Хлопец рабіў шмат фота і для дзяржаўных прадпрыемстваў: напрыклад, для кнігі да 20-годдзя «Магілёўаўтадара» ці выдання да 50-годдзя Мінскага маторнага завода. Таксама Павел захапляецца вандроўкамі па Беларусі, асабліва на ровары, аматар рыбалкі.
Яго абвінавачваюць у "распаўсюдзе экстрэмісцкай сімволікі".
Нарадзіўся ў Гомелі ў 1990-м. У Менску жыве 10 гадоў, скончыў «міжнародныя адносіны» БДУ. З 2011-га актыўна займаецца вечарынамі ў Гомелі і Мінску, ладзіць бас-туры на буйныя электронныя фестывалі суседніх краін. У лютым 2016-га запусціў серыю тэхна-рэйваў «Мара», з верасня - арт-дырэктар «Верха».
Яго вінавацяць у ахвяраваннях на "Байсол" і падпісках на "экстрэмісцкія" рэсурсы.
Валерыю Жыгадлу 45 гадоў. Родам ён з Баранавіч. Праўладны тэлеграм-канал сцвярджае , што ў яго машыне знаходзіліся невялікія сцяжкі Украіны і Беларусі і што на яго данёс "неабыякавы грамадзянін".
Сяргею Баўфалу 52 гады. Не паведамляецца, дзе і калі Сяргей "абразіў" міліцыянераў з пасёлка Дняпро, што на Магілёўшчыне. Пра яго затрыманне стала вядома з відэа, якое выйшла ў канале сілавікоў "зваротны бок" (які калісьці сам раскрыў сваіх адмінаў). Мужчына на відэа загорнуты ў нацыянальны сцяг. Там жа сцвярджаецца, што супраць яго нібыта заведзена крымінальная справа.
Дзіне 23 гады. Летась скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і стала дыпламаванай перакладчыцай з англійскай і арабскай моў. Ва ўніверсітэце дзяўчына ўдзельнічала ў алімпіядах па перакладзе тэкстаў, а ў яе рэзюмэ пазначана, што яна перакладала тэксты для структур ААН.
У відэа сілавікоў сцвярджаецца, што яна «праверыла» сябе ў фэйкавым боце BYPOL і неўзабаве да яе прыйшлі. Але не факт, што гэта праўда. На рэсурсах, якія захоўваюць гісторыю акаўнтаў, бачна, што калісьці яе тэлеграм-акаўнт называўся яе ўласным імем.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.