Па матэрыялах абвінавачання Максім Анкуда з выкарыстаннем сацыяльных сетак і мабільнага тэлефона публічна абразіў некалькі дзяржаўных чыноўнікаў: прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, генеральнага пракурора, старшыню ЦВК, намесніка міністра ўнутраных спраў і іншых службовых асоб у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў.
Вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом ў маі 2023 года
Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту. Вучыць англійскую, працаваў да затрымання тэсціроўшчыкам, упарта да гэтага ішоў (да гэтага быў кладаўшчыком) — прапрацаваў 3 месяцы на новым месцы і затрымалі.
Згодна з матэрыяламі абвінавачання , Юры Усніч прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Мінску.
Любіць дзяцей. Аптыміст, стойка пераносіць складанасці.
Па падліках праваабаронцаўвызваленывясной2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Па падліках праваабаронцаў павінен быў выйсці вясной 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом. Але вядома, што падчас зняволення над Дзмітрыем адбыўся яшчэ адзін суд 25жніўня2023г.па ч.1 арт.209 (махлярства ).
Аксане прысудзілі 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 17 снежня 2021 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі.
У 2022 годзе стала больш жорсткім пакаранне і Аксану адправілі ў калонію.
Па падліках праваабаронцаў вызваленапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 09.11.2021:
2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Падчас разгляду матэрыялаў справы стала вядома, што 10 чэрвеня 2021 года прыкладна ў 11.00 Васіль Іванавіч прыйшоў у краму па алкаголь. Але там яму яго не прадалі. Мужчына вырашыў пайсці ў бар. Там ён узяў піва, але плаціць за яго па незразумелых прычынах адмовіўся. Лагічна, З боку бармэна да мужчыны ўзніклі пытанні. У выніку мужчына стаў гучна абурацца — славесна "прыляцела" і супрацоўнікам бара, і існуючай дзяржаўнай улады, і нават Лукашэнку. На аўдыёзапісах, якія праслухоўвалі ў судзе, можна было пачуць, да прыкладу, такія фразы: "97% супраць яго", "мянты даўно згодны з народам", "яны невінаватыя, яны хутка тэрмін свой адбудуць, а адбываюць за праўду", "пенсіянераў ён пакрыўдзіў усіх, с..а, ён дыктатар"...
Як устаноўлена падчас судовага разбору, нецвярозы мужчына сарваў з будынка магазіна Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, пасля чаго стаў размахваць ім, ударыў флагшток аб парапет будынка, у выніку чаго той зламаўся. Затым абвінавачаны кінуў флагшток з разарваным палотнішчам у лужыну і прайшоўся па ім.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 13.12.2021:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пра Антона вядома, што ён жанаты і выхоўвае траіх малалетніх дзяцей.
У прамежку з 18 жніўня 2020 года па 1 верасня 2020 года пад пастом на старонцы палітвязня Пятра Зіневіча падсудны размясціў каментар «тварэнне». Як растлумачыў суду сам Антон Кавалёў, у гэтай пасадзе былі размешчаны анкетныя дадзеныя супрацоўнікаў міліцыі. Пад імі ён свой каментар і паставіў.
Кавалёву заставалася адбыць каля 8 месяцаў "хатняй хіміі". Аднак нібыта з-за парушэнняў умоў адбывання пакарання 11.04.2023 яму ўзмацнілі пакаранне і прызначылі 4 месяцы калоніі. Мужчына быў узяты пад варту пасля суда.
У жніўні 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Згодна з абвінавачаннем, 9 ліпеня 2020 года Іваноў публічна абразіў у «Аднакласніках» участковага інспектара г. Бабруйска Андрэй Камара. Аляксей пачытаў водгукі і меў неасцярожнасць таксама пакінуць каментар: «Па твары відаць гандон».
Адбывае пакаранне. Месца зняволення ўдакладняецца.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2023 года.
Вырак суда 20.10.2021:
1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пацярпелы - намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС па ідэалагічнай працы падпалкоўнік Сяргей Гелда - папрасіў маральную кампенсацыю - 2,5 тысячы рублёў.
У сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» ён убачыў пад пастом са сваёй фатаграфіяй каментар Кулеша: «Да адказу с*ку!» і моцна пакрыўдзіўся, адчуў сябе абражаным.
У чэрвені 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 13.09.2022:
1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Мужчына абвінавачваўся ў тым, што 14 студзеня 2021 года са свайго тэлефона патэлефанаваў у міліцыю па нумары 102 і сказаў: «Лукашэнку прыдурак. Вось і ўсё».
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.