39 27 лютага 2022, мужчына адправіў у телеграм-бот «Рэдакцыя NEXTA» фатаграфію бюлетэня з двума птушачкамі. Такім чынам, лічыць абвінавачванне, Сяргей здзейсніў злачынства па ч. 1 арт. 361-4 КК РБ (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Паводле матэрыялаў справы , Калашук увосень-узімку 2020 года пакінуў тры каментары ў тэлеграм-канале «Кулуары Куку».
17 лістапада ён, "падзяляючы ідэі сацыяльнай нецярпімасці да прадстаўнікоў улады", негатыўна выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку.
8 снежня, як палічыў суд, Калашук у каментарах абразіў суддзю суда Фрунзенскага раёна Крэўскую, а праз два дні - пракурора Гомельскай вобласці Віктара Марозава.
15 студзеня 2021 года ў тэлеграм-канале “МКБ. Мая краіна Беларусь» Арцём Калашук пакінуў негатыўны водгук пра намесніка начальніка Генеральнага штаба ВС РБ Паўла Муравейку.
Вядома, што Калашук да затрымання жыў з бабуляй, працаваў у Маскве. У яго таксама ёсць праблемы са здароўем - ён не чуе адным вухам.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены зімой 2024 года , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.