Актывіст з Мазыра. Яго абвінавацілі ў тым, што ён зрабіў публікацыю на тэлеграм-канале "Беларускі гаюн" аб перамяшчэнні расейскіх войскаў у горадзе Мазыры і ўзялі пад варту.
Павел Наздра вядомы тым, што з'яўляўся прадстаўніком у Мазыры ініцыятывы "Зялёны дазор". Ён арганізаваў у горадзе шэраг экалягічных акцыяў і ініцыятываў, у якіх удзельнічалі ў тым ліку і прадстаўнікі ўладных органаў. Таксама Павел Наздра з'яўляецца адным з сузаснавальнікаў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.
26.01.2026 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Былы вядучы праграмы «Зона X» на тэлеканале «Беларусь 1» і пазаштатны карэспандэнт Казахстанскага тэлеканала «Хабар 24». Падставай для затрымання стаў яго сюжэт на канале.
Акрамя пазбаўлення волі Дзмітрыю прысудзілі штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 рублёў).
Намесьнік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Доўгі час - амаль 10 гадоў -кіраваў незалежным прафсаюзам «Гродна Азот».
У 2022 годзе ён стаў адным з фігурантаў справы "Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў". У снежні 2022 года яго прыгаварылі да 2 гадоў калоніі за «грубае парушэнне парадку» (частка 1 артыкула 342 КК).
Кіраўнікоў "Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў" затрымалі 19 красавіка 2022 года, дома ў старшыні аб'яднання Аляксандра Ярашука і Сяргея Антусевіча правялі ператрусы. Сам БКДП ліквідавалі па рашэнні Вярхоўнага суда.
31.10.2023 быў вызвалены пасля заканчэння тэрміна пакарання.
Юрыя затрымалі на працы 19 лістапада 2021 году. Асудзілі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, пасля чаго завялі крымінальную справу і перавялі ў СІЗА.
Адбываў пакаранне спачатку ў ВК-2, у снежні 2023 года быў пераведзены ў ВК-22.
У жніўні 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 19.04.2022
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сяргей быў затрыманы ў аэрапорце горада Мінска 20 студзеня 2022 года, калі вяртаўся з Ізраіля.
У каментарах да відэа на ютубе ён абразіў суддзю Філатава. Менавіта гэты суддзя 18 студзеня ў Лідскім раённым судзе аб'явілі прыгавор па крымінальнай справе грамадскага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка.
Вызвалены 01.04.2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.