Дзяніс быў затрыманы 9 верасня 2021 года. Дзянісу прад'явілі абвінавачанне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса(Дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе і змясцілі ў СІЗА.
Затрымана 15 ліпеня 2021 года. Былая настаўніца менскай гімназіі. Яе 7 разоў асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.1 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) за тое, што яна з мужам перасылалі адзін аднаму навіны з тэлеграм-каналаў.
Усяго Анастасія атрымала 126 сутак адміністрацыйнага арышту. Таксама па гэтым артыкуле чарговы адміністрацыйны арышт адбывае яе муж Сяргей.
Затрыманы 15 ліпеня 2021 года. Праграміст з Мінска, асуджаны 7 разоў па адміністрацыйным артыкуле 19.1 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуючай такую дзейнасць) за тое, што ён з жонкай перасылалі адзін аднаму паведамленні з тэлеграм-каналаў.
Усяго мужчына атрымаў 127 сутак арышту. Таксама па гэтым артыкуле чарговы адміністрацыйны арышт адбывае ягоная жонка Анастасія.
Фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) па прастастах у Гродне.
Вырак суда 22.11.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Згодна з абвінавачаннем, Сяргей меў намер на абразу прадстаўніка ўлады, у адзін з дзён у перыяд з 21 па 23 чэрвеня 2020 года знаходзіўся дома і з дапамогай ноўтбука пакінуў абразлівы каментар для публічнага агляду пад фатаграфіяй інспектара ДАІ Ганцавіцкага райвыканкама Ігара Вольніча. старонцы Вольгі Карач у “Аднакласніках”. Ён напісаў слова "чмо". Суд прызначыў кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пацярпелага ў памеры 1000 рублёў.
Жыхар Магілёва. У адной з сацыяльных сетак ён пакінуў каментар "Ну, рыхтуйся, пад*р" у дачыненні да супрацоўніка міліцыі з Мінска. За гэта супраць Гарунова завялі крымінальную справу за абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК). Адразу пасля гэтага яму прапаноўвалі звольніцца — ён працаваў на "Магілёўхімвалакно".
7 кастрычніка 2021 года абвясцілі прысуд Святлане Бараноўскай, якой ставілася ў віну абраза прадстаўнікоў улады — дзевяці супрацоўніц АМАП. Згодна з абвінавачаннем, 1 сакавіка 2021 года пакінула каментар пад фатаграфіяй дзевяці супрацоўніц АМАП, размешчанай у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі", наступнага зместу: “Вось мразі”.
Затрымана 14 снежня 2021 года з дачкой па арт. 342 КК РБ.
Таццяна была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Зміцер быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Сяргей быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Пакінуў Беларусь.
У снежні 2024 года ў дачыненні да Сяргея ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 06.10.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.