Аляксандр — архітэктар і гітарыст гурта Awakening Our Memories. Быў затрыманы 2 жніўня 2022 года за рэпост ва «УКантакце» відэа з YouTube-канала «ByPol» пад назвай «Раман Бандарэнка. Генпракуратура хавае выканаўцаў забойства». Яму прызначылі 10 сутак адміністрацыйнага арышту, аднак пасля іх адбывання на волю ён не выйшаў — супраць яго распачалі крымінальную справу па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У лістападзе 2022 года Аляксандра прызналі вінаватым і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 16.11.2022
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Намеснік начальніка аддзела па кіраванні карпаратыўнымі інтэрнет-рэсурсамі Беларускай чыгункі. Мікалаяразам з жонкай затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.
Паводле інфармацыі праўладных тэлеграм-каналаў, хлопец прыняў удзел у акцыі пратэсту ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года на Нямізе. Ігар патрапіў на відэа, па якім яго і вылічылі.
Дзяніса абвінавацілі ў пашкоджанні банэраў з выявамі вайскоўцаў. Па версіі следства, у сакавіку 2022 года ён у розных раёнах Мінска наўмысна псаваў сацыяльную рэкламу Узброеных сіл, кідаючы ў банеры ёмістасці з фарбай. Следства таксама заявіла аб яго датычнасці як мінімум да сямі аналагічных эпізодаў. Пры пяротрусе ў яго хаты выявілі фарбу, якая, па версіі абвінавачвання, выкарыстоўвалася для псуты банэраў.
Вырак суда 04.08.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1260 рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.