Павел Белікаў з'яўляецца дырэктарам вялікай рэкламнай студыі «Легалітбай». Быў затрыманы разам з жонкай. У відэа сілавікоў Павал кажа, што на друкарні, якая належыць "Легалітбай", ён нібыта друкаваў пратэстныя ўлёткі. Таксама мужчына кажа, што нібыта пісаў у "пратэстныя" тэлеграм-каналы, сярод якіх "Чорная кніга Беларусі". У апошнюю ён нібыта перадаў звесткі пра міцыянераў і пракурора. Яго жонка працуе ў IT-кампаніі. Яе затрымалі за тое, што на яе машыне была пратэстная наклейка. На відэа яна кажа, што "ўдзельнічала ў пратэстах", але пацверджання гэтаму не прыводзіцца.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.