46-гадовага Аляксандра абвінавачваюць у спробе ўступіць у полк імя Кастуся Каліноўскага.
"Пакаянае відэа" з гамяльчанінам Аляксандрам Айнутдзінавым праўладныя тэлеграм-каналы размясцілі 18 ліпеня. На ім мужчына распавядае пра тое, што 24 лютага, калі Расея пачала вайну ва Ўкраіне, ён пачаў "чытаць розныя тэлеграм-каналы" і вырашыў далучыцца да палка імя Кастуся Каліноўскага, каб абараняць Украіну. Дзеля гэтага Аляксандр спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з Украінай, але быў затрыманы беларускімі памежнікамі.
03.02.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.








