Аляксандра затрымалі за пратэсты 2020 года. На відэа на праўладных каналах ён кажа, што [10 жніўня 2020] "знаходзіўся на праезнай частцы ў Брэсце на праспекце Машэрава і выкрыкваў пратэстныя лозунгі".
У тэлефоне ў яго знайшлі фота "чырвона-белага сцяга": Аляксандр гаворыць, што сфатаграфаваў такі сцяг за мяжой. Аўтары посту напісалі , што беларус нядаўна вярнуўся з Польшчы.
Па справе праходзіць разам з Захаранкай Наталляй. Жанчын абвінавачваюць па артыкулах аб неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. арт. 406 КК) і аб шпіянажы (арт. (арт. 358 КК). Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
Наталля Захаранка ездзіла ў Беларусь з другой паловы 2022 года. Яна дапамагала ўкраінцам, якія затрымаліся ў Беларусі і не маглі самастойна выбрацца, выехаць з краіны. У Беларусь яна ездзіла на сваім аўтамабілі. Захаранка дапамагла вывезці з Беларусі каля 30 чалавек. Падчас чарговай паездкі ў Беларусь жанчына знікла.
24.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
23-гадовага мужчыну абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку па ч. 1 і ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Судовы працэс пачаўся яшчэ 13 лютага.
Пацкова, як мяркуецца, затрымалі ў снежні 2023 года. Да затрымання ён нейкі час ён выконваў функцыі выконваючага абавязкі дырэктара ўнітарнага прадпрыемства "Петрыкаўскі райжылкамунгас".
Вядома, што Васіль знаходзіўся пад вартай з 19 да 21 снежня 2023 года. Яго прызналі вінаватым у тым, што 18 лістапада 2023 года ён нібыта выказаў абразлівае выказванне на адрас Лукашэнкі, знаходзячыся ў Пружанскай раённай бальніцы. Туды ён патрапіў пасля таго, як інспектар ДПС затрымаў яго ў нецвярозым стане, калі ён ехаў на ровары. Да суда Васіль знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.
Вырак суда 13.02.2024
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.