На праўладным відэа мужчына кажа, што прыехаў з Польшчы і быў затрыманы на мяжы за тое, што быў з прысутнымі на мітынгу на вуліцы Савецкай разам з сябрам Уладзіславам Лапіным. Аўтары паста сцвярджаюць, што Лапін ваюе ва Украіне на баку ВСУ.
На праўладным тэлеграм-канале на відэа Ілля кажа , што 10 жніўня 2020 года ён "па сваёй дурасці паехаў у Брэст". Там ён выйшаў на праезную частку, дзе "кідалі камяні салют, будавалі барыкады". Таксама ён паведаміў, што на пратэстах быў разам з сябрам, які ўжо "адбывае пакаранне".
У якім статусе знаходзіцца беларус і ў чым канкрэтна яго абвінавачваюць - невядома.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.