Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа з шасцю затрыманымі за ўдзел у акцыі пратэсту жыхарамі Фаніпаля.
На відэа затрыманыя беларусы гавораць, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе ў сваім горадзе. Разам з іншымі людзьмі прайшлі па вуліцах Фаніпаля і па праезнай частцы. У тым ліку і Іван.
Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа з шасцю затрыманымі за ўдзел у акцыі пратэсту жыхарамі Фаніпаля.
На відэа затрыманыя беларусы гавораць, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе ў сваім горадзе. Разам з іншымі людзьмі прайшлі па вуліцах Фаніпаля і па праезнай частцы. У тым ліку і Вікторыя.
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал "Кніга ДУ "База"" апублікаваў відэа з затрыманымі за ўдзел у пратэстах братамі. На відэа абодва беларусы расказалі, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года. «У сацыяльных сетках браты былі падпісаныя як Кастусь Кавалеўскі і Арцемій Чоп. Першы затрыманы расказаў, што знаходзіўся на праспекце Пераможцаў і стаяў на праезнай частцы, скандуючы лозунгі. Другі беларус адказаў, што быў падпісаны на тэлеграм-каналы Nexta Life і "Матолька, дапамажы". Убачыўшы заклікі ў «экстрэмісцкім» канале, выйшаў на акцыю пратэсту.
У якім статусе знаходзяцца затрыманыя і па якім артыкуле іх абвінавачваюць - невядома.
Праўладны тэлеграм-канал "Пульс Гродна" апублікаваў відэа з затрыманым за ўдзел у пратэстах мінчуком.
На відэа беларус кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах і пакідаў негатыўныя каментары ў бок улады і супрацоўнікаў міліцыі. Таксама затрыманы распавёў, што дрэнна ставіўся да расейскіх вайскоўцаў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.