Згодна з абвінавачаннем, Кішкун 9 лютага 2021 года размясціў у «Аднакласніках» на старонцы карыстальніка Таракан Вусаты пад фота ў форменным абмундзіраванні старэйшага оперупаўнаважанага групы па кантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, капітана міліцыі Сяргея Шрамава, а таксама ўчастковага інспектара міліцыі грамадскай бяспекі, капітана міліцыі Александр абразлівае паведамленне: “М*дакі” (і эмоджы вялікага пальца ўніз).
У Баранавічах 25 чэрвеня 2021 года вынесены прысуд мясцоваму жыхару, які пакінуў у сацыяльных сетках абразлівы каментар на адрас супрацоўніка міліцыі Вольніча.
Марыну Лаўрову абвінавацілі ў тым, што прачытаўшы ў «Аднакласніках» пост, як Чарнышкоў 10 жніўня 2020 года на плошчы ў Драгічыне збіваў рукамі і нагамі дзяўчыну, а потым "перадаў"; яе АМАПу, напісала каментар: «Мразь апошняя».
Згодна з абвінавачаннем, Шостка і Грыб у перыяд з 23:40 21 сакавіка 2021 года па 01:02 22 сакавіка 2021 года ў горадзе Жодзіна па вуліцы Бабруйскай і Ракасоўскага, дзейнічаючы наўмысна і ўзгоднена, нанеслі надпісы і выявы пратэстнага зместу ;Жыве Беларусь!», «3%», бела-чырвоныя палосы) на трох аўтобусных прыпынках.
Згодна з абвінавачаннем, Шостка і Грыб у перыяд з 23:40 21 сакавіка 2021 года па 01:02 22 сакавіка 2021 года ў горадзе Жодзіна па вуліцы Бабруйскай і Ракасоўскага, дзейнічаючы наўмысна і ўзгоднена, нанеслі надпісы і выявы пратэстнага зместу ;Жыве Беларусь!», «3%», бела-чырвоныя палосы) на трох аўтобусных прыпынках.
Па словах абвінаваўцы, уначы з 9 на 10 лютага 2021 года Таццяна Туравец перашкаджала законнай дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі, а менавіта — правесці ператрус у яе доме.
Міліцыянты сцвярджаюць, што падчас гэтага «затрымання» Туравец укусіла за палец аднаго з іх, пракусіла пальчатку іншаму і нанесла ўдар нагой у вобласць галавы трэцяму супрацоўніку. Акрамя таго, сведчылі, што жанчына называла іх «бандытамі», «фашыстамі» і «карнікамі».
Вырак суда 28.05.2021:
3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Адным з кастрычніцкіх вечароў хтосьці сарваў з будынка ў цэнтры горада чырвона-зялёны сцяг і кінуў яго ў сметнік. Аднак яго зафіксавалі камеры відэаназірання і неўзабаве асоба Палішчука была ўстаноўлена.
72-гадовы мужчына асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, на якіх ён «у мэтах перашкоды законнай дзейнасці супрацоўніка АУС па ахове грамадскага парадку наўмысна ўжыў гвалт» у адносінах да амапаўца. Не менш за два разы ўдарыў яго ў твар, удакладняе прэс-служба суда. Па шляху да міліцэйскай машыны мужчына працягваў аказваць супраціў, "нанёс не менш аднаго ўдару нагой у вобласць асобы пацярпелага". Суд адзначае, што ў амапаўца— цялесныя пашкоджанні, але яны не пацягнулі расстройствы здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці.
Кацярыну Салевіч абвінавачвалі ў тым, што яна наўмысна публічна абразіла прадстаўніка ўлады ў тэлеграм-канале "Слонім для жыцця". Пацярпелым прызнаны міліцыянер АМАП ГУУС Мінгарвыканкама старшы сяржант міліцыі Сяргей Асколкаў
Згодна з абвінавачаннем, 16-гадовы Аляксандр Несцярук знаходзіўся на ганку сельскага Дома культуры гарадскога пасёлка Антопаль, наўмысна і неаднаразова хапаўся і цягнуў за палатно і дрэўка сцяга, усталяванага на фасадным крайнштэйне каля галоўнага ўваходу, у выніку чаго наўмысна сарваў , знішчыўшы пры гэтым дрэўка.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.