Як сам Сяргей тлумачыў на судзе, блізка да сэрца прыняў расійскае маштабнае ўварванне ва Украіну, сачыў за навінамі.
Пры гэтым з пачатку красавіка 2022 г. у яго сям'і пачаўся разлад. Спрабуючы зладзіцца з перажываннямі, звярнуўся да алкаголю.
14 красавіка на фоне чарговых сямейных праблем Сяргей Вайцюк з'ехаў з дому ў бок мяжы з Украінай. Сведкі па справе (памежнікі, кіроўца таксі і інш.) паказалі, што пры іх Сяргей казаў, што збіраецца ісці ў батальён Каліноўскага.
Вызвалены летам 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У сакавіку 2023 года пераведзены ў СІЗА ў Мінску, паколькі Філіпа будуць судзіць паўторна.
03.05.2023 другую крымінальную справу закрылі пасля заканчэння тэрміну даўнасці. Піліпа вярнулі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, дзе ён адбываў наканне да суда.
17.04.2024вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 29.04.2022:
2 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.
Спачатку Яўген быў затрыманы на 10 сутак, пасля чаго яго перавялі на Валадарку ў сувязі з адкрыццём крымінальнай справы за падзеі 2020 года (за ўдзел у маршы МТЗ 14 жніўня).
28 чэрвеня 2020 года ў "Аднакласніках" Антаніна Мартыненка 1952 г.н. убачыла пост ад Вольгі Карач. І пад фатаграфіяй супрацоўніка ДАІ Ігара Вольніча пакінула каментар са словам "брыдасць".
4 жніўня Кобрынскі суддзя Аляксандр Бабаскін разгледзеў пазоў Ігара Вольніча аб матэрыяльнай кампенсацыі яго маральнай шкоды. І зладзіў яго-праўда, часткова. Вольніч хацеў атрымаць 1500 беларускіх рублёў, але суддзя пастанавіў, што Антаніна Мартыненка павінна яму заплаціць 700 рублёў.
У канцы чэрвеня 2022 года Мікалай паўстаў перад судом за інтэрнэт-каментары. Свае паведамленні ён напісалі 2 гады таму, у 2020-м. Пісаў пра Ігара Вольніча — ганцавіцкага міліцыянера, які стаў вядомым на ўсю рэспубліку.
Вырак суда 30.06.2022:
Вызвалены ад адказнасці з-за заканчэння тэрміну даўнасці.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.