Жыхар сталіцы Захар Паўлавіч Костка з'яўляецца грамадзянінам Расіі. Яго, разам са Станіславам Акаловічам, абвінавацілі ў здзеках з дзяржаўных сімвалаў ( арт. 370 КК ). Акрамя таго, Акаловіча прызналі вінаватым у злосным хуліганстве па ч. 1 арт. 339.
У той дзень Аляксандр са знаёмай паехалі ў госці , там падвыпілі. Выйшлі на вуліцу, размаўлялі на палітычныя тэмы. Потым падышла жанчына, якая зрабіла заўвагу і ў рэзкай форме запатрабавала замаўчаць.
Як высветлілася потым, гэтая другая жанчына выклікала міліцыю з паведамленнем, што "ў двары кампанія з 8 чалавек, лаюць уладу, называюць Лукашэнку здраднікам і фашыстам". Праз 23 хвіліны ў двары з'явіліся міліцыянеры, забралі Труша і ягоную знаёмую ў аддзяленне міліцыі.
13.01.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены зімой 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У роліку на праўладным канале 36-гадовы мужчына кажа, што затрыманы за тое, што ў 2021 годзе напісаў ва "Укантакце" абразлівае паведамленне пра супрацоўніка праваахоўных органаў.
Вырак суда 11.11.2022
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Бабкоў, у лютым 2022 года размясціў у сацыяльных сетках публікацыю з відэазапісам перамяшчэння транспартных сродкаў ваенізаваных расійскіх падраздзяленняў, якія перамяшчаліся па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з указаннем іх месцазнаходжання. Затым, з дапамогай мабільнага тэлефона разаслаў яго ў тэлеграм-каналы, у тым ліку ў прызнаныя судом "экстрэмісцкімі фармаваннямі".
Да суда Бабкоў знаходзіўся на волі, пад даручальніцтвам. Арцёма ўзялі пад варту ў зале суда.
Асудзілі за адзін донат у памеры 20 долараў у адну з ініцыятыў, якую надалей прызналі "экстрэмісцкім фарміраваннем". Ахвяраванне на дапамогу, як мяркуецца, пацярпелым ад рэпрэсій, было зроблена яшчэ ў 2021 годзе, калі ініцыятава не была яшчэ прызнана "экстрэмісцкім фарміраваннем". Па справе адбылося ўсяго восем пасяджэнняў, яе разглядалі два месяцы - з лістапада па студзень. 28.04.2023 прысуд уступіў у сілу пасля апеляцыйнага суда.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 23.01.2023
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Максім быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра, і ў снежні 2022 года прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў студзені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 13.12.2022
1 год 10 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Падчас судовага следства ўстаноўлена, што Корсак у студзені 2022 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» на сваёй персанальнай старонцы ў адкрытым доступе размясціў фотавыяўленне Аляксандра Лукашэнкі з іконамі, а таксама апублікаваў выяву нацысцкай сімволікі ў колерах дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
У судовым паседжанні мужчына растлумачыў, што разумеў значэнне размешчанай выявы і ішоў на гэта свядома.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены 06.12.2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 07.12.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Па матэрыялах абвінавачання Коржык, у перыяд з 29 кастрычніка па 25 лістапада 2020 года ў телеграм-чатах размяшчаў каментары і абразлівыя выказванні ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі з розных гарадоў, якія на яго думку былі датычныя да разгону масавых акцый пратэсту. Сярод пацярпелых – шараговыя міліцыянты, участковыя інспектары, камандзір падраздзяленняў АМАПу, намеснік начальніка АУС.
Раману быў вынесены абвінаваўчы прысуд, хоць па справе выйшлі тэрміны даўнасці.
Суддзя акрамя абмежавання волі пастанавіла заплаціць па 1000 рублёў усім сілавікам у статусе пацярпелых.
Вырак суда 26.12.2022:
1 год абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
Знаходзілася ў:ІЧУ МагілёўІЧУ УУС Магілёўскага аблвыканкама. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99бІЧУ УУС Магілёўскага аблвыканкама. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99б
Жонка палітычнага зняволенага Арцёма Анішчука, была затрыманая 4 лістапада 2022 года. Затым яе асудзілі на 10 сутак арышту за рэпост паста з "Нашай Нівы". Пасля 10 сутак Вольга на волю не выйшла. З ёй з'явілася "пакаянае відэа", на якім яна кажа, што была падпісана на "экстрэмісцкія" каналы і рабіла з іх рэпосты. Праўладныя тэлеграм-каналы напісалі, што Анішчук "кандыдат правесці Новы год у ІЧУ, бо зафіксаваны дзясяткі рэпостаў". Таксама, паводле слоў сілавікоў, Вольга "нагнятала ўкідамі і фейкамі сітуацыю вакол пенітэнцыярнай сістэмы, закідвала дзяржорганы надуманымі скаргамі". 16 лістапада Вользе прызначылі 14 сутак арышту за рэпост з тэлеграм-канала "Люстэрка". 28 лістапада яе асудзілі яшчэ на 10 сутак арышту.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Вольга за кратамі ўжо два разы перахварэла на бранхіт, бо яна ўтрымліваецца ў нечалавечых умовах і спіць на бетоннай падлозе. У ІЧУ Магілёва, куды яе перавялі пасля ІЧУ Акрэсціна, з яе здзекуюцца і аказваецца ціск — тры разы на дзень яе прымушаюць распранацца да гала і прысядаць. У знак пратэсту супраць гэтага 28 лістапада Вольга Анішчук аб'явіла галадоўку.
08.12.2022 Вольга выйшла з ІЧУ пасля заканчэння адміністрацыйнага арышту.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.